Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.05.2017 18:24
  • Мось Прызма.mp3
Катажына Мось прадстаўляе Польшчу на конкурсе песьні "Эўрабачаньне".
www.pixabay.com

У суботу падчас фінальнага змаганьня песьняроў на конкурсе Эўрабачаньня палякі будуць зь нецярпеньнем чакаць, ці прадстаўніцы Польшчы ўдасца заваяваць высокую ўзнагароду. У 10-ку фіналістаў увайшла польская музыкантка Катажына Мось. У сталіцы Ўкраіны Кіеве 30-гадовая Кася Мось прадставіла песьню на ангельскай мове «Flashlight».

Катажына Мось да гэтага часу была малавядомая ў асяродзьдзі польскага шоў-бізнэсу, хаця займаецца музыкай здаўна. Яна нарадзілася ў сямʼі, дзе музыка зьяўляецца важнай часткай жыцьця. Яе мама грала на альце, тата – дырыжор у аркестры, а брат таксама займаецца музыкай. Катажына закончылася музычную школу ў клясе фартэпіяна і віялянчэлі, пазьней паступіла ў Музычную акадэмію ў Катавіцэ, баранілася на факультэце джазу і забаўляльнай музыкі.

На вакальныя заняткі пачала хадзіць ва ўзросьце 15 гадоў. Спэцыяльна для яе напісаў песьню Робэрт Янсан, заснавальнік гурту Varius Manx. У 2006 годзе з гэтай песьняй удзельнічала ў адборачным туры да «Эўрабачаньня», але тады не перамагла. На гэты раз удалося – Катажына паехала ў Кіеў, і ўвайшла ў дзесятку найлепшых выканаўцаў падчас паўфіналу.

У карʼеры Катажыны Мось былі таксама іншыя важныя моманты, якія дазволілі ёй паверыць у свае магчымасьці. Напрыклад, у 2011 годзе яна паехала адпачыць у амэрыканскі Лас-Вэгас, дзе яе выступ на караокэ пачулі мясцовыя прадстаўнікі шоў-бізнэсу. Праз тры тыдні пасьля вяртаньня ў Польшчу зноў паехала ў ЗША, выступіла з канцэртам, супрацоўнічала зь вядомымі музыкамі, падпісаўшы паўгадавы кантракт.

А я хачу вам прадставіць сёньня кампазыцыю Катажыны Мось, якая называецца «Прызма». Словы напісала сама выканаўца.

Jesteś jak białe światło,
Złożony z wielu barw,
Nasz świat jest widmem analizowanych ciał.

W oceanie wojen zgubiliśmy ludzką twarz,
A każdy może być pryzmatem zmiany biegu mas.

Czy znasz ten stan? Czy znasz tę siłę?
Zapłonął ląd na którym byłeś,
Odwieczny bunt, to chwili triumf,
Może to spokój jest początkiem przygód.

Do góry ręce jeśli tworzysz własny świat,
Do góry ręce jeśli bronisz swoich prawd,
Do góry ręce jeśli pokój w sercu masz,
Do góry ręce przecież kropla drąży głaz.

Horyzont ma wykraczać poza własne ja,
Na skraju drogi jak falochron zmniejsz wysokość fal
Wolność poszerza wiedze, a rozum myśli, więc... jesteś.

Jedność harmonią w różnorodności jest.

Ты – як белае сьвятло, складаесься з многіх колераў. Наш сьвет – гэта здань аналізаваных цел.

У акіяне войнаў мы згубілі чалавечы твар, а кожны можа быць прызмай зьмены зруху масаў.

Ці ты ведаеш гэты стан, ці ты ведаеш гэтую моц? Загарэлася зямля, на якой ты быў. Вечны бунт – гэты трыюмф моманту. Можа, гэта спакой зьяўляецца пачаткам прыгоды.

Уверх рукі, калі ты ствараеш уласны сьвет, уверх рукі, калі ты адстойваеш свае аксіёмы. Уверх рукі, калі ты маеш мір у сэрцы. Уверх рукі, так як кропля вады точыць камень.

Гарызонт павінен выходзіць за рамкі ўласнага «Я». На ўскраіне дарогі як хвалярэз абрэж вышыню хваляў. Свабода пашырае веды, а розум думае, таму ты... існуеш.

Адзінства – гармонія ў разнастайнасьці.


Вось такі філязафічны тэкст адносна маладой жанчыны, дарэчы, вельмі прыгожай жанчыны, якая восеньню мінулага году трапіла на вокладку польскага выданьня часопіса «Плэйбой».

А зараз аналіз некаторых фрагмэнтаў верша.

Barwa – у прынцыпе, гэта беларускі колер, але ёсьць таксама слова kolor у польскай мове. Чым адрозьніваецца barwa ад koloru? На маю думку, kolor – гэта слова, якім людзі карыстаюцюца як правіла ў бытавой, штодзённай мове, а barwa ўжываецца ў прафэсійнай лексыцы. Так што barwa так сказаць, больш сур’ёзная, чым звычайны kolor. Многім можа здавацца, што гэта сынонімы, але з гэтым меркаваньнем не згадзіліся б асобы, якія прафэсійна займаюцца колерам, напрыклад, фатографы. Для іх kolor – гэта суб’ектыўнае адчуваньне, кожны бачыць колер крыху інакш, а barwa можа быць толькі такая, а не іншая, і гэта можна запісаць на апаратуры.

Zgubiliśmy ludzka twarz – мы згубілі або страцілі чалавечы твар. Сур’ёзнае абвінавачаньне ў адрас людзей. А я зноў жа зьвяртаю ўвагу на словы, якія могуць быць сынонімамі, але не заўсёды. Гаворка ідзе пра дзеяслоў zgubić. У дадзеным выпадку яго можна падмяніць словам stracić, што будзе азначаць тое ж самае. Але не заўсёды гэтыя словы можна ўжываць адвольна. Прывяду ў прыклад сказ: «Dziś zgubiłam torebkę». Гэта азначае, што я яе згубіла, а не, напрыклад, яе ўкралі, можа я сама яе дзесьці пакінула. Я магу таксама сказаць «Straciłam swoją torebkę», тут магчымасьцяў больш – торбы няма, яе маглі ўкрасьці, але таксама я сама, расьцяпа, магла яе згубіць.

Do góry ręce – тут гэтае словазлучэньне мае пазытыўнае значэньне – падняць рукі ў жэсьце салідарнасьці, радасьці ці нейкай іншай добрай эмоцыі. А вось вядомае з ваенных фільмаў «Ręce do góry» азначае зусім іншае – загад ворага «Рукі ўверх!».

Kropla drąży głaz – кропля вады точыць (падточвае) камень, валун. Часьцей гэты фразэалягізм гучыць крыху інакш: «Kropla drąży skałę», што азначае ў пераносным значэньні тое ж самае: цярпеньнем можна дасягнуць вельмі шмат.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт