Logo Polskiego Radia
Print

04.02.1918 г. паўстала Дзяржрада Каралеўства Польскага

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.02.2017 08:09
  • 4.02.1918 г. паўстала Дзяржаўная рада Каралеўства Польскага.mp3
Гэта рабілася дзеля таго, каб завэрбаваць палякаў ваяваць супраць Расейскай Імпэрыі.
Каралеўства Польскае 1918Каралеўства Польскае 1918https://commons.wikimedia.org/Pogo91 - Praca własna/CC BY-SA 3.0

4 лютага 1918 году Рада Рэгентаў склікала Дзяржаўную раду Каралеўства Польскага.

У 1916 годзе нямецкія і аўстра-венгерскія акупацыйныя ўлады пачалі працэс стварэньня марыянэткавай дзяржавы на тэрыторыі Каралеўства Польскага, якое ў свой час уваходзіла ў склад Расейскай Імпэрыі. Гэта рабілася дзеля таго, каб павялічыць папулярнасьць нямецка-аўстыйскіх уладаў, перацягнуць палякаў на свой бок і прымусіць іх ваяваць супраць Расейскай Імпэрыі

На пачатку быў створаны вярхоўны кіроўны орган Часовая Дзяржаўная Рада, якая ў 1917 годзе стварыла Раду Рэгентаў Каралеўства Польскага. У тым жа годзе, нямецкая і аўстрыйская вайсковая адміністрацыя ў адмысловым дакумэнце, які датычыў утварэньня дзяржаўных органаў улады ў Польшчы ад 12 верасьня 1917 году зазначыла, што заканадаўчым органам краіны павінна быць Дзяржаўная Рада.

4 лютага 1918 году Рада Рэгентаў выдала адмысловую пастанову пра фарміраваньне Дзяржаўнай Рады.

Згодна з дакумэнтам, Рада складалася са 110 сябраў: 12 гэта былі прадстаўнікі розных установаў: 6 рыма-каталіцкіх біскупаў , генэральны суперінтэндант евагнеліцка-аўгсбурскага веравызнаньня, эвангеліцка-рэфарматарскі суперінтэндант, самы старэйшы равін Варшавы, рэктар Варшаўскага ўнівэрсытэту і Варшаўскага Палітэхнічнага ўнівэрсытэта, Старшыня Вярхоўнага суду, 43 прызначаных Радай Рэгентаў, 55 выбраных.

Што цікава, у Дзяржаўную раду маглі быць выбраныя толькі мужчыны, якія мелі 30 год і свабодна валодалі польскай мовай. Выбары былі не агульнадзяржаўнымі, дэпутаты выбіраліся са складу мясцовых огранаў самакіраваньня.

Рада Рэгентаў мела права распусьці Дзяржаўную раду. Рада рэгентаў выбірала Маршалка Дзяржаўнай рады. Шмат у чым правы Дзяржаўнай рады былі абмежаваныя, яна не зьяўлялася цалкам самастойным органам улады. Яе галоўнай функцыяй было саўдзельнічаць у заканадаўчым працэсе з Радай Рэгентаў. Любы закон, які разглядаўся Дзяржаўнай радай павінен быў набраць абсалютную большасьць галасоў дэпутатаў.

Сваю працу гэты орган скончваў з моманту выбраньня першага Сэйму.

Сваю працу Дзяржаўная рада пачала 14 чэрвеня 1918 году, але ўжо 7 лістапада таго ж году яна была распушчана, таму што Першая сусьветная вайна закончылася і Аўстра-Венгрыя і Нямеччына заявілі, што прызнаюць незалежнасьць Польскага Каралеўства. У выніку ўзьнікла неабходнасьць фарміраваньня новых органаў улады.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт