Logo Polskiego Radia
Print

Неўзабаве зьявіцца новы антыбіётык

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.05.2017 17:09
Прэпарат можа нішчыць грама-адмоўныя бактэрыі.
NIAID/flickr.com

Навукоўцы заяўляюць, што знойдзены малекулярны «траянскі конь», які можа быць прарывам у распрацоўцы новых антыбіётыкаў. Амэрыканскія дасьледнікі з Унівэрсытэта штата Ілінойс пішуць пра яго на сайце штотыднёвіка «Nature».

Лекары ўжо даўно б’юць трывогу: бактэрыі становяцца ўсё больш устойлівымі да антыбіётыкаў і новыя прэпараты гэтай групы паяўляюцца вельмі павольна. Сур’ёзнай праблемай становяцца, напрыклад, лекаўстойлівыя сухоты. У апошні час дасьледнікі мадыфікавалі вядомы прэпарат, каб ён мог атакаваць так званыя грама-адмоўныя бактэрыі. Гэтыя бактэрыі выклікаюць, у прыватнасьці, запаленьне лёгкіх, менінгіт, запаленьне вока і вуха, а таксама панос або інфэкцыю крыві. Па дадзеных амэрыканскіх лекараў, менавіта гэтыя хваробы могуць неўзабаве набыць устойлівасьць да вядомых антыбіётыкаў. Названы "траянскім канём" мадыфікаваны прэпарат можа пранікаць у сярэдзіну грама-адмоўнай бактэрыі. І гэта вырашыць праблему, зь якой мэдыкі змагаюцца дзесяцігодзьдзямі – пішуць дасьледчыкі ў часопісе «Nature».

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт