Logo Polskiego Radia
Print

Вучоныя назвалі песьню, якая дае найбольш шчасьця

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.10.2016 14:21
Нідэрляндзкія нэўролягі з унівэрсытэта у Гронінгэн дасьледавалі больш за 100 песень.
pixabay.com/Public Domain CC0

Кажуць, што музыка прымірае людзей і корміць душу. У гэтых словах многа рацыі, а нават больш таго, пацьвярджаюць гэта таксама вучоныя.

Нідэрляндзкія нэўролягі з унівэрсытэта у Гронінгэн дасьледавалі больш за 100 песень і зрабілі выснову, што некаторыя зь іх ва ўсіх людзей выклікаюць радасьць. Вельмі многа залежыць ад рытму песьні. У тых творах, якія ў найбольшай ступені паляпшаюць нам настрой, ёсьць 140-150 удараў на мінуту. Паводле вучоных, песьняй, якая дае людзям найбольш шчасьця, зьяўляецца „Don’t stop me now” гурта „Queen”.

Значэньне словаў у песьнях падкрэсьлівае псыхатэрапэўт Эльвіра Кавальска. «Песьні выклікаюць успаміны й эмоцыі», - кажа спэцыяліст.

Э.Кавальска: Калі гэта пазытыўныя асацыяцыі, то вядома, што песьню суправаджаюць пазытыўныя эмоцыі. Навукоўцы пацьвердзілі, што больш часты рытм лепш узьдзейнічае на чалавека. Дасьледаваньні таксама пацьвердзілі, што творы з танальнасьцю ад 5 да 8 тысяч герцаў дзейнічаюць як зарадка на наш мозг. Электрамагнітныя хвалі, якія ўзбуджаюцца ў нашым мозгу, супадаюць з рытмам і мозг становіцца больш актыўным.

Песьня можа ня толькі палепшыць настрой, але можа таксама выратаваць жыцьцё, - кажа мэдычны ратавальнік Анджэй Бахэньскі.

А.Бахэньскі: Ёсьць такая вядомая песьня гурта „Bee Gees” „Stayin' Alive”, яе рытм дапамагае правільна зрабіць сардэчна-лёгачнаю рэанімацыю ў сытуацыі затрыманьня працы сэрца. Гэты рытм, больш-менш, 103 удары на хвіліну і гэта адпавядае правільнаму рытму націсканьня грудной клеткі, правільнай рэанімацыі. Грудную клетку пацярпелых трэба націскаць з частатой 100-120 раз на хвіліну.

У гэтым выпадку загаловак песьні „Bee Gees” „Stayin' Alive”„Заставайцеся ў жывых” адпавядае ўзьдзеяньню песьні. Рытм твора вельмі супадае з загалоўкам, - адзначае мэдычны ратавальнік Анджэй Бахэньскі і дадае: "Для гэтых мэтаў мы рэкамэндуем таксама песьню польскага гурта „Ich Troje” „Усё таму, што я цябе кахаю”. Яна таксама вельмі дапамагае ратаваць людзкое жыцьцё.

Псыхатэрапэўт Эльвіра Кавальска зазначае, што музыка зьяўляецца стымулам для вытворчасьці гармонаў, якія павышаюць настрой.

Э.Кавальска: Музыка моцна ўзьдзейнічае на розныя цэнтры галаўнога мозгу, між іншым, на цэнтар узнагароды, які адказвае за вытворчасьць дапаміна. У сваю чаргу дапамін зьвязаны з адчуваньнем задавальненьня. Існуе меркаваньне, што калі мы многа слухаем музыкі, то можна трапіць у залежнасьць ад яе. Але ж гэта прыемная залежнасьць. Калі мы слухаем прыемную для нас музыку, пачынаецца вытворчасьць аксітацына.

Эльвіра Кавальска падкрэсьлівае, што музыка ў вялікай ступені ўплывае на псыхічны стан чалавека. Музыка шырока прымяняецца ў розных галінах мэдычных навук: у псыхіятрыі, у псыхалёгіі.

Вучоныя даказалі, што падчас слуханьня музыкі відавочна паніжаецца ўзровень картызолу, які вырашае аб узроўні стрэсу.

яс/PR3

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт