Logo Polskiego Radia
Print

Польскія навукоўцы ствараюць плятформу HyperSat

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.04.2017 19:06
Яе сэрыйная вытворчасьць пачнецца ў 2020 годзе.
Мікрасатэліт HyperSatМікрасатэліт HyperSat PAP/Marcin Obara

Канчаткова абсталяваная спэцыялізаванымі прыладамі HyperSat будзе ўнівэрсальнай модульнай плятформай, якая будзе ажыцьцяўляць касьмічныя палёты для розных мэт – ад радыёсувязі да назіраньня: оптаэлектроннага й з дапамогай радара.

Мікрасатэліт, які распрацоўвае польская фірма Creotech, будзе складацца з функцыянальных зьменных модуляў. Найменшая канфігурацыя спадарожніка мае вагу ў 10 кг і памеры 30x30x10 см.

Ён можа быць павялічаны да максымальнага памеру 30x30x60 см і 60 кг вагі шляхам дадаваньня дадатковых модуляў або інструмэнтаў.

Плятформа будзе пабудавана на аснове танных электронных модуляў, якія забясьпечаць выжываньне такой плятформы ў космасе на працягу пяці гадоў.

Час ад заказу плятформы да інтэграцыі прыбора й запуску ня будзе перавышаць дзевяць месяцаў. «Гэта таксама зьяўляецца важным фактарам, які прычыніцца да таго, што нашая плятформа будзе вельмі канкурэнтаздольнай на рынку», – лічыць генэральны дырэктар Creotech Instruments доктар Гжэгаж Брона.

Мікрасатэліты будуць карыстацца вялікім попытам у 2020-2030 гадах, мяркуюць знаўцы рынку. «На гэтым рынку пакуль што канкурэнцыя невялікая», – адзначыў Марцін Сталярскі (Marcin Stolarski) з Creotech Instruments .

HyperSat будзе адкрытым праектам. «Мы хочам даць шырокі доступ да парамэтраў HyperSat, так каб кожны мог ствараць кампанэнты», – сказаў Марцін Сталярскі.

«Мы лічым, што гэтая плятформа можа стаць важным элемэнтам польскай касьмічнай праграмы, а ў яе стварэньні могуць удзельнічаць многія польскія кампаніі», – сказаў адзін са стваральнікаў HyperSat Яцэк Косец.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт