Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.12.2016 10:00
  • кулька.mp3
Крохкая аптымістка Габа Кульба прэзэнтуе сваю новую крэужэлку.
www.pixabay.com

Польскі музычны рынак багаты, на ім увесь час паяўляюцца новыя кружэлкі і новыя выканаўцы. Сёньня я прадстаўлю песьню музыканткі, якая была ўжо прысутная ў нашай перадачы, але апошнім часам яна выдала новы кампакт-дыск. Гаворка ідзе пра Габу Кульку (Gaba Kulka). Нядаўна выйшаў яе альбом пад назваю «Kruche» (Крохкае, ломкае).

Крохкасьць – гэта крыху страшная рыса, якая нас непакоіць – кажа сама Габа Кулька. Гэта штосьці, чаго мы баімся, хаця нельга назваць гэтую рысу поўнасьцю нэгатыўнай.

На кружэлцы ёсьць песьні, у якіх паяўляецца боязь за будучыню гэтага сьвету, за тое, што прынясе заўтрашні дзень. Што цікава, назоў «Крохкае» паявіўся на кружэлцы адносна позна. Цягам усяго часу працы над кампактам яго рабочы загаловак гучаў «The optimist» (Аптыміст). Так што крохкасьць, ломкасьць, эмацыйная няўстойлівасьць не выключае аптымістычнага падыходу да жыцьця ды іншых людзей. Нават калі чалавек крохкі, ломкі, то важна, ці ён не трымае зла, ці хутка забывае пра дрэнныя рэчы, а памятае пра добрыя, так як яна сама.

Некалькі словаў пра біяграфію Габы Кулькі. Сапраўднае імя Габрыеля, а вось Кулька – гэта яе прозьвішча, а не сцэнічны псэўданім. Нарадзілася ў музычнай сям’і ў 1979 годзе ў Варшаве. Яе бацька – вядомы скрыпач і выкладчык Музычнага ўнівэрсытэту. Першую кружэлку выдала ў 2003 годзе, выступае з канцэртамі, вядзе таксама музычную рубрыку па радыё. Музыка, якую яна выконвае, гэта спалучэньне джазу, рок-музыкі, сьпяванай паэзіі ды тэатральнага гучаньня, хаця сама вакалістка называе свае песьні прагрэсіўнай поп-музыкай. І вось як гучыць Габа Кулька.

Nikt się we mnie nigdy nie zakochał,
Piłka zawsze po tej stronie kortu.
Zapytali mnie, w czym jestem dobra:
Ogarniam, ogarniam, zazwyczaj ogarniam.

Można polegać, można wymagać, zdążę na czas i
Znam swoje miejsce. Wiele mam zalet, ale odwaga
Nie jest jedną z nich.

A stąd raczej niewidoczna twoja starsza,
A raczej młodsza siostra.
Zobacz sam – o wiele łatwiej nie wychylać się za kontur.
Narysuj mnie grubą kreska, oddziel od tła.
Wyznacz mi granice, gdzie się da.
Określona i wystarczająca, uśmiechnięta twarzą w stronę słońca.
Znasz i lubisz we mnie to, co znasz i co z tego, że wiem coś, czego nie wiesz jeszcze.
O tym, co pod twoją skórą dzieje się.
Co tam płynie, w którą stronę, oprócz twojej krwi.

Ludzie ciągle mówią o miłości, jakby byłas tania jak powietrze.
Nie rozumiem, ale się uśmiecham. Ogarniam, kiedyś to ogarnie wreszcie.

Ніхто ніколі ў мяне не закахаўся. Мяч заўсёды па тым баку корта. Запыталі мяне, у чым я прафэсіянал: я спраўляюся, спраўляюся, звычайна спраўляюся.

Можна на мяне разьлічваць, можна патрабаваць, пасьпею своечасова і ведаю сваё месца. У мяне шмат пазытыўных бакоў, але адвага не зьяўляецца адной з іх.

Адсюль хутчэй нябачная твая старэйшая, а хутчэй малодшая сястра. Паглядзі сам – на многа прасьцей не высоўвацца за контур. Нарысуй мяне тлустай лініяй, аддзялі ад фону. Пазнач мне межы, дзе ўдасца. Акрэсьленая і дастатковая, тварам з усьмешкай у бок сонца.

Ты ведаеш і любіш ува мне тое, што ведаеш, і што з таго, што я ведаю штосьці, чаго ты яшчэ ня ведаеш. Пра тое, што пад тваёй скурай адбываецца. Што там цячэ, у які бок, акрамя тваёй крыві.

Людзі пастаянна гавораць пра каханьне, быццам бы яно танная як паветра. Не разумею. Але ўсьміхаюся. Я зразумею, калісьці гэта зразумею нарэшце.

Nikt się we mnie nie zakochał – ніхто ў мяне ніколі не закахаўся. Яшчэ раз я зьвярну ўвагу, што па-польску zakochać się w kim, а не w kogo, як па-беларуску «закахацца ў каго».

Po tej stronie – па гэтым баку. Мяч па гэтым баку – гэта фразэалягізм, які азначае, што цяпер рашэньне павінен прымаць гэты, а не іншы бок.

Ogarniam – гэтае слова паходзіць з моладзевага жаргону. Мой сын таксама так да мяне зьвяртаецца – «Oj, mamo, nie ogarniasz». Гэта азначае, што мы, «старыя», чагосьці не разумеем.

Można polegać – а вось гэта азначае, што можна заўсёды разьлічваць на кагосьці, можна яму верыць, ён ніколі не падвядзе.

Zdążę na czas – пасьпею своечасова, тады, калі трэба.

Wiele zalet – шмат добрых бакоў, пазытыўных рыс. Ёсьць zaleta – пазытыўная рыса, і wada – нэгатыўная.

Nie wychylać się – а вось гэтая рыса вельмі папулярная сярод савецкіх людзей, якія лічаць, што лепш не высоўвацца, не кідацца ў вочы, схавацца, каб не дай Божа хтосьці не заўважыш.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт