Logo Polskiego Radia
Print

Кухня: зразы «Радзівілаўскія» ў хлебе (РЭЦЭПТ)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.02.2017 22:26
  • kuchnia.mp3
Яны вельмі смачныя й выглядаюць таксама эфэктна, таму іх ня будзе сорамна падаць гасьцям.
ЗразыЗразыcommons.wikimedia.org/Kuruni/GNU Free Documentation License

Зразы «Радзівілаўскія» ў хлебе

Сёньня ў кулінарнай рубрыцы зьвернемся да гісторыі й прыгатуем страву з кулінарнай кгіні. Гэта зразы радзівілаўскія ў хлебе. Яны вельмі смачныя й выглядаюць таксама эфэктна, таму іх ня будзе сорамна падаць гасьцям. У студыі Тацьцяна Царук і Валеры Саўко (слухайце гукавы файл).

На пачатку лютага выйшла новая кніга – «Літвінская кухня». Гэтая ўнікальная кніга складаецца зь гісторый, напісаных Кухмістрам Верашчакам – Алесем Белым.

Гэтую зьнешне непатрабавальную, цалкам сялянскую па калярыце страву Радзівілы часта падавалі сваім гасьцям, каб падкрэсьліць сваю «прастату», «даступнасьць» і заслужыць сымпатыі дробнай шляхты.

700 г ялавічыны
150 г нятлустай сьвініны
3 цыбуліны
200 мл булёну (можна кубік)
100 г алею
1 яйка
200 мл вяршкоў
перац і соль
2 сталовыя лыжкі мукі
1 бохан хлеба зь непытляванай мукі (з вотрубʼем)


Ад хлеба адрэзаць верх і выдаліць мякаць, 150 г мякаці расьцерці. Мяса прамыць і прасушыць. Ад ялавічыны адрэзаць 100 грамаў, астатняе нарэзаць на тонкія зразы. Адбіць малатком і паперчыць. Цыбулю ачысьціць і нацерці
на тарцы.

100 г ялавічыны й сьвініну прапусьціць праз мясасечку, зьмяшаць з 50 г мякаці хлеба й паловай нацёртай цыбулі. Убіць у начынку яйка, заправіць сольлю й перцам.

Нашмараваць кожны зраз начынкай, скруціць у тугі рулён, замацаваць зубачысткамі й абвіць ніткамі. Абкачаць у муцэ й падсмажыць на патэльні на алею. Скласьці зразы ў рондаль, заліць булёнам, дадаць рэшту цыбулю й мякаці хлеба.

Тушыць пад крышкай на слабым агні паўтары гадзіны. Уліць вяршкі, дадаць у соўс соль і перац паводле смаку, і тушыць яшчэ на працягу 10 хвілін. Зразы з соўсам перакласьці ў поласьць хлеба. Паставіць на блясе ў печ, папярэдне нагрэтую да 220 ºС, на 10 хвілін. Падаваць на стол у хлебе.

Смачна есьці!

фота мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт