Logo Polskiego Radia
Print

4.03.1939 палякі пачалі распрацоўку пляну «Захад»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.03.2017 08:09
  • Плян "Захад".mp3
Плян абапіраўся на аналітычнай запісцы генэрала Эдварда Сміглы-Рыдза ад 1936 г.
Эдвард Рыдз-Сьміглы, Галоўнакамандуючы Польскімі войскамі падчас кампаніі 1939 г.Эдвард Рыдз-Сьміглы, Галоўнакамандуючы Польскімі войскамі падчас кампаніі 1939 г.Photo: foto: PAP/Photoshot

4 сакавіка 1939 Генэральны штаб Польскага войска распачаў распрацоўку пляна вайны супраць Нямеччыны «Захад».

Першапачаткова польскі ўрад не разглядаў гітлераўскай Нямеччыны як ворага, бо патэнцыйным агрэсарам заўсёды лічыўся Савецкі Саюз. Таму ў 20-30 г.г. быў распрацаваны дакладны плян вайсковых дзеяньняў супраць СССР «Усход».

Польшча сканцэнтравала значныя сілы на мяжы з Савецкім Саюзам. Толькі ў канцы 30-х падыход да Нямеччыны быў радыкальна зьменены.

Гэта было зьвязана з: а) аншлюсам Аўстрыі ў 1938 годзе; б) акупацыяй Чэхаславакіі; в) пашырэньнем антыпольскай рыторыкі й прапаганды ў Трэцім Рэйху.

Першыя крокі па распрацоўцы пляна пачаліся ў 1938, а ў сакавіку 1939 галоўны інспэктар польскіх войскаў пачаў сыстэмную распрацоўку пляну «Захад». Каардынатарам прац быў маёр Анджэй Марэцкі. Плян абапіраўся на аналітычнай запісцы генэрала Эдварда Сміглы-Рыдза ад 1936 году, які даказваў, што рэальная баявая гатоўнасьць немцаў будзе дасягнутая на пачатку 1940, пры гэтым дадавалася пра тое, што вайсковая пагроза з іх боку можа быць ужо ў другой палове 1939 году.

Новы плян павінен быў вызначыць геапалітычнае палажэньне Польшчы, якое ў 1938 годзе значна пагоршылася, бо ўзьнік паўднёвы плацдарм (Чэхія) для нямецкай атакі.Плян «Захад» базаваўся перад усім на стратэгіі абароны, а не прэвэнтыўным удары.

Апошняя лінія абароны павінна была праходзіць па рэках Вісла, Сан, Нараў.

Ставілася 3 галоўныя стратэгічныя мэты:

- абарона неабходнага для вядзеньня вайны абшару Рэчы Паспалітай і нанясеньне стратаў нямецкіх войскам;

- Выкарыстаньне ўмоваў для нанясеньня контр-удараў;

- Недапушчэньне разьбіцьця польскага войска да моманту ўступленьня ў вайну Францыі і Англіі.

Таксама плян прадугледжваў магчымасьць эвакуацыі часткі Польскага флёту ў Вялікабрытанію.

Аднак, плян не дапамог польскаму войску, бо меў вайскоўцы пралічыліся ў некалькіх аспэктах.

Перш за ўсе, Францыя і Англія не пачалі актыўных баявых дзеяньняў супраць Нямеччыны, па-другое, плян не прадугледзеў вялікіх магчымасьцяў нямецкай авіяцыі, па-трэцяе, не дапрацаваным быў аспэкт зьвязаны з агульным кіраваньнем войскамі. Плян таксама не прадугледжваў таго, што Польшча стане адначасова аб’ектам агрэсіі з боку СССР.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт