Logo Polskiego Radia
Print

У кожнага можа быць ген рыжых валасоў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.07.2016 11:11
Наяўнасьць гэтага гена небясьпечная, таму што ён павялічвае рызыку рака скуры.
photo: www.pixabay.com

Навукоўцы кажуць, што кожны чалавек можа насіць у ДНК ген рыжых валасоў і ня быць рыжым. Наяўнасьць гэтага гена небясьпечная, таму што ён павялічвае рызыку рака скуры.

Па выніках дасьледаваньня навукоўцаў з Брытанскага інстытута Sanger, мутантны ген набывае канцэрагенную актыўнасьць прыкладна за два дзесяцігодзьдзі загараньня.

Дзьве мутантныя копіі гена, які называецца MC1R, адказваюць за рыжыя валасы й бледную скуру. Такія людзі, як правіла, ведаюць, што яны павінны быць асьцярожнымі з загараньнем, таму што яны падвяргаюцца больш высокай рызыцы разьвіцьця мэляномы ды іншых відаў раку скуры. Людзі з адной копіяй «гена рыжых валасоў» таксама маюць такую рызыку, аднак, яны аб гэтым ня ведаюць. Некаторыя з іх носяць на галаве карычневыя валасы і нават ня маюць тэндэнцыі да сонечнага апёку.

Па словах дасьледчыкаў, праблема тычыцца 25 адсоткаў брытанцаў. Вучоныя з Sanger Institute не праводзілі дасьледаваньняў на жыхарах іншых краін, чым Вялікабрытанія.

rp.pl/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт