Logo Polskiego Radia
Print

Кухня: тартар (РЭЦЭПТ)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.03.2017 21:06
  • kuchnia.mp3
Як прыгатаваць смачны й эфэктны тартар (ФОТА і ВІДЭА).
www.flickr.com/Frank Stachowitz

Сёньня ў кулінарнай рубрыцы прыгатуем страву, якая малавядомая ў Беларусі, але папулярная ў Польшчы. А ўвогуле страва мае далёкія гістарычныя карані, якія сягаюць пэрыяду Татара-Мангольскай Арды. Ля мікрафону Валеры Саўко й пастаянны госьць студыі Тацьцяна Царук.

Бярэм ялавічыну, найлепей выразку, 300-400 г. Мяса павінна мець адпаведны колер і пах. Ялавічыну рубім вострым нажом (на мясарубцы абсалютна нельга!). Дадаём соль і сьвежазмолаты перац, можна крыху соўсу табаска, францускай гарчыца (робіцца на базе цэлых зярнят), крышачку алею (можна аліўкавы) й робім «шайбачку».

Пасярэдзіне «шайбачкі» робім паглыбленьне, куды ўбіваем жаўток яйка. Побач на талерцы кладзем дробна парэзаную цыбулю альбо шалот, карнішоны, каперсы, можна базілік, пятрушку, парэзаныя марынаваныя грыбы альбо шампіньёны, іншыя саленьні, можна чацьвярцінку лімона й абавязкова – дробна парэзаны кіслы альбо марынаваны агурок.


спосаб прыгатаваньня – слухайце гукавы файл

на відэа: рэцэпт і спосаб прыгатаваньня клясычнага тартара ў Польшчы

на фота: розныя варыянты падачы тартара

www.flickr.com/Joselu
www.flickr.com/Joselu Blanco


www.flickr.com/
www.flickr.com/ Hotel Messnerwirt

www.pixabay.com
www.pixabay.com


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт