Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 08.06.2017 15:22
  • Nie chcę cię obchodzić Wyszkoni.mp3
Анна Вышконі кагосьці ня хоча цікавіць, чым вельмі зацікавіла польскую публіку.
www.pixabay.com

Анна Вышконі заваявала сабе месца на польскім музычным Алімпе. Нельга, праўда, сказаць, што яна – мэгазорка, але на пэўна большасьць палякаў ведаюць гэтую выканаўцу і яе песьні, многія з якіх сталі шлягерамі.

Некалькі фактаў з біяграфіі сьпявачкі. Нарадзілася ў невялікай мясцовасьці Творкаў у ліпені 1980 году. Як многія таленавітыя музыкі, з самых малодшых гадоў цікавілася музыкай, а вакалісткай вядомага гурту Łzy стала ва ўзросьце 16 гадоў. У 1996 годзе запісала сваю першую дэманстрацыйную кружэлку, творы з якой адразу трапілі ў радыёэфір.

З гуртом Łzy Вышконі выдала некалькі кампакт-дыскаў, якія прынесьлі музыкантам вялікую папулярнасьць. Магчыма, гэты посьпех асьмеліў Вышконі, і яна рассталася з гуртом, пачала сольную кар’еру, і, відаць, гэта было правільнае рашэньне. Яна самастойна запісала ўжо чатыры кампакты, а часопіс Machina ўнёс яе прозьвішча ў лік 50 найлепшых польскіх вакалістак.

Магчыма, на тое, што Вышконі ўдалося дабіцца посьпеху на фонаграфічным рынку, паўплываў той факт, што яна ў прыватным жыцьці зьвязалася са сваім мэнэджэрам, ад якога нарадзіла дачку. Раней рассталася з мужам. Ад гэтага сужонства ў яе застаўся сын. Без сумненьня, слава пясьняркі была здабытая так хутка ня толькі дзякуючы прыгожаму голасу і музычнаму таленту, але і прывабнай зьнешнасьці.

А я выбрала для вас новы хіт Анны Вышконі, які называецца «Nie chcę cię obchodzić» (Я не хачу цябе цікавіць).

Jak wczorajszy śnieg który stopniał
Chcę Ci z oczu zejść byś zapomniał
Nic, nic a nic nie chcę Cię obchodzić

Jak pod meble kurz zamieciony
Wyparować jak kropla wody
Nic, nic a nic nie chcę Cię obchodzić
Nic, nic a nic nie chcę Cię obchodzić

Świecie mój daj mi żyć
Z dala stój nie patrz w moją stronę
Świecie mój daj mi żyć
Z dala stój i mnie odpuść sobie

Zamiast słuchać wciąż że Ci mało
Chcę być słowem co uleciało
Nic, nic a nic nie chcę Cię obchodzić

Zamiast ciągłych walk chcę na co dzień
Być odłamkiem szkła gdzieś przy drodze
Nic, nic a nic nie chcę Cię obchodzić

Як учорашні сьнег, які расстаў, я хачу зьнікнуць з твайго поля зроку, каб ты забыў. Я не хачу цябе цікавіць.
Як пыл, замецены пад мэблю, як выпараваная кропля вады, я не хачу, каб ты мной цікавіўся.

Мой сьвет, дай мне жыць. Далёка стой, не глядзі ў мой бок. Сьвет мой, дай мне жыць, далёка стой, пра мяне забудзь.

Замест таго, каб увесь час слухаць, што табе мала, я хачу быць словам, якое ўляцела. Я не хачу цябе цікавіць.

Замест штодзённых бітваў, я хачу быць звычайным кавалкам шкла дзесьці пры дарозе. Я не хачу цябе цікавіць.


Тэкст песьні напісаў Войцех Бырскі, музыку – Ян Барысэвіч, кампазыцыя ўпершыню прагучала год таму на фэстывалі ў Сопаце.

Obchodzić (kogoś) – гэтае слова мае два значэньні. Важнейшае – пераноснае, якое азначае, што кагосьці нешта або нехта цікавіць, займае яго думкі. Напрыклад, obchodzi mnie to jak wczorajszy śnieg – мяне гэта цікавіць, як учорашні сьнег (іншымі словамі, зусім не цікавіць, не займае маіх думак). І другое, прамое значэньне, аднолькавае зь беларускай мовай – абыходзіць кагосьці або штосьці ў фізычным пляне – абмінуць на сваім шляху.

Wczorajszy śnieg – гэта фразэалягізм, які азначае нешта малазначнае, ня вартае ўвагі.

Kurz zamieciony pod meble – пыл, замецены пад мэблю. Часьцей у Польшчы гучыць іншае сталае словазлучэньне – zamiatać śmieci pod dywan – замятаць сьмецьце пад дыван. Гэта значыць – прыхоўваць нейкія праблемы, старацца іх замяць, каб яны ня сталі прадметаў размоваў.

Z dala stój – а вось тут беларус бы сказаў «далёка стой», а не «здалёк стой». А я хачу зьвярнуць увагу на напісаньне выразу z dala. Ён пішацца асобна, у адрозьненьні ад беларускага здалёк.

Odpuść sobie – чарговы фразэалягізм у гэтай песьні. Ён азначае – даруй сабе, перастань цікавіцца, займацца гэтай справай або чалавекам.

Co z tego, że zwolnili cię z pracy, a twój dom się spalił. Odpuść sobie, jedź na wakacje – Што з таго, што цябе звольнілі з працы, а твой дом згарэў. Даруй сабе, едзь на адпачынак. Гэта, канешне, жарт, ніхто нармальны так хутчэй бы не паступіў, але дадзены сказ – добры прыклад выкарыстаньня выражэньня «odpuść sobie».

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт