Logo Polskiego Radia
Print

Кадзідла – цэнтар курпёўскага фальклёру (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.06.2017 15:31
  • Кадзідла.mp3
Штогод у Кадзідла зьяжджаюцца фолькгурты з усяго сьвету, у тым ліку й Беларусі.
Photo:Robrobx - Praca własna/pl.wikipedia.org/GFDL

Кадзідла – цэнтар курпёўскага фальклёру (ФОТА)
Штогод у Кадзідла зьяжджаюцца фолькгурты з усяго сьвету, у тым ліку й Беларусі.
Сёньня запрашаю ў Кадзідла (Kadzidło) – вёску ў Астралэнцкім павеце Мазавецкага ваяводзтва. Хоць вёска распаложаная ў традыцыйным сельскагаспадарчым рэгіёне, то большасьць ейных жыхароў утрымліваецца з працы, не зьвязанай зь сельскай гаспадаркай.
Кадзідла разьмяшчаецца ў самым сэрцы Зялёнай пушчы, то бок часткі Курпёўскай пушчы, якая распасьціраецца ў паўночна-ўсходняй частцы Мазавецкай нізіны, на рацэ Нараў (Narew) і ейных прытоках Шква й Разога (Szkwa, Rozoga).
&&&&&&&&&&&&&&&
Паводле агульнага меркаваньня, назва вёскі Кадзідла, што па-беларуску азначае ладан, зьвязана са здабычай і пераапрацоўкай янтару, які выкарыстоўваўся ў сьвятынях у якасьці ладану.
Паводле іншай вэрсіі, мясцовыя жыхары, якія займаліся здабычай і пераапрацоўкай янтару, не выкідвалі яго апілкаў, а спальвалі іх у вогнішчах, ля якіх засядалі па вечарах са сваімі сем'ямі й кампаньёрамі. З гэтых вогнішчаў дабываўся дым і спэцыфічны пах. Менавіта па гэтай прычыне мясцовых жыхароў сталі называць „кадзідлякамі”.
Дакладная дата заснаваньня вёскі не вядомая, аднак дакумэнты сьведчаць пра тое, што гэта адбылося падчас вялікай калянізацыі Зялёнай пушчы пасьля Швэдзкага патопу. Афіцыйна годам заснаваньня вёскі лічыцца пачатак 1740 году, то бок год будаўніцтва першага тутэйшага драўлянага касьцёла.
У 1887 годзе ў вёсцы пачалося будаўніцтва новай, існуючай па сёньняшні дзень сьвятыні. У сваю чаргу ў 1887 годзе ў Кадзідле быў заснаваны завод па вытворчасьці гузікаў. Іх выраблялі з рогу, косьці й пэрлямутру. Яшчэ адной крыніцай даходу тагачасных жыхароў па-за сельскай гаспадаркай было шырока распаўсюджанае ткацтва.
Кадзідла моцна пацярпела падчас Другой сусьветнай вайны. Падчас акупацыі тут актыўна дзейнічалі партызанскія атрады Арміі краёвай (AK). Таксама пасьля вайны ў рэгіёне Кадзідла дзейнічалі групы антыкамуністычнага супраціву. У 1945 годзе іх падразьдзяленьні напалі на паліцэйскі ўчастак у вёсцы.
&&&&&&&&&&&&&&&&&&&
Пасьля вайны пачаўся працяглы працэс аднаўленьня курпёўскай культуры ў рэгіёне. Вельмі важную ролю ў ім адыграў тагачасны пробашч ксёндз Мечыслаў Мешка (Mieczysław Mieszko).
Сёньня Кадзідла зьяўляецца рэгіянальным цэнтрам курпёўскай народнай культуры, хоць сама вёска страціла свой традыцыйны курпёўскі выгляд. Акрамя музэйных аб’ектаў, мясцовых хатаў не ўпрыгожваюць ужо традыцыйныя курпёўскія выцінанкі.
Прабываючы ў Кадзідле, варта наведаць мясцовы касьцёл, якога будаўніцтва пачалося ў 1881 годзе. Будынак мае элемэнты характэрныя стылю эпохі Адраджэньня, у тым ліку галоўны алтар з другой паловы XVІІ стагодзьдзя, які быў туды прывезены з царквы Сьвятога Духа ў Кодані (Kodeń ) на ўсходзе Польшчы.
Характэрнай асаблівасьцю храму зьяўляюцца два аспэрсорыюмы з марскіх ракавінаў, зьмешчаныя па абодвух баках ад уваходу ў сьвятыню. Аспэрсорыюм (Aspersorium) - гэта ёмістасьць для сьвянцонай вады.
Падчас Другой сусьветнай вайны храм выкарыстоўваўся ў якасьці складу – тут захоўвалі сена, салому й зерне, аднак літургічныя пасудзіны заставаліся некранутымі. Толькі пасьля адступленьня немцаў салдаты Чырвонай Арміі амаль поўнасьцю спустошылі касьцёл.
На тэрыторыі вёскі разьмяшчаецца ажно чатыры могілкі. Гэта заснаваныя ў 1775 годзе парафіяльныя могілкі, могілкі памерлых ад гішпанскага грыпу ў міжваенным пэрыядзе, могілкі памерлых ад халеры й гэтак званыя швэдзкія могілкі, на якіх пакояцца швэдзкія жаўнеры, загінулыя ў 1807 годзе.
&&&&&&&&&&&&&&&&&&&
Аднак сёньня Кадзідла вядомае ў Польшчы й ня толькі, перш за ўсё, Міжнародным фальклёрным фэстывалям „Курпёўскае вясельле” (Wesele Kurpiowskie).
Першапачаткова невялікае лякальнае мерапрыемства цягам часу пераўтварылася ў агульнапольскі фэстываль вясельных абрадаў.
Штогод дзеля ўдзелу ў ім у Кадзідла прыяжджаюць фальклёрныя калектывы з усяе Польшчы й замежжа, у тым ліку з такіх краін, як Турцыя, Грэцыя, Македонія, Вугоршчына, Сэрбія, Чарнагорыя, Украіна, Беларусь, Харватыя, Летува й нават далёкая Інданэзія.
У цяперашні час Міжнародны фальклёрны фэстываль „Курпёўскае вясельле” прыцягвае тысячы турыстаў й зьяўляецца адным з найбуйнейшых такога роду мерапрыемстваў у Польшчы.
pl.wikipedia.org/аз

Сёньня запрашаю ў Кадзідла (Kadzidło) – вёску ў Астралэнцкім павеце Мазавецкага ваяводзтва. Хоць вёска распаложаная ў традыцыйным сельскагаспадарчым рэгіёне, то большасьць ейных жыхароў утрымліваецца з працы, не зьвязанай зь сельскай гаспадаркай.

Кадзідла разьмяшчаецца ў самым сэрцы Зялёнай пушчы, то бок часткі Курпёўскай пушчы, якая распасьціраецца ў паўночна-ўсходняй частцы Мазавецкай нізіны, на рацэ Нараў (Narew) і ейных прытоках Шква й Разога (Szkwa, Rozoga).

Photo:PanSG
Photo:PanSG - Praca własna/pl.wikipedia.org/GFDL

Паводле агульнага меркаваньня, назва вёскі Кадзідла, што па-беларуску азначае ладан, зьвязана са здабычай і пераапрацоўкай янтару, які выкарыстоўваўся ў сьвятынях у якасьці ладану.

Паводле іншай вэрсіі, мясцовыя жыхары, якія займаліся здабычай і пераапрацоўкай янтару, не выкідвалі яго апілкаў, а спальвалі іх у вогнішчах, ля якіх засядалі па вечарах са сваімі сем'ямі й кампаньёрамі. З гэтых вогнішчаў дабываўся дым і спэцыфічны пах. Менавіта па гэтай прычыне мясцовых жыхароў сталі называць „кадзідлякамі”.

Дакладная дата заснаваньня вёскі не вядомая, аднак дакумэнты сьведчаць пра тое, што гэта адбылося падчас вялікай калянізацыі Зялёнай пушчы пасьля Швэдзкага патопу. Афіцыйна годам заснаваньня вёскі лічыцца пачатак 1740 году, то бок год будаўніцтва першага тутэйшага драўлянага касьцёла.

У 1887 годзе ў вёсцы пачалося будаўніцтва новай, існуючай па сёньняшні дзень сьвятыні. У тым жа годзе ў Кадзідле быў заснаваны завод па вытворчасьці гузікаў. Іх выраблялі з рогу, косьці й пэрлямутру. Яшчэ адной крыніцай даходу тагачасных жыхароў па-за сельскай гаспадаркай было шырока распаўсюджанае ткацтва.

Photo:PanSG
Photo:PanSG - Praca własna/pl.wikipedia.org/GFDL

Кадзідла моцна пацярпела падчас Другой сусьветнай вайны. Падчас акупацыі тут актыўна дзейнічалі партызанскія атрады Арміі краёвай (AK). Таксама пасьля вайны ў рэгіёне Кадзідла дзейнічалі групы антыкамуністычнага супраціву. У 1945 годзе іх падразьдзяленьні напалі на паліцэйскі ўчастак у вёсцы.

Пасьля вайны пачаўся працяглы працэс аднаўленьня курпёўскай культуры ў рэгіёне. Вельмі важную ролю ў ім адыграў тагачасны пробашч ксёндз Мечыслаў Мешка (Mieczysław Mieszko).

Сёньня Кадзідла зьяўляецца рэгіянальным цэнтрам курпёўскай народнай культуры, хоць сама вёска страціла свой традыцыйны курпёўскі выгляд. Акрамя музэйных аб’ектаў, мясцовых хатаў не ўпрыгожваюць ужо традыцыйныя курпёўскія выцінанкі.

Прабываючы ў Кадзідле, варта наведаць мясцовы касьцёл. Будынак мае элемэнты характэрныя стылю эпохі Адраджэньня, у тым ліку галоўны алтар з другой паловы XVІІ стагодзьдзя, які быў туды прывезены з царквы Сьвятога Духа ў Кодані (Kodeń) на ўсходзе Польшчы.

Характэрнай асаблівасьцю храму зьяўляюцца два аспэрсорыюмы з марскіх ракавінаў, зьмешчаныя па абодвух баках ад уваходу ў сьвятыню. Аспэрсорыюм (Aspersorium) - гэта ёмістасьць для сьвянцонай вады.

Падчас Другой сусьветнай вайны храм выкарыстоўваўся ў якасьці складу – тут захоўвалі сена, салому й зерне, аднак літургічныя пасудзіны заставаліся некранутымі. Толькі пасьля адступленьня немцаў салдаты Чырвонай Арміі амаль поўнасьцю спустошылі касьцёл.

На тэрыторыі вёскі разьмяшчаецца ажно чатыры могілкі. Гэта заснаваныя ў 1775 годзе парафіяльныя могілкі, могілкі памерлых ад гішпанскага грыпу ў міжваенным пэрыядзе, могілкі памерлых ад халеры й гэтак званыя швэдзкія могілкі, на якіх пакояцца швэдзкія жаўнеры, загінулыя ў 1807 годзе.

Photo:Ministry
Photo:Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Poland/flickr.com/Commercial use allowed

Аднак сёньня Кадзідла вядомае ў Польшчы й ня толькі, перш за ўсё, Міжнародным фальклёрным фэстывалям „Курпёўскае вясельле” (Wesele Kurpiowskie).
Першапачаткова невялікае лякальнае мерапрыемства цягам часу пераўтварылася ў агульнапольскі фэстываль вясельных абрадаў.

Штогод дзеля ўдзелу ў ім у Кадзідла прыяжджаюць фальклёрныя калектывы з усяе Польшчы й замежжа, у тым ліку з такіх краін, як Турцыя, Грэцыя, Македонія, Вугоршчына, Сэрбія, Чарнагорыя, Украіна, Беларусь, Харватыя, Летува й нават далёкая Інданэзія.

У цяперашні час Міжнародны фальклёрны фэстываль „Курпёўскае вясельле” прыцягвае тысячы турыстаў й зьяўляецца адным з найбуйнейшых такога роду мерапрыемстваў у Польшчы.

pl.wikipedia.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт