Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.02.2017 16:39
  • Прама ў нос.mp3
З парадамі да сатырыка зьвяртаюцца вядомыя ў Польшчы экстрадныя артысты.
www.pixabay.com

У гэтай перадачы прагучыць песьня, якую нельга ўспрымаць цалкам сур’ёзна, паколькі галоўная мэта творчасьці аўтараў тэксту – выклікаць усьмешку на тварах слухачоў. Гаворка ідзе між іншым пра Пятра Букартыка, сатырыка, кампазытара, аўтара песьняў, вядучага. Поле дзейнасьці Букартыка вельмі шырокае – ён сьпявае, піша тэксты, выступае па радыё (вёў, між іншым, уласную забаўляльную перадачу ў эфіры Трэцяй праграмы Польскага радыё, а цяпер выступае ў якасьці госьця).

За больш чым трыццаць гадоў эстраднай дзейнасьці Букартык напісаў каля 400 песьняў, заваяваў нямала ўзнагарод, выйшла восем яго кампакт-дыскаў.

Пра Пятра Букартыка можна шмат сказаць, але кампазыцыю, якую я вам прапаную, ён сьпявае не адзін. Разам з ім выступае вядомая польская пясьнярка Магда Ўмэр ды сатырык, журналіст Трэцяй праграмы Польскага радыё Артур Андрус. Яго называюць мультымэдыйным артыстам. Галоўная роля, дзякуючы якой Андруса пазнаюць палякі – ён аўтар забаўляльных перадач у Трэцяй праграме ПР, часам вядзе таксама розныя забаўляльныя імпрэзы. Акрамя таго, – паэт, аўтар кніжак, тэкстаў песьняў, казак, артыст кабарэ, камэнтатар...

Трэцяя выканаўца, Магда Ўмэр, таксама чалавек-аркестар. Філёляг польскай мовы, пясьнярка, сьпявае паэтычныя песьні, рэжысёр, акторка і аўтар рэчытатываў. За свае заслугі ў галіне польскай культуры, дасягненьні ў прафэсійнай працы і грамадзкай дзейнасьці атрымала Ордэн Адраджэньня Польшчы ды Залаты мэдаль «Заслужаны культуры Глёрія Артіс».

Думаю, што пасьля такога ўступу вы, дарагія слухачы, хацелі б ужо пачуць песьню, якую сьпяваюць гэтыя тры ўсебакова таленавітыя асобы. Калі ласка – песьня называецца «Prosto w nos».

Wiersz powinien sponiewierać
Wiersz powinien obezwładnić
To kryteria są na teraz
A nie ładnie, czy nieładnie.

Nawet jeśli wisi mu to,
Wkrótce skuli się jak chomik
Słuchacz, gdy go wsparte nutą
Słowo z nagła oszołomi

Gdy zabierasz głoś
Głos ma być jak cios
By ze sztuką wzniosłą
Swój połączyć los
Romantycznym być kochankiem
Mierzyć z rapem się i punkiem
Celuj głosem prosto w nos!

Każdy twórca co za młodu
Wieszczy bo go w środku trzęsie
Gdy już pojmie, że to produkt
Też spożywczy, w pewnym sensie.

Myśli widząc, co jest grane:
Stanę i znienacka walnę
Dzieło w formie rozdmuchane
W treści zaś esencjonalne.

Świat być może nie doceni
Ale za to fajnie będzie
Jeśli zrobi się wrażenie
Na brunetce w trzecim rzędzie

Kiedyś tak tłumaczył mi to pewien znany kompozytor:
Przede wszystkim liczy się odpowiednie mieć entrée.

Że nie wszystkim się udaje,
Gotów bądź na życie w biedzie.
Ważne żebyś jako grajek
W każdej chwil mógł powiedzieć:
Obojętnie, co bym palnął
Proszę nie kojarzyć mnie tu
Z polityką kulturalną
Jakichkolwiek gabinetów.


Верш павінен памыкаць, верш павінен абясьсільваць. Гэта крытэры на цяпер, а не «прыгожа», ці «непрыгожа». Нават калі слухач абыякавы, ён неўзабаве скруціцца як хамяк, калі яго падтрыманае нотай слова зьнянацку агалошыць.

Калі ты бярэш голас, твой голас павінен быць як удар, каб з высокім мастацтвам спалучыць свой лёс, рамантычным быць каханкам, мераць з рэпам і панкам – цэлься голасам прама ў нос!

Кожны творца, які ў маладосьці прарочыць, бо ў яго трасецца ў сярэдзіне, калі зразумее, што гэта таксама спажывецкі прадукт у некаторым сэнсе, думае, калі ўбачыць, што адбываецца: «Устану і зьнянацку ўдару шэдэўрам шырокім па форме, а па зьместу эсэнцыянальным».

Калісьці так тлумачыў мне гэта пэўны вядомы кампазытар: перш за ўсё лічыцца адпаведнае entrée (выйсьце).

Ня ўсім удаецца. Будзь гатоў жыць у нястачы. Важна, каб ты, будучы музыкам, у кожнай хвіліне мог пра гэта ведаць. Незалежна ад таго, што я ляпну, калі ласка, не атаясамліваць мяне з культурнай палітыкай якіх-колечы кабінэтаў.

Вось такі жартаўлівы тэкст аўтарства Артура Андруса і Пятра Букартыка пра нялёгкую долю сатырыка. А цяпер падрабязнасьці верша, напісанага цікавай і сакавітай мовай.

Ładnie – гэта выраз, які мы тлумачым на беларускую мову як «прыгожа», але ёсьць жа ў польскай мове іншае слова, якое называе нешта яшчэ больш прыгожае, чым ładne. Гэта piękne – палякі карыстаюцца гэтым выразам толькі тады, калі хочуць сказаць пра нешта сапраўды прыгожае, выключнае, захапляльнае. Канешне, выкарыстаньне слова piękne не заўсёды адказвае крытэрыям выключнасьці, аднак нельга забываць пра гэтыя розьніцы, паколькі ў дадзеным сэнсе польская мова адрозьніваецца ад беларускай, у якой няма такіх дзьвюх ступеняў акрэсьленьня чагосьці прыгожага.

Mój brat ma ładną dziewczynę – У майго брата прыгожая дзяўчына.
Ta kobieta jest wyjątkowo piękna – Гэтая жанчына выключна прыгожая.

Wisi mu to – вельмі папулярны зварот польскай мовы, хаця далёка ня ўсе палякі разумеюць, адкуль ён узяўся – з фізіялёгіі мужчынскага цела, а дакладней, адной з частак гэтага цела – члена. А якое пераноснае значэньне словазлучэньня? «Яму ўсё роўна, ён да гэтага абыякавы, яму па барабану».

Celuj prosto – цэлься прама. У прынцыпе, нічога незвычайнага і незразумелага ў гэтым звароце няма. Але ёсьць адзін нюанс, датычны слова prosto. Справа ў тым, што ў польскай мове гэты выраз мае два значэньні – проста і прама. Розьніца вынікае толькі з кантэксту. А сынонім слова proste ў значэньні «простае» – łatwe.

Co jest grane – гэты фразэалягізм таксама часта гучыць з вуснаў палякаў. Так выражаюцца, калі да канца не разумеюць, што адбываецца – тады пытаюцца «Co jest grane?» – што адбываецца, хаця даслоўны пераклад – што граюць. Таксама можна перакласьці як «у чым справа», «што здарылася».

Życie w biedzie – беларускае ды польскае словы бяда і bieda, хоць гучаць амаль аднолькава, крыху адрозьніваюцца па сэмантыцы. Польская bieda акрэсьлівае жыцьцё ў матэрыяльнай нястачы, а беларуская «бяда» – гэта хутчэй польскае «nieszczęście» – нешчасьлівае здарэньне, дрэнная сытуацыя.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт