Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 13.04.2017 14:49
  • Псалм Рубік.mp3
Кампазытар, музыкант Пётр Рубік часта выкарыстоўвае хор у сваёй творчасьці.
www.pixabay.com

Сёньня ў нашай перадачы будзе песьня, якая добра гучыць менавіта ў гэты час, у пэрыяд перад сьвятамі ўваскрашэньня Хрыста. А такі рэпэртуар, зьвязаны з хрысьціянскай тэматыкай, часта сустракаецца ў творчасьці польскага кампазытара, музыканта і прадʼюсэра Пятра Рубіка. Характэрнай рысай творчасьці гэтага кампазытара зьяўляецца выкарыстаньне хору ў якасьці суправаджэньня. Не выключэньне і песьня, якую я вам прапаную на гэты раз.

Аднак па традыцыі трэба згадаць коратка пра кампазытара і выканаўцу. Пётр Рубік нарадзіўся ў верасьні 1968 года ў Варшаве, закончыў музычную школу, кляс віялянчэлі, а пазьней Музычную акадэмію, вучыўся таксама за мяжою, між іншым на курсах Эніё Марыконэ. Выдаў ужо больш за 10 кампакт-дыскаў.

Ня ўсім падабаецца музыка Пятра Рубіка. Некаторыя называюць яе мазьнёй, салодкай і банальнай. Музычныя крытыкі часам заклікаюць, каб не блытаць яго музыку з сур’ёзнай творчасьці, паколькі гэта музыка для мас, а не клясыка. А сам Пётр Рубік кажа, што такія крытыкі – гэта недавучаныя рэцэнзэнты, якія выступаюць супраць яго самога як асобы, а не супраць яго музыкі.

У сваю чаргу Малгажата Маркевіч, якая выконвае песьню разам з хорам, нарадзілася ў Белай Падляскай у 1986 годзе. Таксама закончыла музычную школу, удзельнічала ў музычным тэле-шоў «Шанец на посьпех», заваявала адмысловую ўзнагароду, якая дазволіла ёй прыняць удзел канцэрце дэбютаў Фэстывалю польскай песьні ў Аполі. Дарэчы, яна была самай маладой удзельніцай у гісторыі фэстывалю – выступала ва ўзросьце 13 гадоў. У Аполі заваявала прэмію Польскага радыё, пазьней перамагала на шматлікіх музычных фэстывалях.

А я прапаную ўжо паслухаць, як сьпявае Малгажата Маркевіч «Psalm Mojżeszowy». Музыка Пятра Рубіка, словы напісаў Зьбігнеў Ксёнжэк.

Mojżesz co służył
Stojąc z Panem
Twarzą w twarz
Bądź pochwalony Boże nasz
Ponieważ święcie w Boga wierzył
Widział oczami swymi ziemię
Którą przed laty Pan obiecał
I ty, ty coś służył
Stojąc z Panem
Twarzą w twarz
Bądź pochwalony Boże nasz

Wywiódł z egipskiej ich niewoli
Wiodąc, gdzie Ziemia Obiecana
Czcić złotych bożków nie pozwolił
Z całego serca chwalmy Pana

Nakazał falom się rozdzielić
I suchą stopą przeszli morze
A potem mannę z nieba dzielił
Chwalimy z serca Ciebie Boże

Chociaż im znaki Boże czynił
Grzeszyli tak, że kara dana
Że lat czterdzieści na pustyni
Z całego serca chwalmy Pana

Gdy lud się przed prawością wzbraniał
Na Boży znak w ułomku skalnym
Wykuł dla ludzi przykazania
Z całego serca Pana chwalmy

Майсей, што служыў, стоячы з Богам тварам у твар, хваліце яго, Бога нашага, паколькі ён сьвята ў Бога верыў, бачыў вачыма сваімі зямлю, якую гады таму Бог абяцаў. І ты, які служыў тварам у твар, хай хваляць цябе, Божа наш.

Вывеў з эгіпэцкай няволі, ведучы туды, дзе Абяцаная Зямля. Пакланяцца залатым бажкам не дазволіў. З цэлага сэрца давайце хваліць Госпада.

Загадаў хвалям разысьціся, і, не замачыўшы ног, прайшлі праз мора, а пазьней манну нябесную дзяліў. Давайце хваліць з цэлага сэрца Бога.

Нягледзячы на тое, што Бог даваў ім знакі, яны грашылі так, што пакараньне было дадзена, сорак гадоў на пустыні. Давайце з цэлага сэрца хваліць Госпада.

Калі людзі бараніліся ад праведнасьці, ён па Божым знаку на адломку скалы выкаваў для людзей божыя запаведзі.

Калі пагасла жыцьцё ў вачах Майсея, ён бачыў зямлю, якую гады таму яму абяцаў Бог. І бачыў зьверху, па волі Госпада, Ерыхон і зялёныя пальмы на зямлі абяцанай. Давай з усяго сэрца хваліць Бога.

Шмат у гэтым тэксьце рэлігійнай лексыкі, якая па-рознаму перакладаецца на беларускую мову, у залежнасьці ад таго, ці гэта праваслаўнае хрысьціянства, ці каталіцкае. Я перакладала па-свойму, стараючыся перадаць сэнс словаў і захаваць узьнёсласьць тэксту. А цяпер прадстаўлю падрабязнасьці верша і некаторых яго элемэнтаў.

Mojżesz – чалавек, пра якога без сумненьня чулі ўсе, хаця ня ўсе ведаюць, у чым былі яго заслугі. Быў прарокам, які вывеў ізраільцян з Эгіпту і давёў да абяцанай зямлі.да канца невядома. Калі жыў Майсей. Дасьледчыкі схіляюцца вызначыць пэрыяд яго жыцьця на 13 стагодзьдзе перад Хрыстом, але некаторыя кажуць пра 15 век.

Bądź pochwalony – а вось з гэтым словазлучэньнем у мяне ўзьніклі цяжкасьці, як яго перакласьці на беларускую мову. Даслоўны пераклад – будзь пахвалены, але ці так кажуць па-беларуску? Католікі ў Польшчы так вітаюцца – Bądź pochwalony Jezus Chrystus, на што іншая асоба адказвае: Na wieki wieków, amen.

Ziemia Obiecana – тая тэрыторыя, куды Майсей вывеў ізраільцян з эгіпэцкай няволі. Па-расейску гаворыцца «зямля абетаваная», я перакладала «абяцаная зямля».
Nakazał falom się rozdzielić – загадаў хвалям разьдзяліцца, расступіцца. Па-польску ёсьць некалькі выразаў, якія называюць загады або нейкія рэкамэндацыі, маральныя наказы. Nakaz, zakaz i rozkaz – наказ (у тым ліку ўнутраны), забарона і загад.

Przykazania Boże – а гэта Божыя запаведзі, пра якія ўсе ведаюць, хаця ня ўсе ведаюць якія яны. Запаведзяў 10, і пераважна яны супадаюць з маральнымі нормамі добрага чалавека.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт