Logo Polskiego Radia
Print

Пчаляры абараняюць пчол ад нэанікаціноідаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.05.2017 14:29
  • Пчаляры абараняюць пчол ад нэанікаціноідаў.mp3
Пчаляры і эколягі заклікаюць увесьці забарону выкарыстоўваньня прэпарату ў сельскай гаспадарцы.
www.pixabay.com

Пчаляры і эколягі заклікаюць увесьці забарону выкарыстоўваньня нэанікаціноідаў у сельскай гаспадарцы. Гэта прэпараты, якія выкарыстоўваюцца для аховы расьлін ад бактэрый і насякомых. Аднак іх распад у атмасфэры працягваецца месяцамі, а іх субстанцыі моцна шкодзяць, між іншым, пчолам.
Пчаляры разам з экалягічнай арганізацыяй «Грынпіс» перадалі ў Міністэрства сельскай гаспадаркі пэтыцыю з подпісамі пад прапановай забараніць выкарыстоўваньне нэанікаціноідаў.
Эколяг: Нэанікаціноіды зьяўляюцца прэпаратамі, якія вельмі інтэнсіўна ўплываюць на навакольная асяродзьдзе. Гаворыцца ня толькі пра канкрэтныя выпадкі сьмяротнага атручваньня пчол, але і іх частковае атручваньне. У дадзены момант ніхто не ў стане сказаць, якая частка гэтых небясьпечных субстанцый застаецца ў прадуктах, якія мы потым ямо.
Эколяг: Гэтыя прэпараты шкодныя ня толькі для меданосных ці дзікажывучых пчол, для матылькоў, але таксама для дробных млекакормячых, птушак. Нэанікаціноіды знаходзяцца ня толькі ў расьлінах, якія гэтым прэпаратам апрацоўваюцца. Гэтыя субстанцыя прысутныя ў дзікарыстучых расьлінах, глебе і грунтовых водах.
Эколяг: У дадзены момант паяўляецца вельмі шмат новых хвароб. Я думаю, што ў інтарэсе фэрмэраў і пчаляроў ляжыць стан нашых будучых пакаленьняў.
Пэтыцыю з подпісамі прыняў дырэктар дэпартамэнту гадоўлі і аховы расьлін у Міністэрстве сельскай гаспадаркі Багуслаў Жэзьніцкі. Ён нагадаў, што ў Польшчы ўведзеныя абмежаваньні ў выкарыстоўваньні нэанікаціноідаў, а над поўнай забаронай дыскутуе таксама Эўрапейская камісія.
Б. Жэзьніцкі: Эўрапейская камісія папрасіла Эўрапейскае бюро па бясьпецы прадуктаў харчаваньня выканаць поўную ацэнку прэпаратаў. Польшча таксама перадала свае дасьледаваньні, праведзеныя Інстытутам садаводзтва. Поўная ацэнка павінна быць падрыхтаваная да канца году. І тады будзе прынятае канчатковае рашэньне.
Пад пэтыцыяй пчаляроў сабрана больш за 60 тысяч подпісаў.

Гэта прэпараты, якія выкарыстоўваюцца для аховы расьлін ад бактэрый і насякомых. Аднак іх распад у атмасфэры працягваецца месяцамі, а іх субстанцыі моцна шкодзяць, між іншым, пчолам.

Пчаляры разам з экалягічнай арганізацыяй «Грынпіс» перадалі ў Міністэрства сельскай гаспадаркі пэтыцыю з подпісамі пад прапановай забараніць выкарыстоўваньне нэанікаціноідаў.

Эколягі: Нэанікаціноіды зьяўляюцца прэпаратамі, якія вельмі інтэнсіўна ўплываюць на навакольная асяродзьдзе. Гаворыцца ня толькі пра канкрэтныя выпадкі сьмяротнага атручваньня пчол, але і іх частковае атручваньне. У дадзены момант ніхто не ў стане сказаць, якая частка гэтых небясьпечных субстанцый застаецца ў прадуктах, якія мы потым ямо. Гэтыя прэпараты шкодныя ня толькі для меданосных ці дзікажывучых пчол, для матылькоў, але таксама для дробных млекакормячых, птушак. Нэанікаціноіды знаходзяцца ня толькі ў расьлінах, якія гэтым прэпаратам апрацоўваюцца. Гэтыя субстанцыя прысутныя ў дзікарыстучых расьлінах, глебе і грунтовых водах. У дадзены момант паяўляецца вельмі шмат новых хвароб. Я думаю, што ў інтарэсе фэрмэраў і пчаляроў ляжыць стан нашых будучых пакаленьняў.

Пэтыцыю з подпісамі прыняў дырэктар дэпартамэнту гадоўлі і аховы расьлін у Міністэрстве сельскай гаспадаркі Багуслаў Жэзьніцкі. Ён нагадаў, што ў Польшчы ўведзеныя абмежаваньні ў выкарыстоўваньні нэанікаціноідаў, а над поўнай забаронай дыскутуе таксама Эўрапейская камісія.

Б. Жэзьніцкі: Эўрапейская камісія папрасіла Эўрапейскае бюро па бясьпецы прадуктаў харчаваньня выканаць поўную ацэнку прэпаратаў. Польшча таксама перадала свае дасьледаваньні, праведзеныя Інстытутам садаводзтва. Поўная ацэнка павінна быць падрыхтаваная да канца году. І тады будзе прынятае канчатковае рашэньне.

Пад пэтыцыяй пчаляроў сабрана больш за 60 тысяч подпісаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт