Logo Polskiego Radia
Print

Сок з агародніны – сапраўдны скарб для арганізму

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.07.2016 15:12
  • Экалёгія сокі.mp3
Чаму іх варта піць і на што зьвяртаць увагу?
pixabay.com

Агароднінныя сокі ня толькі смачныя, але й надзвычай карысныя. Гэта асабліва важна, паколькі большасьць з нас вельмі мала есьць агародніны, асабліва сырой. Таму гэта дасканалы спосаб выкарыстаць плюсы агародніны, якую мы ніколі б ня зьелі менавіта ў сырым выглядзе.

Нашым госьцем сёньня зьяўляецца дыетоляг і псыхадыетоляг Юстына Маркоўска.
Усё часьцей у кавярнях, у праграмах, прасьвечаных здароваму ладу жыцьця прапануюцца сокі, склад якіх гучыць дастаткова экзатычна, калі не адпужваючы. І толькі факт, што там многа мінэралаў і вітамін прымушае кліентаў выпіць такі сок. Вельмі часта ў адказ чуваць, што гэта было вельмі смачна. Ці можа сабе ўявіць смачны сок, напрыклад, з папулярнай цяпер сьпірулінай.

Ю. Маркоўская: Канешне, можна сабе ўявіць. Калі казаць пра агароднінныя кактэйлі, то нас абмяжоўвае толькі нашая фантазія й густ. Агародніна зьяўляецца вельмі добрым складнікам кактэйляў, паколькі яны ў значнай ступені ўтрымліваюць ваду. Некаторая агародніна нават у 90% складаецца з вады. Таму ў такі кактэйль ня трэба дадаткова дадаваць ваду ці кефір, можна зрабіць смуфі. Акрамя гэтага, агародніну можна спалучаць і атрымліваць вельмі цікавыя й смачныя прапановы. Для кактэйляў дасканала падыходзіць шпінат, кудравая капуста, буракі. Як я казала на пачатку, абмяжоўвае нас толькі наша фантазія.

Ці сапраўды ў кактэйлі з агародніны можна не дадаваць малочную аснову?

Ю. Маркоўская: Так, сапраўды. У такі кактэйль малако дадаваць ня трэба. Таму для асоб, якія па нейкіх прычынах ня могуць піць малако, гэта цудоўная справа. Калі нехта ня хоча піць смуфі, такі густы кактэйль, то можа дадаць туды крыху вады ці газіроўкі.

А што вы думаеце пра тое, каб нейкую садавіну, напрыклад, манга, спалучыць з агароднінай? Ці такі сок карысны для здароўя?

Ю. Маркоўская: Так, безумоўна. Я лічу, што спалучэньне садавіны й агародніны ў любой прапорцыі й складзе зьяўляецца для арганізма значна больш карысным, чым кактэйлі выключна з садавіны. Калі мы робім кактэйль з садавіны, то яе ў ім дастаткова шмат. У выніку там вельмі шмат цукру. Натуральны, садавіна вельмі карысная – там шмат вітамін, харчовых валокнаў, але гэта таксама цукар, ад якога наш мозг становіцца залежным. Цукер уплывае на нашае самаадчуваньне. Мы адчуваем сябе вельмі добра. Аднак праз хуткі час гэтая энэргія зьнікае, мы ўжо адчуваем сябе ня так добра. Таму, калі спалучыць садавіну й агародніну, то ўплыў цукру ня будзе ажно такім некарысным для нашага арганізму. Рост глюкозы ў арганізьме будзе паступовы, мы будзем больш сытыя. Здаецца, што гэта вельмі добры выхад.

Цяпер пануе пэўная мода на ачышчальныя кактэйлі. Ці такім кактэйлем можа быць спалучэньне агурка, пятрушкі й вады з цытрынай?

Ю. Маркоўская: Гэта залежыць ад таго, што мы маем на ўвазе пад словам ачышчальны. Я ведаю, што цяпер вельмі модна, каб ачышчацца, рабіць дэтоксы. Але за ачышчэньне нашага арганізму найперш адказвае печань. Калі печань працуе нармальна, то і з арганізмам усё добра й ня трэба дадаткова ачышчацца. Кактэйль з пералічаных інгрэдыентаў найперш асьвяжае, асабліва ў гарачыя дні ён дае шмат энэргіі.

Ці можна пацьвердзіць ці аспрэчыць тэорыю, што ў агурках няма ніякіх вітамін?

Ю. Маркоўская: Пра абсалютны нуль тут казаць напэўна нельга. Але гэта агародніна, якая ў 95% складаецца з вады. Таму ў ім сапраўды амаль няма пажыўных рэчываў. Усё ж нельга сказаць, што ў агурку няма нічога. Напэўна, ёсьць там харчовыя валокны, якія не зьяўляюцца вітамінамі, але патрэбныя нашаму арганізму. У дыеце нашага рэгіёну гэтых валокнаў не хапае.

Ці дзеці таксама могуць піць сокі з сырой агародніны?

Ю. Маркоўская: Я бы была асьцярожнай асабліва ў двух узроставых групах. Па-першае, гэта дзеці. Па-другое, людзі ў сталым узросьце. Дзеці яшчэ не да канца маюць сфармаваную страўнікавую сыстэму, а таму пераварваньне сырых садавіны й агародніны будзе для іх ускладнена. Падобным чынам адбываецца ў людзей сталага ўзросту, якія часта маюць праблемы са страўнікавай сыстэмай.

Дзякуй за размову.

Сокі, купленые ў крамах, пастэрызаваныя. Высокая тэмпэратура падчас стэрылізацыі пазбаўляе сок большасьці пажыўных рэчываў. Акрамя гэтага, часта яны разбаўляюцца вадой, робяцца з канцэнтратаў, да іх дадаецца цукар і хімічныя рэчывы.

Сьвежа выціснутыя сокі пастаўляюць арганізму значна большую разнастайнасьць садавіны, траваў, агародніны. Сьвежыя сокі дасканала падымаюць імунітэт арганізму, ачышчаюць яго й маюць лекавыя ўласьцівасьці.

Jedynka/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт