Logo Polskiego Radia
Print

Натуральны лек на прастудныя захворваньні (РЭЦЭПТ)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.01.2017 19:17
  • kuchnia.mp3
Базай лекавай мікстуры зьяўляецца звычайны яблычны воцат.
www.pixabay.com

На двары надалей зіма, хоць і апошні яе месяц. Такое надвор’е спрыяе рознага роду прастудным і рэсьпітараторным захворваньням, вылечыць якія можна ня толькі пры дапамозе хімічных фармакалягічных сродкаў, але й народнымі спосабамі, у тым ліку й дзякуючы прадуктам, якія мы знойдзем на кухні. І пра гэта сёньня распавядуць у кулінарнай рубрыцы Тацьцяна Царук і Валеры Саўко. А базай лекавай мікстуры будзе звычайны яблычны воцат.

700 мл яблычнага воцату
1/4 шклянкі дробна нарэзанага часнаку
1/4 шклянкі дробна нарэзанай цыбулі
2 сьвежыя чырвоныя вострыя перчыны (чылі)
1/4 шклянкі цёртага імбіру
2 сталовыя лыжкі цёртага хрэну
2 сталовыя лыжкі парашку куркумы

1. Зьмяшайце ў місцы ўсе інгрэдыенты, акрамя воцату.
2. Зьмясьціце сумесь у слоік.
3. Заліце яе яблычным воцатам.
4. Шчыльна зачыніце слоік крышкай і патрасіце.
5. Трымайце слоік у прахалодным і сухім месцы на працягу 2 тыдняў. Добра трэсьці час ад часу.
6. Праз 14 дзён працадзіце вадкасьць: мікстуру пераліце ў бутэльку й захоўвайце ў халодным месцы.


як прымаць натуральны лек – слухайце ў далучаным гукавым файле


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт