Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.02.2017 18:38
  • Po niebieskim niebie Ostrowska.mp3
У чаканьні вясны "Па блакітным небе" вырашыла прагуляцца Малгажата Астроўска.
www.pixabay.com

Песьня, якая ідэальна падыходзіць на перадвеснавы час, калі мы ўсе ўжо чакаем цёплых сонечных промняў. Кампазыцыя аўтарства Малгажаты Астроўскай, якая калісьці была салісткай гурту Lombard, а цяпер выступае на сцэне пад уласным іменем.

Некалькі словаў пра саму выканаўцу. Нарадзілася ў 1958 годзе, сьпяваць пачала ў школьным гурце ва ўзросьце 11 гадоў. На пачатку 80-ых быў заснаваны рок-гурт Lombard, з якім Астроўска заваявала славу і супрацоўнічала каля 10 гадоў, але ў сярэдзіне 90-ых, пасьля некалькіх гадоў перапынку, выканаўца вырашыла пачаць сольную кар’еру, што ў яе атрымалася вельмі добра.

Малгажата Астроўска сьпявала ня толькі па-польску. Яна выйграла фэстываль Савецкай песьні ў Зялёнай Гуры, заваёўваючы Залаты самавар песьняй «Салаўі». Што цікава, пясьнярка ў маладосьці не зьвязвала сваёй прафэсійнай дзейнасьці з музыкай. Яна здавала на факультэт біялёгіі, але не паступіла.

А песьня, якую я вам сёньня прапаную, была напісана 5 гадоў таму. Яна была шлягерам лета 2012 году, увайшла нават у склад альбому Польскага радыё «Лета з радыёпрымачом».

Малгажата Астроўска вядомая таксама сваімі лібэральнымі поглядамі на тэму гомасэксуалістаў. Яна лічыцца абаронцай лесьбіянак і геяў, хаця сама не зьяўляецца гомасэксуальнай асобай (у яе ёсьць муж). З-за таго, што пясьнярка выступае ў абарону геяў, яна сустракаецца часам з нэгатыўным стаўленьнем. Напрыклад, яе канцэрт у Лёндане прыйшлося адмяніць з-за таго, што спонсар адмовіўся ад фінансавай падтрымкі, калі даведаўся пра погляды Астроўскай. Але ў песьні, якая цяпер прагучыць, няма нічога крамольнага.

Wiosna ma smak tęsknoty
I blado-żółtych liści,
Miejskiego kurzu zapach,
Piwa w podziemnym przejściu.
Wiosna się ciągle waha
I spóźnia się jak tramwaj
I niespokojną zimę
Odsypia w miejskich parkach.

Wiosna ma zapach żalu
I spalin na ulicach,
I spóźnia się jak tramwaj,
I ciągle każe czekać
Na pierwszy dotyk Słońca,
Na kolor na ulicy,
I na wiewiórki w parku,
I szepty ciche.

A ja mam dość,
Ja tańczę po niebieskim niebie.
I szlaki już przecieram
Ode mnie do Ciebie.
I niecierpliwie myśli zbieram do podróży,
Żeby w podróży wolnością je odurzyć.

Słowom uchylam cicho przeogromną przestrzeń,
By jeszcze nie zasnęły, nie zasnęły jeszcze.
I żeby tańczyć mogły po niebieskim niebie,
Już im szykuję drogę ode mnie do Ciebie.

У вясны смак тугі і бледна-жоўтага лісьця, гарадзкога пылу, запах піва ў падземным пераходзе. Вясна пастаянна вагаецца і спазьняецца як трамвай. І неспакойную зіму адсыпае ў гарадзкіх парках.

У вясны запах журботы і выхлапных газаў на вуліцах. І спазьняецца як трамвай і пастаянна прыходзіцца чакаць – першага дотыку сонца, колеру на вуліцы, вавёрак у парку і ціхіх шэптаў.

А мне надакучыла, я танцую па блакітным небе. І наладжваю шлях ад мяне да цябе. І нецярпліва думкі зьбіраю да падарожжа, каб у падарожжы адурманіць іх свабодай.

Словам я адкрываю ціха вялізную прастору. Каб яшчэ не заснулі, не заснулі яшчэ. І каб маглі танцаваць па блакітным небе. Я ім ужо рыхтую дарогу ад мяне да цябе.

Spóźnia się jak tramwaj – тут усё зразумела – спазьняецца як трамвай. Відаць, частыя спазьненьні – гэта вядомая ўсім рыса гарадзкога транспарту. Тыя беларусы, якія не бывалі ў Польшчы, магчыма ня ведаюць, што на кожным прыпынку гарадзкога транспарту ў польскіх гарадах вісіць расклад трамваяў або аўтобусаў, якія курсіруюць па дадзенай лініі. І, што цікава, як правіла транспарт курсіруе даволі пунктуальна, калі не здарылася нешта экстраардынарнае – напрыклад, сур’ёзная аварыя або вялікія коркі ў гадзіну пік.

Wiosna ma zapach żalu – у вясны пах журботы – так я пераклала гэты сказ. Слова żal мае некалькі значэньняў. Яно не зусім пакрывацца з расейскім жаль (жалко). Хутчэй па-польску ў гэтым выпадку сказалі б «szkoda», хаця можна сказаць і żal. Слова żal можа быць сынонімам выразу «крыўдаваць». Напрыклад:

Żal mi go, niedługo umrze – Мне яго шкада ён неўзабаве памрэ.
Mam do niego żal, że nie powiedział mi o swojej chorobie – Я на яго крыўдую, што не сказаў пра сваю хваробу.

Ciągle każe czekać – пастаянна загадвае, кажа чакаць, прыходзіцца чакаць. У Польшчы чакаюць не чаго, а на што.

Czekam na autobus, długo nie jedzie – Я чакаю аўтобусу, яго доўга няма.

Odurzyć wolnością – адурманіць свабодай. Слова odurzyć не заўсёды мае нэгатыўнае значэньне, у дадзеным выпадку хтосьці адурманены свабодай, што хутчэй добра, чым дрэнна. Але пераважна гэта выраз, які сьведчыць пра залежнасьць чалавека ад псыхатропных рэчываў, напрыклад, наркотыкаў, якімі можна odurzać się, каб забыць пра свае праблемы. Але гэты ж выраз, але з прыстаўкай за- азначае закахацца, хаця тут таксама мае крыху нэгатыўнае значэньне – закахацца без памяці, бяздумна.

Ona zadurzyła się w koledzy z klasy, i zapomniała o bożym świecie – Яна закахалася ў калегу з кляса і забыла пра ўсё на сьвеце.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт