Logo Polskiego Radia
Print

Дзесяць тэхналёгій, якія зьменяць сьвет

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.03.2017 15:37
Выкарыстаньне гэтых вынаходак паўплывае на мэдыцыну, эканоміку й грамадзтва.
www.pixabay.com

Амэрыканскія экспэрты прэстыжнага часопіса «MIT Technology Review» склалі сьпіс дзесяці тэхналёгій, якія зьменяць сьвет. Выкарыстаньне гэтых вынаходак паўплывае на мэдыцыну, эканоміку й грамадзтва. Сьпіс рыхтуецца штогод.

1. Лячэньне паралічу. На першым месцы дасьледчыкі ставяць электронныя імплантаты, якія аднаўляюць сувязь паміж мозгам і канечнасьцямі. Такім чынам будуць лячыць параліч, выкліканы пашкоджаньнем сьпіннога мозгу. Даступнасьць вынаходніцва – праз 10-15 гадоў.

2. Грузавыя аўтамабілі без кіроўцаў. Грузавікі на аўтапілёце змогуць езьдзіць статкам блізка адзін за адным, зьніжаючы расход паліва і часу. Даступнасьць: праз 5-10 гадоў.

3. Твар замест ПІН-кода. Ідэнтыфікацыя людзей для доступу да банкаўскага рахунку, у офіс, або да хаты будзе заснавана на аналізе твару. Тэхналёгія ўжо прымяняецца ў Кітаі.

4. Квантавыя кампутары. Найбольш пэрспэктыўнымі зьяўляюцца спробы на галяндзкім тэхнічным унівэрсытэце Дэлфта. У шырокім карыстаньні праз 4-5 гадоў.

5. Карціны 360 градусаў. Кошт фотаапаратаў і відэакамэраў для гэтага віду здымкаў упаў зь некалькіх тысяч даляраў да некалькіх сотняў даляраў.

6. Сонечная энэргія. Сонечныя батарэі сёньня ўжо – не сэнсацыя. Аднак іх праблема ў невялікай эфэктыўнасьці пераўтварэньня сонечнага сьвятла ў электрычнасьць. Амэрыканцы з MIT маюць сваё ўласнае вынаходніцтва – тэхналёгію пераўтварэньня сонечнай энэргіі спачатку ў цяпло, а затым у сьвятло. Эфэктыўнасьць у два разы вышэй, чым звычайных батарэй і дасягае 65 працэнтаў. Даступнасьць: праз 10-15 гадоў.

7. Генная тэрапія. Ва ўсім сьвеце сёньня праводзяць выпрабаваньні геннай тэрапіі супраць 40-50 захворваньняў, у тым ліку хваробы Альцгеймера, раку і дыябэту – нагадвае «MIT Technology Review».

8. Уплыў на сьвет у хуткім часе акажа Вялікі Атляс клетак. Навукоўцы падлічылі, што мы маем каля 300 тыпаў клетак, апошнія дадзеныя паказваюць аднак, што гэты лік у шмат разоў большы. Кансорцыюм навукоўцаў з ЗША, Вялікабрытаніі, Швэцыі, Ізраіля, Нідэрляндаў і Японіі ўжо працуе над новым «сьпісам складнікаў » нашых цел. Атляс будзе гатовы праз 5 гадоў.

9. На жыцьцё чалавека ўсё больш будзе ўплываць Інтэрнэт электронных рэчаў. Празь іх хакеры будуць узломваць кампутары. Інтэрнэт рэчаў можа выкарыстоўвацца ў кібэрвайне.

10. Інжынэры MIT прагназуюць, што праз два гады робат будзе вучыць іншых робатаў. Так, як чалавек чалавека. Замест таго, каб праграмаваць паводзіны кампутараў для любых непрадбачаных абставінаў, лепш, каб яны вывучалі што трэба ад іншых робатаў. Неўзабаве, такім чынам, машына будзе вучыцца бясьпечна езьдзіць у заторах.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт