Logo Polskiego Radia
Print

Палякі зробяць муку з рапсу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.02.2017 10:50
Запатэнтаваная тэхналёгія атрыманьня бялкоў з алейных культур.
Photo: PAP/Radek Pietruszka

Навукоўцы з польскага горада Лодзь запатэнтавалі тэхналёгію для атрыманьня бялкоў з насеньня алейных культур. Наступны крок – стварэньне досьледнага бія-НПЗ.

Тэхналёгія вытворчасьці бялка з рапсу можа стаць рэвалюцыйнай у харчовай прамысловасьці. Вынаходнікі доктар Магдалена Казлоўска (Magdalena Kozłowska) і доктар Пётр Унукоўскі (Piotr Wnukowski), саўладальнікі кампаніі «NapiFeryn Biotech», зазначаюць, што гэтая сыравіна можа быць здаровым інгрэдыентам хлеба, макаронаў, кандытарскіх вырабаў і замяняльнік соевага бялка.

«Гэта асабліва важна для тых краін, якія маюць сваю ўласную багатую крыніцу рапсу як, напрыклад, Польшча», – адзначыла Магдалена Казлоўска. Тэхналёгія атрыманьня бялку з рапсу карысная таксама для тлушчавых заводаў, якія перапрацоўваюць рапс і іншыя культуры, бо яны змогуць выкарыстоўваць пабочныя прадукты вытворчасьці.

Праект атрымаў падтрымку польскага Нацыянальнага цэнтру дасьледаваньняў. Кампаніі выдзелены грант у памеры 11,5 млн злотых (2 млн 660 тыс. эўра), што дазволіць стварыць досьледную тэхналягічную лінію па вытворчасьці рапсавага бялку.

Puls Biznesu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт