Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.05.2017 16:23
  • chałupy welcome to wodecki.mp3
Вясёлая гумарная кампазыцыя такога ж вясёлага чалавека, якога няма ўжо ў жывых.
www.pixabay.com

На гэтым тыдні мы казалі ўжо пра Зьбігнева Вадэцкага, паколькі ня стала гэтага вялікага артыста ў панядзелак, 22 траўня. Сёньня яшчэ раз пагаворым пра аўтара вялікіх шлягераў, сьціплага і мілага чалавека, і разглядзім адну з яго песьняў.

Зьбігнеў Вадэцкі пачаў сьпяваць вельмі рана, ва ўзросьце пяці гадоў. Атрымаў сур’ёзную музычную адукацыю, быў скрыпачом у аркестры Польскага радыё. Але большасьць палякаў ведае і любіць перш за ўсё Вадэцкага-сьпевака, а не Вадэцкага-музыканта. У якасьці вакаліста пачаў выступаць у 70-ыя гады. Шмат разоў перамагаў на многіх фэстывалях і конкурсах, а яго песьні сьпявала ўся Польшча. Сам пра сябе казаў, што ён «Сьпяваючы музыкант». Марыў пра адкрываньне маладых здольных людзей, якім даваў бы магчымасьць зрабіць кар’еру і стаць сапраўднай зоркай. Дарэчы, так яно і было, паколькі Вадэцкі быў адным зь вядучых музычнай тэлеперадачы «Шлях да зорак» і адным з чальцоў журы польскага выпуску праграмы «Танец з зоркамі».

Вадэцкага спакойна можна назваць чалавекам-аркестрам. І гэта ня будзе перабольшаньне. Памылкай было б сказаць, што ён пясьняр. Канешне, ён сьпяваў песьні, і за гэта яго найбольш любілі палякі, але ён таксама сам пісаў музыку, граў на скрыпцы, трубе, фартэпіяна, быў акторам і тэлевядучым, а таксама аранжыроўшчыкам. Выступаў з кабарэтнымі тэкстамі разам з Зянонам Лясковікам.

Станоўча пра Зьбігнева Вадэцкага сьведчыць таксама тое, што ён вельмі клапаціўся пра сваіх блізкіх, ахоўваў іх ад дрэнных бакоў сваёй славы. З жонкай пражыў 46 гадоў, у іх было трое дзяцей. Блізкія да канца былі пры ім, калі ляжаў у коме ў шпіталі.

Але хацелася б, каб людзі памяталі Вадэцкага такім, якім ён быў пры жыцьці – поўным энэргіі, гумару і цяпла. І такая менавіта песьня, якую я вам прапаную: «Халупы, welcome to».

Jak co roku w Chałupach
Gdy zaczyna się upał
Słychać wielki szum
Można spotkać golasa
Jak na plaży w Mombassa
Golców cały tłum.
Znów się będą rozbierać
Miss Natura wybierać
Przez wieś przeszedł dreszcz
W krzakach siedzą tekstylni
Gryzą palce bezsilni
Zaklinają deszcz.

Chałupy welcome to Bahama mama luz
Afryka dzika dawno odkryta
Chałupy welcome to!
Chałupy welcome to sun of Yamaica blue
Polish Barbados i Galapagos
Chałupy welcome to!

Biorą namiar na plażę
Ci tekstylni nudziarze
Chcą opalać sztruks
Jak rozpędzić dzikusy
Może sadzić kaktusy
Przejdzie im ten luz?
Niepotrzebny nam ubaw
Jak na jakichś Bermudach
Strach już z domu wyjść
Robią wszystkich w bambusa
Przydałby się z lamusa
Choć figowy liść.

Як штогод у Халупах, калі пачынаецца гарачыня, чуваць вялікі вэрхал. Можна сустрэць галыша, як на пляжы ў Мамбасе. Голых цэлы натоўп. Зноў будуць распранацца, міс натуры выбіраць. Праз вёску прайшлі дрыжыкі. У кустах сядзяць тэкстыльныя, кусаюць пальцы бясьсільныя, моляцца на дождж.

Халупы запрашаюць, мама свабода. Афрыка дзікая, даўно адкрытая, Халупы запрашаюць. Халупы запрашаюць на сонца блакітнай Ямайкі. Польскі Барбадас і Галапагас, Халупы запрашаюць!

Кіруюцца на пляж гэтыя нудныя тэкстыльныя. Хочуць, каб штрукс загарэў. Як разагнаць дзікуноў? Можа саджаць кактусы? Скончыцца іх разьняволенасьць. Непатрэбная весялосьць, як на нейкіх Бэрмудзкіх выспах. Страшна ўжо выйсьці з дому. Усімі грэбаюць, прыдаўся хаця б дапатопны фігавы лісток.

Частка тэксту ў гэтай песьні на ангельскай мове, я ўсё перакладала на беларускую. Думаю, што элемэнтарныя ангельскія словы або назвы, тут ужытыя, усе разумеюць.

Калі хтосьці ня ведае, што такое Халупы і чым яны славутыя, то ён можа не зразумець, пра што ідзе гаворка ў гэтай кампазыцыі. Справа ў тым, што Халупы – гэта невялічкая мясцовасьць на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора, дзе ёсьць пляж для нудыстаў. Людзі загараюць галышом, і хаця гэта зьяўляецца сэнсацыяй толькі для тых, хто ўпершыню паявіцца на такім пляжы, але і так гэтая песьня стала вялікім шлягерам у Польшчы, і расславіла саму мясцовасьць Халупы. Дарэчы, Халупы бадай як мала якая іншая польская мясцовасьць са смуткам разьвітвалася з вялікім музыкантам.

Upał – гарачыня, летняе сьпякотнае надвор’е. У Польшчы ўмераны клімат, рэдка здараюцца дні з тэмпэратурай вышэйшай, чым 35 градусаў, але ў польскай мове ёсьць некалькі акрэсьленьняў на гарачае надворʼе. Акрамя upału, таксама кажуць skwar, gorąc.

Tekstylni – гэта жартаўлівае акрэсьленьне апранутых людзей, у адрозьненьні ад тых, хто прыходзіць на пляж галышом.

Gryzą palce – кусаюць пальцы. Беларусы часьцей, чым пальцы, кусаюць локці, можа таму, што локаць практычна немагчыма ўкусіць. У палякаў усё прасьцей – пальцы кусаць можна, і нават вельмі проста. А робіцца гэта, канешне ж, тады, калі нешта не атрымліваецца або ахоплівае нас вялікая злосьць і бясьсільнасьць.

Biorą namiar – накіроўваюцца, ідуць у нейкім напрамку. Гэтае словазлучэньне можа мець таксама іншае значэньне, у залежнасьці ад кантэксту. Можа яно азначаць «браць пад увагу».

Przejdzie im ten luz – пройдзе ім гэтая свабода, разьняволенасьць. Чалавек, для якога характэрны luz – гэта разьняволеная асоба, яе паводзіны поўныя свабоды.

Strach z domu wyjść – страшна выйсьці з дому. Таксама са словам страх можна ўтвараць іншыя словазлучэньні: strach pójść do szkoły, strach się odezwać – страшна пайсьці ў школу, страшна нешта сказаць і гэтак далей.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт