Logo Polskiego Radia
Print

Нарадзілася дзіця з генамі трох бацькоў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.09.2016 16:19
Бацькі дзіцяці паходзяць з Ярданіі, а апэрацыю зрабілі амэрыканскія лекары ў Мэксыцы.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0

Дзякуючы новай тэрапіі на сьвет прыйшло дзіця, якое мае трое генэтычных бацькоў. Папулярны навуковы часопіс «The Scientist» паведамляе, што бацькі дзіцяці паходзяць з Ярданіі, а наватарскую апэрацыю зрабілі амэрыканскія лекары, якія працуюць у Мэксыцы, дзе ня дзейнічаюць правілы па абмежаваньні рознага тыпу генэтычных экспэрымэнтаў.

Бацькі ведалі, што іх дзеці будуць мець вялікія генэтычныя дэфэкты, паколькі па гэтай прычыне ўжо памерлі іх двое першых дзяцей.

Прычынай былі пашкоджаныя мітахондрыі ў яйцаклетках маці. Лекары выкарысталі ядро яйцаклеткі маці і імплантавалі яго ў пазбаўленую ядра яйцаклетку донаркі са здаровымі мітахондрыямі.

Затым было праведзена апладненьне.

Народжаны 6 красавіка хлопчык мае 99,9% ДНК сваіх бацькоў і адну дзесятую працэнта ДНК генаў донаркі.

Дзеці траіх генэтычных бацькоў нараджаліся таксама раней, аднак, паводле тыднёвіка «The Scientist», выкарыстаны цяпер мэтад зьяўляецца прарывам, паколькі ён дазваляе выключыць сур'ёзныя генэтычныя дэфэкты.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт