Logo Polskiego Radia
Print

Кухня: бяляш (РЭЦЭПТ)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.02.2017 09:12
  • kuchnia.mp3
Гэтым разам гатуем страву, за якую трэба падзякаваць татарскаму народу.
commons.wikimedia.org/Yanachka/public domain

Беляшы вядомыя ў Беларусі як добрая альтэрнатыва амэрыканскім бургерам. Мала хто ведае, што аўтэнтычная назва ўсходняга ласунка – перамяч. А паходзіць яна з турэцкай мовы. Аб тым, як правільна гатаваць сапраўдныя беляшы, нашым слухачам расказваюць вядучы Валеры Саўко й пастаянны госьць студыі Тацьцяна Царук.

Перамяч – менавіта так правільна называюцца гэты круглыя пончыкі з мясам. Назва бяляш былa створаная ад «баліш» – гэта агульная назва татарскіх пірагоў.

2 шклянкі малака
4 шклянкі мукі
1 яйка
1 кг фаршу (любога)
1 галоўка рэпчатай цыбулі
соль, перац, дрожджы


Замешваем цеста зь цёплага малака, яек, дрожджаў, солі, мукі й ставім яго ў цёплае месца хвілін на 20. Лепім зь цеста невялікія камячкі (можна парэзаць цеста нажом, але лепш абрываць яго бокам далоні, тады аладкі атрымаюцца раўнейшымі).

Фарш запраўляем, даліваем шклянку вады.

Смажым у расьлінным алеі на ўмерана моцным агні. Спачатку бок з адкрытым мясам, затым – іншую. Чым менш круціць, тым лепш. Пажадана навучыцца смажыць, пераварочваючы ўсяго адзін раз. Падаем з булёнам, добра пасыпаным зелянінай.

Маленькі сакрэт – не шкадуйце фаршу!

слухайце гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт