Logo Polskiego Radia
Print

Навукоўцы стварылі ўнікальнага жывога робата

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.07.2016 10:22
Жывая машына створаная па ўзору рыбы Leucoraja erinacea.
Leucoraja erinacea Leucoraja erinacea Photo: www.en.wikipedia.org/By MDI Biological Laboratory, Maine/public domain

Робат з клетак сэрца пацука пабудавалі дасьледчыкі з Гарвардзкага ўнівэрсытэта. Навукоўцы хочуць такім чынам вырабляць органы для людзей.

Кіт Паркер і Санг-Джын Парк (Kit Parker i Sung-Jin Park) з Інстытута інжынэрыі інсьпіраванай біялёгіяй Гарвардзкага ўнівэрсытэта абʼядналі штучныя й жывыя элемэнты. Яны стварылі машыну, у якой працуюць цягліцавыя клеткі сэрца. Яны генэтычна мадыфікаваныя такім чынам, што робатам кіруе сьвятло.

Жывая машына створаная па ўзору рыбы Leucoraja erinacea, якая нагадвае маленькі скат – мае памеры манэты велічынёй у 16 мм і вагой у 10 г. Машына складаецца з 200 тысяч клетак сэрца – кардыёміяцытаў.

Навошта навукоўцы зрабілі такую рэч? Яны лічаць, што можна будзе больш эфэктыўна распрацаваць органы для людзей. Таксама такім чынам лекары даведаюцца больш пра сэрца.

У апошнія гады рыба Leucoraja erinacea ўсё часьцей выкарыстоўваецца дасьледчыкамі ў якасьці мадэльнага арганізма для правядзеньня біямэдыцынскіх дасьледаваньняў.

rp.pl/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт