Logo Polskiego Radia
Print

Ежа, якая выклікае рак

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.02.2017 15:20
У мясе падчас тэрмічнай апрацоўкі выдзяляецца мноства таксычных рэчываў.
http://creativecommons.org/licenses/by-sa/2.0/

Тосты, смажаная бульба, паляндвіца з патэльні – гэта прысмакі, якія няправільна падрыхтаваныя, могуць быць прычынай рака.

Вельмі шкодным зьяўляецца акрыламід, які разбурае ДНК і выклікае рак. Тыднёвік піша, што гэтае рэчыва людзі вельмі часта зьядаюць разам з бульбай фры, чыпсамі ці падсмажаным хлебам.

Навукоўцы даказалі, што крухмал і вугляводы лёгка ператвараюцца ў ракатворнае рэчыва падчас доўгага смажаньня і пячэньня, таму бульбу, агародніну і хлеб можна смажыць, але вельмі каротка. Ня варта таксама трымаць сырую бульбу ў халадзільніку, таму што гэта таксама спрыяе ўзьнікненьню шкоднага акрыламіду.

«Newsweek» паведамляе, што ў мясе падчас тэрмічнай апрацоўкі выдзяляецца настолькі многа таксычных рэчываў, што два гады таму Сусьветная арганізацыя здароўя паставіла іх на першыя месцы ў сьпісе ракатворных, побач з цыгарэтамі і шыфэрам.

Навукоўцы папярэджваюць таксама перад вэнджанай вяндлінай. Падкрэсьліваецца, што вельмі небясьпечна для здароўя смажыць на рапсавым алеі або на аліве з алівак, якія задымелі. Найлепш смажыць на сьвіным сале і маргарыне.

Атрымліваецца, што сярод усіх страваў, якія прыдумаў чалавек, найздаравейшы пост.

Newsweek/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт