Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.03.2017 16:33
  • dwa proste słowa de mono.mp3
Рок-гурт, які сьпявае пра тое, як перамагчы сваю слабасьць і справіцца са страхам.
www.pixabay.com

Музычны гурт, які сьмела можам называць вэтэранам польскай музычнай сцэны. Калектыў De Mono выступае ўжо больш за тры дзесяткі гадоў. За гэты час музыкам удалося напісаць і прадставіць слухачам нямала незабыўных хітоў, якія напявала ўся Польшча.

Некалькі словаў пра гісторыю гурту. Пік папулярнасьці De Mono прыйшоўся на канец 80-ых, пачатак 90-ых гадоў. Асноўным заснавальнікам групы быў гітарыст Марэк Касьцікевіч (Marek Kościkiewicz), які назваў свой гурт «Mono», праз некалькі гадоў у склад увайшоў вакаліст Анджэй Кшывы (Andrzej Krzywy), і тады музыкі зьмянілі назоў – дадалі прыстаўку Дэ. Дарэчы, Кшывы спачатку быў толькі падпявалам, граў на гітары. Але пасьля таго, як гурт пакінуў вакаліст, а канцэрты нельга было адмяніць, калегі пераканалі Анджэя, што наперад павінен выйсьці менавіта ён. І такім чынам Анджэй Кшывы сьпявае з гуртом ужо шмат гадоў.

Трэба сказаць, што на дадзены момант існуюць два калектывы з назваю De Mono. Спарва ў тым, што ў 2008 годзе Марэк Касьцікевіч заснаваў новы гурт з такой жа назваю, у які запрасіў колішні х калегаў, а Анджэй Кшывы працягвае выступаць са старым De Mono. І цяжка вырашыць, у каго з іх больш правоў да назвы, якая стала ўжо легендарнай. Пакуль што спрэчкі не ўдалося вырашыць.

А я прапаную вашай увазе стары запіс гурту De Mono, калі і Касьцікевіч, і Кшывы яшчэ разам выступалі на сцэне. Называецца кампазыцыя «Два простыя словы».

Chciałbym w sobie mieć taką siłę, tak opanować lęk, pokonać strach,
I żeby nigdy się nie skończyło uczucie, które we mnie teraz trwa.
Pokonać burzę i skoczyć na dno, nie czekać dłużej, wyjść temu na wprost,
Zebrać swe siły i przed siebie biec, i uwierzyć, że może się spełnić.

Jeśli kochać, to tak i rozniecić ten w środku żar.
Jeśli kochać to wszystko z siebie dać, zdobyć tę miłość,
Tę, która tak blisko, zwyciężyć naprawdę choć raz.

Chciałbym w sobie mieć tyle siły, żebym mógł powiedzieć, że ja
Gdzieś zawsze w sobie to głęboko kryłem, a przecież też potrafię kochać, tak.
Pokonać burzę i skoczyć na dno, nie czekać dłużej, wyjść temu na wprost,
Zebrać swe siły i przed siebie biec, i uwierzyć, że może się spełnić.

Я хацеў бы мець у сабе такую сілу, каб перамагчы боязь. Справіцца са страхам, і каб ніколі не закончылася пачуцьцё, якое цяпер ува мне ёсьць. Перамагчы навальніцу і скочыць на дно, не чакаць даўжэй, выйсьці прама перад гэта. Сабраць свае сілы і бегчы наперад, і паверыць, што можа споўніцца.

Калі кахаць, то так, каб распаліць у сярэдзіне жар. Калі кахаць, то ўсё з сябе даць, заваяваць гэтае каханьне. Тое, што так блізка, перамагчы хаця б раз.

Я хацеў бы мець у сабе столькі сілы, каб мог сказаць, што я заўсёды дзесьці ў сабе гэта глыбока скрываў, а я ж ўмею кахаць так. Перамагчы навальніцу і скочыць на дно.

Словаў у гэтай песьні, праўда, крыху больш, чым два, але сапраўды няшмат. Але і сярод іх можна выбраць цікавыя рэчы, пра якія варта распавесьці.

Siła – гэта канешне ж і беларуская сіла. Ёсьць таксама moc, якая таксама азначае сілу, магутнасьць. Моц адрозьніваецца ад сілы тым, што тая першая зьвязаная з нашай галавой, псыхікай, а другая – з фізычнымі ўласьцівасьцямі нашага цела, адным словам, псыхічная моц і фізычная сіла. Хаця цяжка правесьці такое адназначнае разрозьненьне, гэтыя словы могуць ужывацца ў прынцыпе як сынонімы. Моц – гэта таксама фізычнае паняцьце, якое выражаецца ў адмысловых адзінках, напрыклад, магутнасьць конскіх сілаў.

Opanować lęk – справіцца з боязьзю. На польскай мове ёсьць lęk i strach. Першае слова больш лагоднае, азначае невялікую боязь, а страх – гэта нашмат больш глыбокае і моцнае пачуцьцё.

Uczucie trwa – слова trwać вельмі часта ўжываецца ў польскай мове, і часам узьнікаюць праблемы з яго перакладам на беларускую мову, паколькі не заўсёды можна выкарыстаць выраз «працягваецца», часам больш пасуе дзеяслоў «ісьці», але таксама не заўсёды ідэальна.

Wszyscy są już zmęczeni, a lekcja trwa i trwa – Усе ўжо стомленыя, а ўрок ідзе і ідзе.

Przed siebie biec – бегчы наперад, куды вочы глядзяць, без нейкай бліжэй акрэсьленай мэты.

Spełnić się – скласьціся, споўніцца. Гэта можа датычыць як чалавека, які лічыць сябе споўненай асобай, так і чагосьці, чаго мы чакалі, і яно адбылося, споўнілася (мара таксама можа споўніцца).

Zdobyć te miłość – заваяваць, здабыць гэтае каханьне. Палякі агулам належаць да народаў, якія лічаць сябе ваярамі, і то вельмі мужнымі, адважнымі ваярамі, якім прыходзілася часта нешта здабываць. Ім сапраўды прыйшлося нямала пазмагацца з ворагамі на працягу стагодзьдзяў гісторыі, і таму выраз zdobyć папулярны ў карыстальнікаў польскай мовы.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт