Logo Polskiego Radia
Print

23.07.1792 г. кароль далучыўся да Таргавіцы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.07.2016 08:08
  • 23.07.1792 г. кароль Панятоўскі далучыўся да Таргавіцкай канфэдэрацыі.mp3
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі тлумачыў, што ён імкнецца абараніць цэласнасьць Польшчы.
Станіслаў Аўгуст ПанятоўскіСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіPhoto: www.polskieradio.pl/aut. Marcello Bacciarelli (1786)Foto: Lwowska Galeria Sztuki, Wikipedia/dp

23 ліпеня 1792 году кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі далучыўся да Таргавіцкай канфэдэрацыі.

Таргавіцкая канфэдэрацыя ўзьнікла пры актыўным садзеяньні Расеі, якая была незадаволена сацыяльна-эканамічнымі q палітычнымі рэформамі ў Рэчы Паспалітай, а таксама прыняцьцем Канстытуцыі 3 траўня 1791 году. Зьмены маглі паспрыяць кансалідацыі ўлады ў Рэчы Паспалітай і не дазволіць на далейшае зьнішчэньне польскай дзяржавы.

Таргавіцкая канфэдэрацыя, якая складалася з прадстаўнікоў польска-літоўскай шляхты й магнатаў, заяўляла пра парушэньне свабодаў і правоў шляхты й пра дзяржаўны пераварот.

Фактычна гэта быў адзін з прыкладаў «гібрыднай вайны» у ХVIII стагодзьдзі, якую вяла Расейская Імпэрыя ў дачыненьні да Рэчы Паспалітай). Сябры канфэдэрацыі бачылі ў Расеі гаранта традыцыйных свабодаў і абаронцу інтарэсаў Рэчы Паспалітай.

Дзеяньні гэтай канфэдэрацыі сталі глебай да вайны з Расеяй і далейшага зьнішчэньня Рэчы Паспалітай.

У траўні 1792 году распачаліся поўнамаштабныя вайсковыя дзеяньні. Вельмі хутка Аўгуст Панятоўскі зразумеў, што ён знайшоўся ў вельмі нязручнай для сябе сытуацыі. І пачаў шукаць магчымасьці як прымірыцца з Кацярынай ІІ.

Прычынай такіх дзеяньняў было ня толькі тое, што Прусія вырашыла не дапамагаць Рэчы Паспалітай у вайне з Расеяй, але тое, што кароль пазычыў у Расеі вялікія сумы грошай, і менавіта гэтым быў шантажаваны.

Кацярына ІІ запатрабавала, каб кароль далучыўся да Таргавіцкай канфэдэрацыі.

І ён гэта зрабіў 23 ліпеня 1792 году. Панятоўскі тлумачыў, што ён імкнецца абараніць цэласнасьць краіны.

Рашэньне караля, хоць і прыпыніла вайну, але прадумовіла далейшае зьнішчэньне краіны. Амаль праз год адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай.

Павал Усаў

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт