Logo Polskiego Radia
Print

У сьвеце значна больш лесу, чым думалі раней

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.05.2017 08:09
Аказалася, што лясной плошчы ў сьвеце на дзевяць адсоткаў больш.
pixabay.com

У сьвеце значна больш лесу, чым думалі да гэтага часу. Гэта выявілі навукоўцы, якія ня мусілі лічыць дрэвы: яны выкарысталі дакладныя спадарожнікавыя здымкі й лічбавую мадэль зямлі ў Google Earth.

Лясной плошчы ў сьвеце на дзевяць адсоткаў больш, чым меркавалася. Памылка ўзьнікла з ацэнкай лясоў у так званых сухіх раёнах Лацінскай Амэрыкі, Афрыкі, Азіі й Эўропы. Яны не былі ахопленыя дастаткова дакладным маніторынгам – сказаў BBC суаўтар дасьледаваньня доктар Алан Грэнджэр (Alan Grainger).

Алан Грэнджэр: Урады ня вельмі цікавіліся гэтым ляснымі масівамі, таму што яны не зьяўляюцца асабліва каштоўнымі ў эканамічным пляне. Акрамя таго, іх цяжка ўбачыць з арбіты ў адрозьненьні ад густых трапічных лясоў.

Новыя ацэнкі будуць карысныя для мадэляваньня кругазвароту вуглякіслага газу й для барацьбы са зьменамі клімату. Вынікі працы дасьледчай групы міжнародных навукоўцаў, уключна з доктарам Грэнджэрам і яго таленавітымі студэнтамі, публікуе прэстыжны штотыднёвік «Science».

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт