Logo Polskiego Radia
Print

Вядомы тэрмін выхаду гульні ад аўтараў «Ведзьмака»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.03.2017 17:20
Новая гульня польскай кампаніі CD Projekt RED называецца «Cyberpunk 2077».
Photo: YouTube/screen

Польская кампанія CD Projekt RED, якая выпусьціла ў сьвет тры сэрыі папулярнай кампутэрнай гульні “Вядзьмак”, распрацоўвае чарговую гульню, якая пераносяць геймэраў у будучыню. Гульня называецца «Cyberpunk 2077».

Яна грунтуецца на настольнай гульні Майка Пондсміта «Cyberpunk 2020» і яго шматлікіх кнігах аб выдуманым сьвеце кібэрпанка. Дарэчы, аўтар актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы гульні.

«Cyberpunk 2077» будзе значна адрозьнівацца ад слаўнай сэрыі пра ведзьмака. Там зьявіцца шматкарыстальніцкі рэжым, а геймэры змогуць самастойна ствараць сваіх герояў.

Рэалізацыя гульні ў значнай ступені фінансуецца эўразьвязаўскімі сродкамі. Кампанія CD Projekt RED распрацоўвае чатыры комплексныя тэхналёгіі:

1. Seamless Multiplayer – мультыплеер – якая дазваляе ствараць унікальны геймплэй для некалькіх гульцоў.

2. City Creation – тэхналёгія для стварэньня «жывога», буйнамаштабнага горада, у якім можна гуляць у рэжыме рэальнага часу. Тэхналёгія заснавана на прынцыпах штучнага інтэлекту і аўтаматызацыі.

3. Cinematic Feel – комплексная тэхналёгія для забесьпячэньня ўнікальнай, кінэматаграфічнай якасьці гульні.

4. Animation Excellence – тэхналёгія, якая дазваляе значна павялічыць якасьць анімацыі постацяў.

Гульня «Cyberpunk 2077» павінна зьявіцца на рынку не пазьней чым у ліпені 2019 года.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт