Logo Polskiego Radia
Print

Камарова – гарадок з багатай вайсковай гісторыяй (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.02.2017 14:44
  • Камарова.mp3
У 1891-1893 гадах тут быў створаны комплекс казармаў царскай арміі.
Photo:gminaostrowmaz.home.plPhoto:gminaostrowmaz.home.plPhoto:gminaostrowmaz.home.pl

Запрашаем ў Камарова (Komorowo) – вёску, разьмешчаную ў Мазовіі ля гарадка Остраў Мазавецкая (Ostrów Mazowiecka), то бок у палове трасы паміж Варшавай і Беластокам. Першыя ўзгадкі пра вёску паходзяць з XIII стагодзьдзя, а назва выводзіцца ад сям’і Камароўскіх (Komorowski) – аднаго з уласьнікаў маёнтку.

У часы падзелаў Польшчу ў XVIII стагодзьдзі лясістая ваколіца, у якой распаложаная вёска, была месцам дысьлякацыі партызанскіх атрадаў. Асаблівую мужнасьць і патрыятызм мясцовыя жыхары выявілі ў 1863 годзе, прымаючы ўдзел у адной з найбуйнейшых бітваў Студзеньскага паўстаньня, то бок у бітве пад Еленямі (Jelenie) й Стокам (Stok), якая адбылася 4 і 5 траўня 1863 году. У гэтай бітве паўстанцы пад камандаваньнем палкоўніка Ігнацыя Мысткоўскага (Ignacy Mystkowski) разграмілі царскую армію.

Вайсковая гісторыя гарадка сягае XIX стагодзьдзя. Падчас царскай акупацыі ў Камарове дысьлякаваліся 23-і Нізоўскі пяхотны полк генэрал-фэльдмаршала графа Салтыкова й 24-і Сімбірскі стралковы полк генэрала Невяроўскага. У 1891-1893 гадах тут быў створаны комплекс казармаў і жылы раён для сем'яў ваеннаслужачых, які называлі Кірылаўкай. У гэты пэрыяд у вёсцы была пабудаваная чыгуначная лінія Малкіня-Астралэнка (Małkinia-Ostrołęka).

Падчас рэвалюцыі 1905 году раён Камарова стаў месцам шматлікіх патрыятычных дэманстрацый, у сьнежні таго ж году была прынятая пастанова аб увядзеньні ў школах і дзярустановах польскай мовы.

Падчас Першай сусьветнай вайны казармы занялі нямецкія войскі, якія ваявалі на ўсходнім фронце. Гэты пэрыяд быў асабліва складаным для жыхароў Камарова.

У міжваенны пэрыяд у казармах разьмяшчаліся польскія войскі. Пасьля травеньскага перавароту ў 1926 годзе, то бок збройнага захопу ўлады ў Польшчы, які быў праведзяны 12 траўня—15 траўня 1926 году ў Варшаве маршалам Юзафам Пілсудскім, са сталіцы ў Камарова пераехала вядомая Школа падхарунжых пяхоты.

Photo:pl.wikipedia.org/Domena
Photo:pl.wikipedia.org/Domena publiczna

У гэтыы час казармы атрымалі сучасны эстэтычны выгляд. Шмат дзеля гэтага зрабіў палкоўнік Людвік Бацяньскі (Ludwik Bociański), які кіраваў школай у гадах 1930-1934. Па яго ініцыятыве на тэрыторыі казармаў узьнік адкрыты басэйн, маўзалей падхарунжых і 20 помнікаў польскім каралям, гетманам і нацыянальным героям, у тым ліку прыгожая конная статуя маршала Юзафа Пілсудскага.

Photo:gminaostrowmaz.home.pl
Photo:gminaostrowmaz.home.pl

Людвік Бацяньскі таксама ўвёў традыцыю выкарыстоўваньня шаблі ў цырымоніі ўручэньня малодшага афіцэрскага званьня. Гэты звычай працягваецца па сёньняшні час.

Варта дадаць, што кадэты Школы падхарунжых пяхоты ў Камарове складалі першую кампанію варты палаца Бэльвэдэр, куды 29 лістапада 1918 пераехаў, як кіраўнік дзяржавы, Юзаф Пілсудскі.

8 верасьня 1939 году Камарова апынулася пад гітлераўскай акупацыяй і было ўключана ў склад генэрал-губэрнатарства Трэцяга Рэйху. У казармах гітлераўцы стварылі лягер для ваеннапалонных.

Восеньню 1941 году пачаў дзейнічаць Шталаг 333, у якіх утрымліваліся расейскія радавыя і малодшыя камандзіры. Шталаг 333 - Оструў дзейнічаў да лістапада 1943 году. У ім былі забітыя 43 тысячы савецкіх ваеннапалонных. Усім, хто дапамагаў зьняволеным, пагражаў арышт і жорсткія допыты ў вязьніцы гестапа ў Остраві.

Камарова было вызваленае 28 жніўня 1944 году жаўнерамі Чырвонай Арміі.

У 1939 годзе гітлераўскія войскі арганізавалі ў казарме палявы шпіталь, але, адступаючы ў 1944 годзе перад саветамі, спалілі яго.

У 1951-1953 гадах у Камарове дысьлякаваўся полк запасу, а з 1953 году па сёньняшні дзень падразьдзяленьне тапографоаў. У другой палове 1970-х гадоў адбылася самая вялікая пасьля вайны разбудова комплексу казармаў у Камарове. Пабудаваныя былі аўтамайстэрня, сталовая для жаўнераў, новыя баракі й будынак плянэтарыя.

На сёньняшні дзень на тэрыторыі казармаў, якая цягам часу была значна абмежаваная, можна ўбачць помнік маршалу Юзафу Пілсудскаму, заснаваны ў 1932 годзе, зьнішчаны ў 1950 годзе й адноўлены ў 1999 годзе па ініцыятыве выпускнікоў былой Школы падхарунжых пяхоты й жыхароў рэгіёну. На плошчы перад помнікам па сёньняшні дзень адбываюцца патрыятычныя ўрачыстасьці.

Непадалёк яго стаіць помнік першаму капэляну Войска Польскага біскупу Ўладыславу Бандурскаму (Władyslaw Bandurski), адкрыты 29 лістапада 2003 году.

Photo:gminaostrowmaz.home.pl
Photo:gminaostrowmaz.home.pl

У парку можна прайсьціся ўздоўж алеі з помнікамі польскім каралям, гетманам і камандзірам Паўстаньня 1830-1831 гг. Тут мы можам пабачыць статуі Баляслава Храброга, Уладзіслава Лакетка, Уладзіслава Ягайлы, Яна ІІІ Сабескага, гетмана Яна Тарноўскага, вялікага гетмана Летувы Яна Караля Хадкевіча, кароннага гетмана Стэфана Чарнэцкага, брыгаднага генэрала Яна Бэма ды ініцыятара Паўстаньня 1830 году Пятра Высоцкага (Piotr Wysocki).

Photo:gminaostrowmaz.home.pl
Photo:gminaostrowmaz.home.pl

На тэрыторыі парку знаходзіцца таксама маўзалей імя Пятра Высоцкага, дзе зьмешчаныя памятныя дошкі, прысьвечаныя забітым выпускнікам Школы падхарунжых пяхоты ў пэрыяд вайны й пасьля вайны да 1956 году. Цырымонія адкрыцьця рэканструяванага маўзалея адбылася 26 лістапада 1995 году.

pl.wikipedia.org/dminaostrowmaz.pl/аз

Photo:gminaostrowmaz.home.pl
Photo:gminaostrowmaz.home.pl
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт