Logo Polskiego Radia
Print

Як клеткавы суіцыд дапамагае змагацца супраць рака

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.03.2017 17:28
Малекула прымушае састарэлыя клеткі самазьнішчацца.
flickr.com

У Нідэрляндах вучоныя стварылі малекулу, якая прымушае састарэлыя клеткі самазьнішчацца. Гэта можа падаўжыць жыцьцё.

Нават у арганізьме маладых людзей ёсьць старыя і пашкоджаныя клеткі, якія пахутчаюць працэсы старэньня і могуць спрыяць разьвіцьцю захворваньняў, у тым ліку анкалягічных. Створаныя галяндзкімі навукоўцамі малекулы здольныя выбарачна зьнішчаць такія клеткі. Экспэрымэнты паказалі, што гэта дае амаладжальны эфэкт у мышэй. Экспэрымэнты з людзкім арганізмам яшчэ не праводзіліся.

Навукоўцы шукаюць рэчывы, якія дапамагаюць арганізму пазбаўляцца ад дрэнных клетак. Так, з удзелам людзей, якія пакутуюць ад захворваньня нырак, былі праведзеныя клінічныя выпрабаваньні прэпаратаў, званых сеналітыкамі. Гэтыя прэпараты ня толькі зьнішчаюць састарэлыя клеткі, але і запускаюць мэханізм рэгенэрацыі, які спрыяе запаўненьню пустога месца новымі клеткамі. Такім чынам адбываецца амаладжэньне тканкі. Некаторыя сеналітыкі робяць яшчэ адну добрую справу – зьнішчаюць анкагенныя клеткі.

Праблема ў тым, што большасьць сеналітыкаў даволі таксычныя і могуць выклікаць такія пабочныя эфэкты, як зьніжэньне колькасьці трамбацытаў – клетак крыві, якія адказваюць за яе згусальнасьць.

Таму дасьледчыкі не сьпяшаюцца з прасоўваньнем сваёй распрацоўкі ў мэдыцынскай практыцы. Калі эфэктыўнасьць і бясьпека прэпарата пацьвердзіцца, то мэдыкі пачнуць клінічныя выпрабаваньні.

паводле lenta.ru/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт