Logo Polskiego Radia
Print

Прэмія для паляка за назіраньне за плянэтамі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 25.05.2017 16:35
Прафэсар Анджэй Удальскі з Астранамічнай абсэрваторыі Варшаўскага ўнівэрсытэта атрымаў прэмію Dan David Prize.
Прафэсар Анджэй УдальскіПрафэсар Анджэй УдальскіAstroNEWS

Гэта адна з найбольш прэстыжных навуковых ўзнагарод у сьвеце. Яе ўручае ўнівэрсытэт у Тэль-Авіве і Фонд Dany Davida за "пераломнае адкрыцьцё для сучаснага сьвету".

Прафэсар Удальскі ўзнагароджаны за ўнёсак у разьвіцьцё новай галіны астранамічных дасьледаваньняў – вялікамаштабных назіраньняў неба ў доўгіх прамежках часу. Разам з польскім вучоным прэмію ўручылі яшчэ двум амэрыканскім вучоным. Ляўрэаты да падзелу атрымалі адзін мільён даляраў.

Анджэй Удальскі зьяўляецца сааўтарам буйнейшага ў гісторыі польскай астраноміі праекту «OGLE» (The Optical Gravitational Lensing Experiment), які пастаянна прыносіць навуковыя вынаходніцтвы вышэйшага сусьветнага рангу.

Прафэсар зьяўляецца таксама аўтарам сучасных відэакамэр, якія дапамагаюць дакладна назіраць за вялікімі плошчамі неба. Ён таксама прымаў удзел у будаўніцтве Польскага тэлескопа ў абсэрваторыі Las Campanas у Чылі.

Падчас дасьледаваньняў у рамках праекту OGLE дасягнуты прарыў у галіне назіраньня за пазасонечнымі плянэтамі. Польскі вучоны прычыніўся да адкрыцьця звыш дзесяці плянэт, якія кружаць вакол іншых зорак.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт