Logo Polskiego Radia
Print

18.02.1981 г. скончыўся найдаўжэйшы страйк студэнтаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.02.2017 08:09
  • страйк студэнтаў.mp3
Страйк польскіх студэнтаў некалькіх ВНУ доўжыўся 29 дзён.
Photo: Instytut Pamięci Narodowej

18 лютага 1981 году скончылася найдаўжэйшая студэнцкая забастоўка ў Эўропе, якая адбывалася ў Польшчы.

У канцы 70 – х гадоў пачаўся сур’ёзны эканамічны крызыс у камуністычнай Польшчы. Павышэньне коштаў, інфляцыя, агульнае пагаршэньня сацыяльных умоваў, пасьля даволі працяглага пэрыяду эканамічнага дабрабыту ў пэрыяд кіраваньня Эдварда Герэка, прывяло да глыбокага незадавальненьня й шырокіх забастовак працоўных. Улады, былі вымушаны пайсьці на шэраг палітычных саступак, у выніку ўзьнік прафсаюз «Салідарнасьць».

Посьпех працоўных падштурхнуў іншыя слаі насельніцтва да барацьбы за свае правы. Такой моцнай і актыўнай групай былі польскія студэнты.

Яны імкнуліся стварыць свой незалежны саюз, які б прадстаўляў і бараніў іх правы. Студэнцкія суполкі розных унівэрсытэтаў пачалі ствараць свае «мясцовыя» Саюзы студэнтаў. У верасьні 1980 году ў варшаўскім Палітэхнічным унівэрсытэце адбыўся Ўстаноўчы зьезд Агульнапольскага Незалежнага Аб’яднаньня Студэнтаў. Быў выпрацаваны статут арганізацыі, а Варшава была абрана сталіцаў НСС (Незалежнага Саюзу Студэнтаў).

Спробы афіцыйна зарэгістраваць арганізацыю не былі пасьпяховымі.

Пасьля таго як 13 лістапада 1980 году суд адмовіў у рэгістрацыі арганізацыі, пачаліся акцыі пратэстаў на ўнівэрсытэтах. 6 студзеня 1981 году студэнты Катэдры права і адміністрацыі Лодзінскага ўнівэрсытэта прынялі рашэньне «акупаваць факультэт». Вельмі хутка да гэтага факультэта далучыліся іншыя: эканомікі, матэматыкі, фізыкі, філялёгіі. 21 студзеня адбыліся няўдалыя перамовы з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі, пасьля чаго 29 студзеня пачаўся агульная ўнівэрсытэцкая захопніцкая забастоўка.

Страйкавала каля 10 тыс. студэнтаў. Лодзь сталася цэнтрам студэнцкай забастоўкі.

Галоўнымі патрабаваньнямі былі: рэгістрацыя НСС, адмена прымусовага вывучэньня расейскай мовы і ідэалягічных прадметаў, адмена цэнзуры ў публікацыях, права вольнага выезду за мяжу, скарачэньне вайсковай службы для студэнтаў, увядзеньне аўтаноміі ўнівэрсытэту ў справах навучальнага працэсу, паляпшэньне ўмоваў жыцьця, вызваленьне палітычных вязьняў з пэрыяду забастовак 1970 і 1976 гадоў.

Пасьля таго як 15 лютага перамовы былі зноў сарваныя, пачаліся забастоўкі на іншых унівэрсытэтах краіны.

Страйкавалі Мэдыцынская акадэміі ў Познані, Ягелонскі унівэрсытэт, Горна-прамысловая акадэмія ў Катавіцэ, Варшаўскі ўнівэрсытэт. Толькі пасьля гэтага ўлады вымушаны былі пайсьці на саступкі. 17 лютага была зарэгістраваная першая суполка НСС. 18 лютага міністар адукацыі Я.Гурскі падпісаў са студэнтам дамову, якая падкрэсьлівала іх перамогу.

Страйк доўжыўся 29 дзён і лічыцца адным з самых працяглых у гісторыі эўрапейскага студэнцтва.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт