Logo Polskiego Radia
Print

Кухня: сёньня - час на слодыч (РЭЦЭПТ)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.07.2016 08:12
  • кухня.mp3
Нашыя "рэдакцыйныя кухары" Тацьцяна й Валеры выпякуць крохкае й смачнае пячэньне.
commons.wikimedia.org/Public Domain

Сёньня ў кулінарнай рубрыцы зоймемся слодыччу. Справа ў тым, што Тацьцяна Царук вярнулася з водпуску, падчас якога ўдалося раздабыць нямала цікавых рэцэптаў. Тыдзень таму мы распавялі пра адзін зь іх – гэта былі капусныя шніцэлі, а сёньня будзе дэсэрт. У студыі разам зь ёй Валеры Саўко.

Інгрэдыенты:

мука пшанічная – 500 г

масла сьметанковае – 200 г

арэхі молатыя (любыя) – 180 г

цукар – 300 г

гвазьдзіка молатая

карыца молатая паводле смаку

лімонная цэдра

Гатаваньне:

Муку прасеяць, дадаць масла (каб было мяккім), арэхі, цукар, карыцу, гвазьдзіку і цэдру з аднаго лімона, усё гэта дакладна перамяшаць – атрымаецца сумесь, падобная на мокры пясок. Напаўняем формачкі й выпякаем у разагрэтай да 220 градусаў духоўцы. Пячэньне павінна застацца сьветлым, бо ў адваротным выпадку перасушыцца. Яшчэ гарачае пячэньне абвальваем у цукровай пудры. Чым больш яно будзе стаяць, тым больш будзе рассыпістым. Можна захоўваць у слоіку.

Смачна есьці! Smacznego! Bon Appetit! Guten Appetit! Приятного аппетита! Eet smakelijk!

дапаможнік па гатаваньню - слухайце гукавы файл

здымак мае выключна ілюстрацыйны характар

кд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт