Logo Polskiego Radia
Print

18.03.1921 г. - падпісаныя Рыжскія пагадненьні

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.03.2017 08:09
  • Рыжскія пагадненьні.mp3
У выніку Беларусь і Ўкраіна страцілі вяліку частку сваёй тэрыторыі.
Падпісаньне Рыжскіх пагадненььяў.Падпісаньне Рыжскіх пагадненььяў.commons.wikimedia.org/Adam Szelągowski, Wiek XX, Warszawa 1938, Domena publiczna,

У выніку паразы бальшавіцкіх войскаў пад Варшавай Польшча перайшла ў наступленьне, і вельмі хутка яе войскі змусілі бальшавікоў адступіць з тэрыторыяў Заходняй Беларусі і Ўкраіны. У кастрычніку 1920 году палякі занялі Менск. Урад бальшавікоў быў вымушаны пайсьці на мірныя перамовы, бо рэсурсаў для вядзеньня інтэнсіўных баявых дзеяньняў з Польшчай проста не было.

З аднаго боку савецкі ўрад прызнаваў факт адыходу вялікай часткі тэрыторыяў Беларусі і Ўкраіны да Польшчы, з іншага - Польшча павінна была прызнаць дзяржаўнасьць БССР і УССР. Тэрыторыі гэтых рэспублік былі ў вялікай ступені адрэзаныя Польшчай і савецкай Расеяй. Савецкі ўрад таксама пагаджаўся выплаціць рэпарацыі - 18 мільёнаў залатых рублёў.

Беларуская дэлегацыя на перамовы не была запрошаная, а інтарэсы Беларусі «адстойваў» расейскі бок. Беларусь разглядалася хутчэй як карта для дыпляматычных гульняў, а не як нейкі самастойны суб’ект зьнешняй палітыкі. Нават копіі Рыжскіх пагадненьняў былі складзеныя толькі на трох мовах: польскай, украінскай і расейскай.

У выніку Рыжскіх пагадненьняў Польшча павялічыла тэрыторыю на 110 тыс. кв. кілямэтраў з насельніцтвам ў 4,5 мільёнаў чалавек.

Абодва бакі былі незадаволены дамоўленасьцямі.

Пілсудзкі лічыў гэты дагавор здрадай з боку сваіх саюзьнікаў, асабліва на Ўкраіне. Ягонай мэтай быў максымальны захоп зямель, якія калісьці ўваходзілі ў Рэч Паспалітую, і стварэньне канфэдэрацыі народаў. Аднак прадстаўнікі польскага нацыянальнага руху лічылі, што трэба палянізаваць тэрыторыі, якія адышлі да Польшчы, і стварыць адзіную нацыянальную дзяржаву.

Бальшавікі лічылі, што дамоўленасьць носіць часовы характар і пры наяўнасьці добрых умоваў Расея возьме рэванш.

Такі гвалтоўны падзел Беларусі асудзілі прадстаўнікі ўсіх беларускіх палітычных рухаў: кіраўніцтва БНР, Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, дзеячы Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ц Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў, прадстаўнікі нацыянальнай інтэлігенцыі БССР (Якуб Колас і Янка Купала).

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт