Logo Polskiego Radia
Print

10.06.1967 г. скончылася вайна на Блізкім Усходзе

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.06.2017 07:45
  • 10.06.1967_вайна на Блізкім Усходзе.mp3
Яна вялася Ізраілем супраць кааліцыі пяці арабскіх краін.
Ізраэльскія салдаты побач зьбітага эгіпецкага самалётаІзраэльскія салдаты побач зьбітага эгіпецкага самалётаpl.wikipedia.org/By יחזקאל (חזי) רחמים - יחזקאל (חזי) רחמים, CC BY-SA 2.0

6-дзённая вайна была адным з ланцугоў доўгага канфлікту на Блізкім Усходзе паміж дзяржавай Ізраіль і арабскімі краінамі.

Дадзеная вайна вялася Ізраілем супраць кааліцыі з 5-ці арабскіх краінаў: Эгіпта, Сырыі, Ярданіi, Ірака й Алжыра.

У 1967 годзе ў рэгіёне склаліся эканамічныя й геапалітычныя канфлікты паміж краінамі. Пераважна на лініі Ізраіль-Сырыя, па прычыне таго, што Сырыя актыўна падтрымлівала палестынскія баявыя групы, якія дзейнічалі супраць Ізраіля. На мяжы з Сырыяй адбыўся шэраг вайсковых канфліктаў. Адзін зь іх быў зьвязаны са спробамі Сырыі зьмяніць цячэньне ракі Ярдан.

Выцекла інфармацыя, што Ізраіль зьбіраецца правесьці абмежаваную вайсковую апэрацыю супраць Сырыі.

Сырыя ўваходзіла ў Аб’яднаную Арабскую Рэспубліку з Эгіптам, што патрабавала ад апошняга ўмяшальніцтва ў канфлікт. У траўні пачынаецца шырокамаштабная мабілізацыя войскаў арабскіх краінаў, а прэзыдэнт Эгіпта Абдэль Насэр заяўляе пра тое, што ў выніку вайны Ізраіль будзе зьнішчаны.

Дзеля таго, каб не дапусьціць канцэнтрацыі ўсіх сілаў арабскіх краінаў, ізраільскае кіраўніцтва прымае рашэньне нанесьці прэвэнтыўны ўдар, што было зроблена 5 чэрвеня, калі 40 ізраільскіх самалётаў «Міраж» атакавалі ўсе эгіпецкія аэрадромы. У выніку амаль уся авіяцыя праціўніка была зьнішчаная - гэта больш за 300 самалётаў. Таксама былі атакаваныя аэрадромы Сырыі й Ярданіі. Пасьля пасьпяховай атакі ізраільскія ВПС атрымалі поўную перавагу ў паветры, што адчыняла Ізраілю дарогу да перамогі.

У выніку шасьцідзённай вайны Ізраіль разьбіў сілы праціўнікаў i захапіў Усходні Ерусалім, Сінайскую паўвыспу, Сэктар Газа, Заходні бераг ракі Ярдан.

Наступленьне ізраільскіх войскаў змусіла кіраўніцтва Сырыі й Эгіпта шукаць перамір’я, якое было заключана 10 чэрвеня а 19-й гадзіне.

У гэтай вайне ізраільскае войска страціла каля 1000 чалавек забітымі, арабская кааліцыя - больш за 11 тыс. З захопленых тэрыторый эмігравала больш за 300 тыс. арабаў. Амаль усе краіны сацыялістычнага блёку разарвалі дыпляматычныя дачыненьні з Ізраілем па загаду Крамля.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт