Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 26.01.2017 17:55
  • Папоўска Дрэйфы.mp3
Пра дрэйфаваньне ў вялікім горадзе сьпявае Кася Папоўска.
www.pixabay.com

Песьню, якая прагучыць у нашай пеорадачы сёньня, сьпявае вцканаўца, якюу можна назваць равесьніцай польскіх палітычных ды эканамічных пераўтварэньняў. Кася Папоўска належыць да пакаленьня маладых творцаў, якія нарадзіліся пасьля ’89 году. Праўда, ёсьць розныя зьвесткі пра год нараджэньня маладой пясьняркі – адны крыніцы падаюць 1989 г., а іншыя – 1991. Там ня менш, менавіта ў тыя часы ў Польшчы пачаліся або працягваліся зьмены палітычнага ды эканамічнага ладу.

Поўнае імя і прозьвішча – Катажына Мілена Папоўска, ураджэнка Лодзі. Сьпяваць пачала не адразу. У дзяцінстве больш займаў яе танец, а пазьней тэатральнае майстэрства. Сьпяваць і граць на гітары пачала ва ўзросьце 16 гадоў. Тым ня менш, думала зьвязаць сваё прафэсійнае жыцьцё не з танцам, сьпевам ці тэатрам, а з упраўленьнем, паколькі паступіла на Факультэт арганізацыі і ўпраўленьня Лодзінскай палітэхнікі. Аднак кінула вучобу на другім курсе.

Папулярнасьць Кася Папоўска заваёўвала ў інтэрнэце, дзе на канале YouTube заснавала ўласны профіль, таксама ўдзельнічала ў тэлевізійных праграмах, прысьвечаных маладым талентам. Кася Папоўска ўжо была госьцем перадачы «Музычны ўрок польскай мовы», але на гэты раз я прапаную іншую песьню выканаўцы, запісаную зусім нядаўна, у 2016 годзе. Называецца кампазыцыя «Дрэйфы» (Dryfy).

Mam dla ciebie coraz mniej ważnych słów
Nikt, dziś chyba nie obrazi się tu
Świat potrzeba dzielić, choćby na pół
Raz uniesie, raz zrzuci w dół.

Znam te drogi co prowadzą na skrót
Dziś, nie do zburzenia przed nami mur.
Zanim odliczymy pięć kroków w tył,
Może lepiej nic nie mówić – po prostu wyjść.

Coraz dalej nam
W oczach gwiazdy bledną
I znosi nas.
Miasto dryfuje
I dalej nam.
Dzisiaj wiem na pewno
I mija czar.
Tyle brakuje
I dalej nam.

Nic już nie czuję!

Tańcz, nic więcej nie zostało już nam
Sam, beze mnie w końcu też radę dasz
Cały świat niech widzi talent i wdzięk
Przy mnie możesz zmarnować się,
Czas, odczarujemy, opadnie pył
Kto przyjmowałby się tak długo tym.
Jeśli masz się bawić, wiesz dobrze jak
To co było, jest za nami, nie trzyma nas!

Zbyt wiele słów, próśb i życzeń,
Łączy się dziś wokół nas,
Nic więcej już nie napiszę,
Na liście zysków i strat.

(Nic już nie czuję!)...

У мяне для цябе ўсё менш важных слоў. Ніхто сёньня бадай не пакрыўдзіцца тут. Сьвет падзяліць трэба, хаця б напалову. Раз падыме, раз кіне ўніз.

Я ведаю гэтыя шляхі, якія вядуць па скарочанай дарозе. Сёньня перад намі мур, які немагчыма разбурыць. Перад тым, як палічым пяць крокаў назад, можа лепш нічога не казаць, а проста выйсьці.

Усё далей мы, у вачах зоркі бляднеюць. І заносіць нас. Горад дрэйфуе, і далей нам. Сёньня я ведаю напэўна – праходзіць зачараваньне. Столькі бракуе, і далей нам. Я ўжо нічога не адчуваю!

Танцуй, нічога больш нам не засталося. Адзін, без мяне, у канцы канцоў ты можаш. Цэлы сьвет хай бачыць талент і грацыёзнасьць. Пры мне ты можаш растраціцца марна. Час, здымем зачараваньне, ападзе пыл. Хто б перажываў так доўга за гэта. Калі ты хочаш бавіцца, добра ведаеш, як. Тое, што было, ужо ззаду, не трымае нас!

Надта шмат словаў, просьбаў і пажаданьняў злучаецца сёньня вакол нас. Я ўжо нічога больш не напішу ў сьпісе прыбыткаў і страт.

Dryfy – слова, якое паходзіць з марской лексыкі. У беларускай мове гэтае слова хутчэй не ўжываецца ў множным ліку (дрэйфы), а толькі дрэйф. А што яно азначае? Так кажуць пра рух карабля пры пастаянным, хутчэй слабым ветры. Гэты тэрмін існуе таксама ў авіяцыйнай тэрміналёгіі, дзе ён азначае «кут зносу» лятальнага апарата. Кожны ведае, што азначае «дрэйфаваць» – павольна рухацца, амаль што стаяць на месцы. Выраз ужываецца таксама ў пераносным значэньні – таптацца на месцы, ня ведаць дакладна, куды накіроўвацца.

Chyba – тое ж самае, што і беларускае хіба – выраз, які называе няўпэўненасьць аўтара выказваньня ў нечым. А я хачу зьвярнуць увагу на іншае слова, якое называе як-раз упэўненасьць аўтара словаў у тым, што ён гаворыць. Гэта na pewno – напэўна. Пішацца асобна. А вось беларусы не заўсёды ўпэўненыя ў значэньні беларускага слова напэўна. Некаторыя мяркуюць, што значэньне падобнае да расейскага «наверно», што зьяўляецца сынонімам беларускага "хіба" або польскага "chyba".

Jutro na pewno idziemy do kina, dawno obiecałam to córce – Заўтра мы напэўна ідзем у кіно, я даўно абяцала гэта дачцэ.

Wczoraj chyba nie padało, nie pamiętam, bo nie wychodziłam z domu – Учора хіба не было дажджу, я не памятаю, бо не выхадзіла з дому.

Na skróty – у гэтага словазлучэньня таксама можа быць некалькі значэньняў. Па-першае, так гаворыцца пра самы хуткі і кароткі шлях да нейкай мэты (у прамым сэнсе – дарога), так і пераноснае значэньне, калі хтосьці нешта робіць такім чынам, каб хутка дасягнуць мэту і не ўкладваць надта шмат працы і высілкаў у дадзеную дзейнасьць.

Pójdziemy na skróty, tędy o wiele szybciej – Мы пойдзем па кароткай дарозе, сюдой на многа хутчэй.

Nie do zburzenia – нешта, што немагчыма разбурыць. Агулам дадзены тып словазлучэньняў даволі папулярны ў польскай мове. Нешта можа быць nie do zrobienia, nie do pojęcia, nie do przejścia (гэта азначае, што нешта немагчыма зрабіць, зразумець, прайсьці).

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт