Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 04.05.2017 17:00
  • Паветра Шродэр.mp3
Натальля Шродэр параўновае патрэбнасьць кахаць зь неабходнасьцю дыхаць.
www.pixabay.com

У гэтай перадачы я прадстаўлю вашай увазе музыкантку, якой толькі крыху больш за 20 гадоў, а яна ўжо пасьпела дасягнуць многага ў жыцьці. Для Натальлі Шродэр (Natalia Szroeder) музыка і сьпеў былі натуральным бокам жыцьця.

Яна выхавалася ў музычна-артыстычнай сям’і на поўначы Польшчы, у рэгіёне Кашубіі. Маці выступае ў фальклёрным калектыве, двое братоў і сястра заснавалі музычны гурт, у сваю чаргу бацька быў стваральнікам тэатральнай трупы, у якой Натальля сьпявала, калі было ёй 10 гадоў.

У такім асяродзьдзі цяжка было не заўважыць музычны талент Натальлі. Яшчэ ў дзяцінстве яна выступіла ў тэлеперадачы «Ад дзіцячага садка да Аполя», пазьней стала ляўрэаткай праграмы «Шанец на посьпех». Першы альбом пясьняркі выйшаў, калі ёй было толькі 17 гадоў. А слова ды музыку напісаў вядомы ў сьвеце шоў-бізнэсу Марэк Касьцікевіч, былы чалец гурту «De Mono». Выступала таксама на фэстывалі расейскай песьні ў Зялёнай Гуры, падчас якога прасьпявала твор «Зязюля» з рэпэртуару Земфіры. Дарэчы, першым гэтую песьню сьпяваў калісьці легенда савецкай рок-музыкі Віктар Цой з гурту «Кіно».

Натальля Шродэр была ў складзе журы, якое выбірала песьню на конкурс Эўрабачаньня ў 2015 годзе, прымала ўдзел у забаўляльнай праграме «Твой твар гучыць знаёма», дзе польскія выканаўцы сьпяваюць песьні сусьветна вядомых песьняроў. Шродэр за выкананьне кампазыцыі Уітні Хʼюстан заняла першае месца й атрымала 10 тыс. злотых прэміі, якую прызначыла на дабрачынную фундацыю «Сонейка». Неўзабаве пасьля трансьляцыі перадачы пра яе выступ пазытыўна пісала брытанскае выданьне «The Mirror».

Па словах Натальлі, на яе музыку вялікі ўплыў аказала творчасьць Майкла Джэксана. А я прапаную вашай увазе кампазыцыю, якая называецца «Паветра» (Powetrze).

A jeśli masz w sercu trochę miejsca,
Pozwól mi już dziś na chwilę wpaść
I zamieszkać, nawet jeśli ktoś tam był.
Nie bój się zmian.
Razem z tobą chcę okradać ten zły świat
Z najlepszych chwil, z nieba spadać,
Kiedy nie masz sił.

Jeśli tylko chcesz, daj znać.
Podzielimy się powietrzem
Z dwojga dusz i ciał
Nakreślimy kurs na szczęście

Gdy tracisz moc na rozdrożach
Dookoła piach, a cel wypada z rąk.
Chcesz samotnie nadal biec pod prąd.
Dla Ciebie ja
Rzucę wszystko, bo od czego jest ten ktoś,
Kto zawsze trwa,
Kiedy całą resztę zrywa sztorm...

Ponad niebem ja i ty
Ponad niebem ty i ja
Ponad niebem ja i ty
Ponad niebem ty i ja

А калі ў цябе ёсьць у сэрцы крыху месца, дазволь мне ўжо сёньня туды зазірнуць. І пажыць, нават калі хтосьці там быў. Ня бойся зьменаў. Я разам з табой хачу абкрадаць гэты злы сьвет, красьці найлепшыя хвіліны, зь неба падаць, калі няма сілы.

Калі толькі хочаш, дай знаць. Мы падзелімся паветрам з двух душ і целаў, накрэсьлім курс на шчасьце.

Калі ты губляеш моц на ростанях, навокал пясок, а мэта выпадае з рук. Хочаш у адзіноце далей бегчы супраць плыні. Для цябе я кіну ўсё, бо навошта той хтосьці, хто заўсёды пры табе, калі ўсіх іншых уносіць шторм.

Над небам я і ты...


Na chwilę wpaść – прыйсьці на хвілінку, зазірнуць на кароткі час, праведаць. Слова wpaść мае канешне таксама іншыя значэньні, напрыклад, уляпацца – гэта пераноснае значэньне – мець праблемы, клопаты, пакутаваць ад уласнай наіўнасьці.

Ale wpadka, wstyd – Ну і ўляпаўся, сорам.

Jak będziecie w Warszawie, koniecznie wpadnijcie do nas – Калі будзеце ў Варшаве, абавязкова зазірніце да нас (праведайце нас).

Zamieszkać – пачаць жыць (у нейкім памяшканьні, горадзе, краіне).
Chłopiec urodził się na południu Polski, ale w wielu 5 lat zamieszkał wraz z rodzicami w stolicy – Хлопец нарадзіўся на поўдні Польшчы, але ва ўзросьце 5 гадоў пераехаў разам з бацькамі ў сталіцу (пачаў жыць у сталіцы).

Okradać (kogoś) z najlepszych chwil – красьці ў кагосьці найлепшыя хвіліны.

Zły świat – дрэнны або злы сьвет. На польскай мове слова zły мае два значэньні – як дрэнны, так і злы.

Biec pod prąd – бегчы супрaць плыні. Таксама можна ехаць pod prąd (супраць руху), што здараецца даволі часта нявопытным або расьсеяным кіроўцам.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт