Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.05.2017 15:00
  • Каса хворых Дзьверы зачыненыя.mp3
Дзьверы адчыняюцца не заўсёды і не перад усімі. Пра гэта песьня гурту "Каса хворых".
www.pixabay.com

Сёньня ў нас у гасьцях будзе гурт з багатай сцэнічнай гісторыяй. Ён пачаў сваю дзейнасьць у Беластоку больш за 40 гадоў таму, у 1975 годзе. Тады двое маладых музыкаў, улюбёных у блюз, вырашылі заснаваць уласны калектыў. Гэта былі Рышард Скібыньскі (Ryszard Skibiński), па мянушцы “Скіба” і Яраслаў Цёскаў (Jarosław Tioskow). Крыху пазьней да іх далучыўся ударнік Міраслаў Козел (Mirosłąw Kozioł). І так паявілася група, якой заснавальнікі далі назоў “Каса хворых”.

Гурт хутка заваяваў папулярнасьць у Польшчы і пачаў здабываць розныя ўзнагароды, дзякуючы музыкам у Беластоку стаў ладзіцца музычны фэстываль “Восень з блюзам”.

Склад гурту шмат разоў мяняўся, хаця адзін з заснавальнікаў – Яраслаў Цёскаў – заставаўся яму верным. А вось Скібіньскі перайшоў у іншы калектыў, а на пачатку 80-ых нечакана памёр ад перадазіроўкі наркотыкаў.

Гурт перажываў розныя часы, прыпыняў сваю дзейнасьць і зноў узнаўляў, часат з іншымі выканаўцамі. На пачатку 21-га стагодзьдзя калектыў даваў шмат канцэртаў, калі кіраваць ім стаў новы актыўны мэнэджэр. Удзельнічаў таксама ў папулярных тэлепраграмах і рыдёперадачых. У 2008 годзе музыкі з размахам адсьвяткавалі 30-годзьдзе існаваньня свайго гурту.

А я выбрала для вас, дарагія сябры, адну з самых папулярных кампазыцый гурту “Каса хворых”, якая называецца “Перад намі дзьверы зачыненыя”.

Przede mną znowu drzwi zamknięte

Drzwi dubeltowe, o
Chociaż prosiłem wszystkich świętych
One nic, ani drgną
Chociaż prosiłem wszystkich świętych
One nic, ani drgną

Przychodzą ludzie, dłoń ściskają
A pan, co wpuszcza, śmieje się
Przed nimi drzwi się otwierają
By tuż przede mną zamknąć je
Przed nimi drzwi się otwierają
By tuż przede mną zamknąć je

Nie wiem, jak radzą sobie oni
Gdy pięknych oczu brak
Widziałem pieniądz w białej dłoni
I elegancki frak
Widziałem pieniądz w białej dłoni
I elegancki frak

Перада мной зноў зачыненыя дзьверы. Падвойныя дзьверы. Нягледзячы на тое, што я прасіў усіх сьвятых, яны – не зварухнуцца зь месца.

Прыходзяць людзі, далонь сьціскаюць, а спадар, які пускае, сьмяецца.

Перад імі дзьверы адчыняюцца, каб перад маім носам зачыніцца.

Я ня ведаю, як тыя спраўляюцца, калі няма прыгожых вачэй. Я бачыў грошы ў белай далоні ды элегантны фрак.

Drzwi zamknięte – дзьверы зачыненыя. У польскай мове няма такога адрозьненьня, як у беларускай, якое датычыць дзеяслова «зачыніць» (zamknąć), што адносіцца да розных назоўнікаў. Па-польску ўсё можна зачыніць, пачынаючы ад матэрыяльных прадметаў, як дзьверы або пакой, і заканчваючы абстрактнымі паняцьцямі, як, скажам, нейкі пэрыяд у сваім жыцьці або тэму. Па-беларуску не гаворыцца “зачыні вочы”, а па-польску - так. Прыклады:

Zamknij oczy, mam dla ciebie niespodziankę – Заплюшч вочы, у мяне для цябе сюрпрыз.

Trzeba zamknąć okno, taki hałas na ulicy – Трэба зачыніць акно, такі шум на вуліцы.
Zerwałam z nim, to już zamknięty rozdział w moim życiu – Я з ім рассталася, гэта ўжо зачынены разьдзел у маім жыцьці.

Chociaż – хаця, іншая форма гэтага ж слова – choć. Што цікава, палякі часта ставяць гэты выраз на пачатку сказу, а па-беларуску ён хутчэй павінен быць у другой частцы сказу.

Choć było już ciemno, jednak wyszliśmy na spacer – Мы выйшлі на прагулку, хоць было ўжо цёмна (або “нягледзячы на тое, што было ўжо цёмна”).

Wszystkich świętych – усіх сьвятых. Палякі часта карыстаюцца гэтым словазлучэньнем, калі кажуць пра нейкія важныя асобы, напрыклад, кіраўніцтва ці ўладу.

Dzisiaj koniecznie trzeba iść na zebranie, maja być wszyscy święci – Сёньня абавязкова трэба ісьці на сход, павінны прыйсьці ўсе сьвятыя (усе шышкі).

Ani drgną – не зварухнуцца. Так часта акрэсьліваецца нешта, нейкі прадмет, які цяжка зварухнуць, адчыніць.

Gdy pięknych oczu brak – калі няма прыгожых вачэй. Фразэалягізм “за прыгожыя вочы” існуе як у польскай мове, так і ў беларускай.

Pieniądz – грошы. І pieniądze – таксама грошы. Польскія грошы маюць як адзіночны, так і множны лік. Праўда, форма pieniądz і так называе не адзін грош, а нейкую суму грошай.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт