Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 16.03.2017 15:44
  • Яшчэ ў зялёнае гуляем Млынарскі.mp3
Войцех Млынарскі ніколі ўжо не згуляе ў зялёнае. Але ён заўсёды застанецца ў сваіх песьнях.
www.pixabay.com

У гэтай перадачы павінна была прагучаць песьня маладой польскай музыканткі, але жыцьцё мяняе пляны. У сераду вечарам ня стала славутага польскага выканаўцы, сьпевака і паэта Войцеха Млынарскага. Таму немагчыма, каб у гэтай рубрыцы не прыгадаць яго творчасьць.

Цяжка казаць пра Млынарскага ў мінулым часе, але сапраўды вялікі артыст не напіша і не прасьпявае ўжо ніводнай песьні. Мы казалі ўжо пра яго біяграфію, але я згадаю асноўныя старонкі жыцьця Войцеха Млынарскага. Калі б артыст застаўся ў жывых, то 26 сакавіка ён адзначыў бы свой 76 дзень нараджэньня. А нарадзіўся ў Варшаве, у сям’і сельскагаспадарчага інжынэра, закончыў факультэт польскай філялёгіі, дэбютаваў у варшаўскім кабарэ і тэатры студэнцкага клюбу Hybrydy.

Войцех Млынарскі напісаў за сваё жыцьцё каля дзьвюх тысяч песьняў, і, што здараецца ня так ужо і часта, геніяльна сам выконваў свае творы, хаця пісаў таксама для іншых выканаўцаў. Быў зьвязаны доўгія гады з Польскім радыё і Польскім тэлебачаньнем. Атрымаў нямала ўзнагарод, як на розных музычных фэстывалях, так і ад дзяржавы за сваю культурную дзейнасьць.

Песьня Войцеха Млынарскага ўжо гучала ў перадачы «Урок польскай мовы», дарэчы, цяжка нават выбраць нешта з яго рэпэртуару. Паколькі ён настолькі багаты і цікавы, што хацелася б прадставіць увазе слухачоў кожную кампазыцыю. Але трэба выбраць адну. Я прапаную вам песьню, якая называецца «Яшчэ ў зялёнае гуляем» і сьведчыць пра вялікую прагу жыцьця і аптымізм Войцеха Млынарскага.

Przez kolejne grudnie, maje
Człowiek goni jak szalony
A za nami pozostaje
Sto okazji przegapionych
Ktoś wytyka nam co chwilę
W mróz czy w upał, w zimie, w lecie
Szans nie dostrzeżonych tyle
I ktoś rację ma, lecz przecież

Jeszcze w zielone gramy, jeszcze nie umieramy
Jeszcze któregoś rana odbijemy się od ściany
Jeszcze wiosenne deszcze obudzą ruń zieloną
Jeszcze zimowe śmiecie na ogniskach wiosny spłoną
Jeszcze w zielone gramy, jeszcze wzrok nam się pali
Jeszcze się nam pokłonią ci, co palcem wygrażali
My możemy być w kłopocie, ale na rozpaczy dnie
Jeszcze nie, długo nie

Więc nie martwmy się, bo w końcu
Nie nam jednym się nie klei
Ważne, by choć raz w miesiącu
Mieć dyktando u nadziei
Żeby w serca kajeciku
Po literkach zanotować
I powtarzać sobie cicho
Takie prościuteńkie słowa

Jeszcze w zielone gramy, jeszcze nie umieramy
Jeszcze się spełnią nasze piękne dni, marzenia, plany.
Tylko nie ulegajmy przedwczesnym niepokojom
Bądźmy jak stare wróble, które stracha się nie boją.
Jeszcze w zielone gramy, choć skroń niejedna siwa,
Jeszcze sól będzie mądra a oliwa sprawiedliwa.
Różne drogi nas prowadzą, lecz ta, która w przepaść mknie
Jeszcze nie, długo nie.

Jeszcze w zielone gramy, chęć życia nam nie zbrzydła
Jeszcze na strychu każdy klei połamane skrzydła
I myśli sobie Ikar co nie raz już w dół runął
Jakby powiało zdrowo, to bym jeszcze raz pofrunął
Jeszcze w zielone gramy, choć życie nam doskwiera
Gramy w nim swoje role naturszczycy bez suflera
W najróżniejszych sztukach gramy, lecz w tej, co się skończy źle
Jeszcze nie, długo nie!

Цягам чарговых сьнежняў, траўняў чалавек нясецца як шалёны, а за намі застаецца сто нагодаў правароненых. Хтосьці зьвяртае нам увагу кожную хвіліну, у мароз, зімой, у гарачыню, летам на столькі шанцаў незаўважаных. І хтосьці мае рацыю, але ж мы яшчэ гуляем у зялёнае, яшчэ не паміраем. Яшчэ ў адну цудоўную раніцу адаб’емся ад сьцяны. Яшчэ вясеньнія дажджы абудзяць зялёную рунь. Яшчэ зімовае сьмецьце на вогнішчы вясной згарыць. Мы яшчэ гуляем у зялёнае, яшчэ позірк у нас блішчыць. Яшчэ нам паклоняцца тыя, хто пальцам пагражаў. Мы можам трапіць у клопат, але на роспачы дне яшчэ не, доўга не.

І таму не перажывай, у канцы канцоў не ў нас адных ня клеіцца. Важна, каб хаця б раз у месяц пісаць дыктоўку ў надзеі, каб у сэрца запісной кніжцы літарка па літарцы запісаць і паўтараць сабе ціха такія просьценькія словы.

Мы яшчэ гуляем у зялёнае, яшчэ не паміраем. Яшчэ споўняцца нашы прыгожыя дні, мары, пляны. Толькі давайце не паддавацца заўчасным боязям. Будзьма як старыя вераб’і, якія не баяцца пудзіла. Мы яшчэ гуляем у зялёнае, хаця не адна скронь сівая. Яшчэ соль будзе мудрая, а аліва справядлівая. Розныя шляхі нас вядуць, але той, які ў бездань вядзе – яшчэ не, доўга не.

Мы яшчэ гуляем у зялёнае, ахвотна жыць не пагасла. Яшчэ на гарышчы кожны клеіць паламаныя крылы. І думае так Ікар, які ня раз упаў: калі б здорава падзьмула, я б яшчэ паляцеў. Мы яшчэ гуляем у зялёнае, хаця жыцьцё нас правучае. Граем у ім свае ролі натуршчыцы без суфлёра. У самых розных спэктаклях граем, але ў тым, які закончыцца дрэнна – яшчэ не, доўга не!

Песьня быццам бы і не такая доўгая, але тэксту ў ёй нямала, таму не засталося шмат часу на разгляд верша. А пачнём з загалоўка.

Grać w zielone – гэтак называецца нявінная дзіцячая гульня, калі дзеці шукаюць вакол сябе або ў сваёй вопратцы зялёныя прадметы, рэчы. Той, хто ня знойдзе нічога зялёнага, павінен выканаць нейкае простае заданьне. Зялёны колер атаясамліваецца зь вясной, жыцьцём, можа таму выбраны менавіта зялёны колер, а не чырвоны ці нейкі іншы.

Sto okazji przegapionych – сто нагодаў правароненых. Жыцьцё вакол нас на столькі багатае і насычанае, дае нам такія магчымасьці выбару, што даволі часта мы думаем аб тых рэчах, якія нам не ўдалося зрабіць. А Млынарскі прапануе не дурыць сабе галаву такімі справамі, а ісьці наперад, проста жыць напоўніцу.

Wytykać – зьвяртаць увагу, напамінаць.

Otyłym osobom często się wytyka ich tuszę – Тоўстым людзям часта зьвяртаюць увагу на вялікія габарыты.

Nie klei się – ня клеіцца. Тут аднолькавае значэньне як па-польску, так і па-беларуску. Дзеяслоў клеіць, клеіцца мае як прамое, так і пераноснае значэньне – нешта не выходзіць, не атрымліваецца.

W serca kajeciku zanotować – запісаць у сэрца запісной кніжцы. Kajet азначае тое ж самае, што і zeszyt – сшытак, але тут лепш па значэньні пасуе запісная кніжка, у якой можна нешта notować – запісваць.

Nie ulegajmy niepokojom – выраз ulegać азначае, што хтосьці на штосьці згаджаецца пад уплывам іншай асобы, яе просьбаў. Таксама можна камусьці ulec y спартыўнай барацьбе або іншым змаганьні. Гэты дзеяслоў спалучаецца таксама з назоўнікамі, якія называюць моцныя эмоцыі – паніка, страх, занепакаеньне. Вельмі папулярны фразэалягізм – nie ulega wątpliwości – няма сумненьняў.

Sztuka – гэта тэатральнае прадстаўленьне, п’еса, сынонімы – spektakl, przedstawienie. Sztuka – гэта таксама беларуская штука. Адно зь цікавых выкарыстаньняў: sztuka mięsa або правільней, першая форма – sztukamięs – кавалак адварнога мяса, як правіла пад соўсам.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт