Logo Polskiego Radia
Print

20.05.1654 год: ВКЛ займела заморскую калёнію

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.05.2017 08:09
  • 20.05.1654 г. Рэч Паспалітая займела заморскую калёнію.mp3
Гэта была выспа ў Паўднёвай Амэрыцы, якая сёньня носіць назву Табага.
Табаго Табаго pixabay.com

20 траўня 1654 году карабель «Зброя Курляндзкага Княства», які на сваім борце вёз 150 салдат і афіцэраў, а таксама 80 сем’яў каляністаў, прыбыў на выспу на паўночным усходзе Паўднёвай Амэрыкі, якая сёньня носіць назву Табага. Капітан карабля герцаг Якаб фон Кэтлер назваў гэтую выспу «Новая Курляндыя», якая фармальна сталася першай калёніяй Вялікага Княства Літоўскага, якое тады разам з Польскай Каронай стваралі Рэч Паспалітую.

Курляндыя й Семігалія, часткі сучаснай Латвіі, у ХVІІ стагодзьдзі зьяўляліся васаламі Вялікага Княства Літоўскага, то бок захоўваючы палітычную аўтаномію, падпарадкоўваліся вялікаму князю літоўскаму, які адначасова быў каралём польскім. У гэты пэрыяд Курляндыя, якой кіраваў герцаг Якаб фон Кэтлер, была адной з самых заможных купецкіх дзяржаваў у Паўночнай і Ўсходняй Эўропе. Кэтлер пабудаваў буйны гандлёвы флёт і намагаўся пашырыць тэрытарыяльныя ўладаньні. Таму ў першай палове ХVІІ было выслана некалькі экспэдыцый у Паўднёвую Амэрыку (тады Паўднёвая Індыя), але спробы заснаваць калёнію не ўдаліся па прычыні варожасьці з боку Гішпаніі.

Замацавацца пашчасьціла толькі ў 1654 годзе. Калёнія даволі хутка разраслася. У 1657 годзе лічба каляністаў дасягнула 1200 чалавек. З выспы ў Рэч Паспалітую ўвозіліся цукар, тытунь, кава, бавоўна, імбір, ром, какава й іншыя трапічныя тавары.

Вайна паміж Рэччу Паспалітай і Швэцыяй у 50-х гадах ХVІІ стагодзьдзя прыпыніла калянізацыю. Толькі пасьля падпісаньня мірнага дагавору ў 1660 годзе Курляндыя вярнулася да сваёй калёніі. Але зьнішчэньні, нанесеныя вайной, галоўным чынам зьнішчэньне флёта, аслабілі пазыцыі Курляндыі й даволі хутка яна была пазбаўлена сваёй калёніі, якая перайшла пад кантроль англійска-галандзкіх калянізатараў у 1690 годзе. Адзіным сьведчаньнем таго, што выспа калісьці належала да Курляндыі, засталася назва заліву - Курляндзкі.

Васальная залежнасьць Курляндыі ад Рэчы Паспалітай дае магчымасьць некаторым дасьледчыкам сьцьвярджаць, што Новая Курлянды» зьяўляецца фармальна калёніяй Рэчы Паспалітай.

Прэтэнзіі на гэтую тэрыторыю захоўваліся з боку Курляндыі да 1795 году да моманту, калі Рэч Паспалітая перастала існаваць, як і Курляндыя, і сталіся часткамі Расейскай Імпэрыі.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт