Logo Polskiego Radia
Print

1 красавіка 1579 году быў заснаваны Віленскі ўнівэрсытэт

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.04.2017 08:06
  • 1.04.1579- віленскі ўнівэрсытэт.mp3
Заснавальнікам унівэрсытэта быў кароль Стэфан Баторы.
photo: pl.wikipedia.com

Віленскі унівэрсытэт быў другой найбуйнейшай навучальнай установай у Рэчы Паспалітай пасьля Кракаўскага ўнівэрсытэта, і сыграў значную ролю ў гісторыі трох народаў. Быў духоўным і культурным цэнтрам Вялікага Княства Літоўскага.

Заснавальнікам унівэрсытэта быў кароль Стэфан Баторы.

Першапачаткова гэта была акадэмічная пляцоўка каталіцкага ордэна Езуітаў і называлася "Акадэмія і ўнівэрсітэт віленскі таварыства Езуса".

Стэфан Баторы прыхільна ставіўся да дзейнасьці езуітаў. Трэба ўзгадаць, што ў гэты пэрыяд, дзякуючы рэфармацыі ў Эўропе, Вялікае Княства Літоўскае было ахоплена дзейнасьцю разнастайных пратэстанцкіх цэркваў і рухаў. Найбольшую папулярнасьць і актыўнасьць праяўлялі кальвіністы, сярод якіх былі найбуйнейшыя магнацкія роды, напрыклад, Радзівілы, якія фінансавалі працу пратэстанцкіх школ і друкарняў. Таму, каб стварыць пэўную супрацьвагу пратэстантам і рэфармацыі, езуіты атрымалі вялікую і фінансаваю і палітычную падтрымку з боку польскіх каралёў.

Адразу пасьля ўтварэньня ўнівэрсытэту ягоны статут быў зацьверджаны Рымскім Папай Грыгорыем ХІІІ.

Мовай навучаньня была латынь. Пэўны час рэктарам Віленскага ўнівэрсітэту быў Пётр Скарга, адзін з аўтараў Брэсцкай уніі.

Рэлігійны накірунак дзейнасьці ўнівэрсытэту ў 17 пачатку 18 стагодзьдзях прычыніўся да пэўнага заняпаду аўтарытэту гэтай установы. Аднак пасьля таго, як у другой палове 18 веку ўнівэрсытэт стаў займацца асьветніцкай дзейнасьцю, ён стаў больш прэстыжным.

Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай лёс Віленскага ўнівэрсытэту складваўся па рознаму. Ён атрымаў назву Імпэратарскага ўнівэрсытэта, дзякуючы падтрымцы Адама Чартарыйскага. У 20-30х гадах унівэрсытэт стаўся цэнтрам дзейнасьці тайных таварыстваў, суполак філяматаў і філарэтаў, у якіх дзейнічалі Адам Міцкевіч, Ян Чачот ды іншыя. Расейскія ўлады праводзілі рэгулярныя чысткі й рэпрэсіі супраць студэнтаў, якія дзейнічалі ў арганізацыях, а пасьля паўстаньня 1830 – 1831 унівэрсытэт быў зачынены адмысловым дэкрэтам Мікалая І.

Толькі ў 1919 годзе, зьявілася магчымасьць і ўнівэрсытэт зноў быў адчынены.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт