Logo Polskiego Radia
Print

Палякі ствараюць ліст з графэна

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.02.2017 18:45
  • 16.02_ навука.mp3
Польскія вучоныя вядуць дасьледаваньні з мэтай выклікаць штучны фотасынтэз.
photo: www.pixabay.com

Польскія вучоныя вырашылі выкарыстаць графэн дзеля рэдукцыі вуглекіслага газу, – паведаміў доктар Бартламей Шыя з Уроцлаўскага палітэхнічнага ўнівэрсытэту. Ён спадзяецца, што праз 3 гады ўдасцца атрымаць польскі прататып штучнага ліста.

Мэта праекту заключаецца ў тым, каб падчас працэсу ўтылізацыі CO2 атрымаць энэргетычныя рэчывы, такія як метан і мэтанол, якія можа паўторна выкарыстаць у якасьці паліва. «Мы хацелі б атрымаць мурашыную кіслату, якая вельмі добра падыходзіць для захоўваньня вадароду», – заяўляе доктар Шыя.

З-за вялікай колькасьці СО2, які выкідваецца ў атмасфэру, у сьвеце вядуцца шматлікія дасьледаваньні над утылізацыяй вуглякіслага газу. Інавацыйнасьць польскіх навукоўцаў якраз і заключаецца ў выкарыстаньні ў гэтым працэсе графэну.

«Графэн адзначаецца цікавымі ўласьцівасьцямі з пункту гледжаньня электраправоднасьці, адначасова ён зьяўляецца танным рэчывам, яго лёгка вырабіць у вялікай колькасьці», – зазначае Бартламей Шыя з Уроцлаўскага палітэхнічнага ўнівэрсытэта.

Эфірны выпуск перадачы "Навука й тэхніка" ў далучаным файле

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт