Logo Polskiego Radia
Print

На гадзіньніку "Суднага дня" - 23:57

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 14.01.2017 13:14
  • 2357 паказвае гадзіньнік Судовага дня.mp3
Сымбалічны гадзіньнік у 1947 годзе стварылі навукоўцы з ЗША, якія распрацоўвалі атамную бомбу.
photo: www.pixabay.com

Чым бліжэй стрэлкі гадзіньніка да поўначы, тым бліжэй сьвету да атамнай катастрофы. Гадзіньнік першы раз быў устаноўлены на 23 гадзіны 53 хвіліны. Ён перастаўляўся ў залежнасьці ад таго, наколькі блізка сьвет набліжаўся да вайны.

Бліжэй за ўсё стрэлкі наблізіліся да поўначы ў 1953 годзе, калі ЗША й СССР правялі выпрабаваньні тэрмаядзернай зброі. Да поўначы было толькі 2 хвіліны.

У 1991 годзе стрэлкі гадзіньніка былі адведзены на 17 хвілін назад, калі паміж ЗША й СССР былі падпісаныя дамоўленасьці аб скарачэньні зброі. Але пасьля 1991 году да 2010 году стрэлкі гадзіньніка пачалі ізноў прыбліжацца да поўначы.

Гэтаму спрыяла напружанасьць паміж Індыяй і Пакістанам. Гэтыя краіны маюць атамную зброю. Акрамя таго, атамныя выпрабаваньні праводзіла Паўночная Карэя, а Іран працягваў дасьледаваньні з мэтай стварэньня сваёй атамнай бомбы.

У 2007 годзе навукоўцы вырашылі дадаць да глябальных пагроз кліматычныя зьмены. У 2007 годзе было 5 хвілін да поўначы.

Аднак 10 студзеня 2012 году стрэлкі гадзіньніка «Суднага дня» ізноў наблізіліся да поўначы. Прычынай стала адсутнасьць прагрэсу й пазытыўных зьменаў у ядзернай сфэры й кліматычных зьменах. Навукоўцы лічаць, што чалавецтва ня здолела стрымаць распаўсюд ядзернай зброі.

У 2015 годзе час да «Суднага дня» скараціўся на чарговыя 2 хвіліны. Прычынай гэтаму стала кепская сытуацыя ў экалёгіі, ваенны крызыс на Блізкім Усходзе (Сырыя), вайна ва Ўкраіне і напружаньне паміж Расеяй і Захадам. Такім чынам, да катастрофы застаюцца толькі 3 хвіліны. Гадзіньнік паказвае 23:57.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт