Logo Polskiego Radia
Print

Косткі з 3D-друкарак уратавалі пазваночнік пацука

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.09.2016 16:16
Штучную костку пасьля трансплянтацыі ня трэба стымуляваць, каб яна расла.
pl.wikipedia.org

Навукоўцы ў ЗША пры дапамозе інавацыяў аднавілі пашкоджаньні пазваночнікаў і чэрапаў жывёлаў. Яны выкарысталі штучныя косткі, якія былі створаны ў 3D-друкарках.

«Імплантаты гнуткія й трывалыя», – пішуць дасьледнікі з Паўночна-Заходняга ўнівэрсытэта (Northwestern University) на сайце часопіса «Science». Яны тлумачаць, што ў адрозьненьні ад традыцыйнай штучную костку пасьля трансплянтацыі ня трэба стымуляваць, каб яна расла. Дзякуючы сынтэтычным матэрыялам навукоўцы аднавілі пазваночнікі пацукам і чэрапы малпам.

Праз чатыры тыдні раны загаіліся, не было ніякай інфэкцыі ды іншых пабочных эфэктаў. На думку вынаходнікаў, новыя імплантаты, калі ў будучыні стануць ня надта дарагімі й будуць шырокадаступнымі, будуць у стане дапамагчы многім пацыентам, нават у разьвіваючыхся краінах.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт