Logo Polskiego Radia
Print

Кухня: шарлотка зь міндалем (РЭЦЭПТ)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.03.2017 19:25
  • kuchnia.mp3
Яблычны пірог прапануем сьпекчы мужчынам - для жанчын на 8 Сакавіка.
www.pixabay.com

Набліжаецца сьвята 8 Сакавіка. І гэтаму жаночаму дню будзе прысьвечаная кулінарная рубрыка. Сёньня прапануем нашым слухачам мужчынскага полу сьпекчы для жанчын шарлотку – яблычны пірог. Ля мікрафону пастаянны госьць студыі Тацьцяна Царук і вядучы Валеры Саўко.

5 яблыкаў
5 яек
шклянка цёртага міндалю
дзьве лыжкі рэзанага міндалю
шклянка цукру
карыца

Яблыкі абабраць і парэзаць на скрылікі, паставіць на 2 хвіліны ў мікрахвалевую печку. Раскласьці ў форму, пасыпаць карыцай.
Узьбіць яйкі з цукрам, дадаць цёрты міндаль і яшчэ раз узьбіць.
Заліць яблыкі цестам, пасыпаць рэзаным міндалем і паставіць у нагрэтую духоўку. Выпякаць пры 175 градусах каля 30 хвілін.

слухайце гукавы файл

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт