Logo Polskiego Radia
Print

Палякі стварылі ўнікальнае адзеньне для ратаўнікоў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.02.2017 10:52
Ахаладжальная бялізна прызначаная для працы ў шахтах і пры пажарах.
flickr.com

Польскія навукоўцы стварылі ахаладжальнае адзеньне для ратаўнікоў на шахтах і для пажарнікаў.

І яшчэ адна вынаходка польскіх навукоўцаў: бялізна з ахаладжальнымі элемэнтамі й спэцыяльнай сыстэмай вэнтыляцыі, а таксама адаптаванае да складаных падземных умоваў верхняе адзеньне для ратаўнікоў на шахтах.

Інавацыйная вопратка можа таксама сачыць за станам здароўя ратаўніка падчас акцыі. Камплект быў пададзены на рэгістрацыю ў Патэнтнае бюро. Акрамя таго, ён быў узнагароджаны на леташняй выставе вынаходак у Брусэлі.

Навукова-дасьледчы праект, рэалізаваны кансорцыюмам Цэнтральнай станцыі горна-выратавальных службаў (CSRG) у горадзе Бытам (Bytom), Цэнтральным інстытутам аховы працы й Фабрыкай па пашыву пажарнай формы ў Бжэзінах (Brzeziny).

Бялізна з ахаладжальнымі элемэнтамі - гэта футболкі й стандартныя майткі. Для адводу залішняга цяпла ад цела выратавальніка выкарыстоўваецца PCM - адмысловы матэрыял у выглядзе макракапсулаў. Унікальнасьць ніжняй бялізны заключаецца таксама ў спосабе разьмяшчэньня ахаладжальных элемэнтаў, што дазваляе адводзіць цяпло з тых частак цела, якія наймацней награваюцца падчас выратавальных акцый.

Бялізна з сыстэмай вэнтыляцыі ад таліі да лініі лапатак мае пяць вэртыкальных каналаў. Гэтыя каналы зьмяшчаюць поліўрэтанавыя трубкі. Трубка пасярэдзіне зьяўляецца самай доўгай і супадае з лініяй пазваночніка. Трубкі спалучаюцца зь іншай, якая разьмяркоўвае паветра й злучаецца з апаратам падачы сьціснутага паветра.

У бялізну ўбудаваны манітор сардэчнага рытму, які падае інфармацыю пэрсанальнаму камунікатару, усталяванаму на шлеме.

Прататыпы адзеньня для ратавальнікаў у шахтах пасьпяхова прайшлі розныя тэсты ў лябараторыях і ў рэальных умовах. Цяпер вопратка знаходзіцца на стадыі атэстацыі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт