Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы штогод марнуецца каля 9 млн тон прадуктаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.06.2017 11:58
  • У Польшчы штогод марнуецца каля 9 млн тон прадуктаў.mp3
Кіляграм выкінутай ялавічыны азначае марнаваньне 5-10 тон вады.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Польшчы штогод марнуецца каля 9 мільёнаў тон прадуктаў харчаваньня, з чаго палову выкідваюць прыватныя асобы. Пра гэтую статыстыку нагадваюць Банкі харчаваньня і заахвочваюць вучыцца захоўваць і выкарыстоўваць прадукты.
Старшыня фундацыі Фэдэрацыя польскіх банкаў харчаваньня Марэк Бароўскі падкрэсьлівае, што самай частай прычынай марнаваньня ежы сярод спажыўцоў зьяўляецца не выкарыстаньне прадукту да тэрміну яго прыдатнасьці.
М. Бароўскі: У краме, купляючы прадукты, мы глядзім на тэрмін прыдатнасьці. Паставіўшы прадукты ў лядоўню ці шафу мы пра іх забываем. Важна таксама разумець розьніцу дат заканчэньня тэрміну дзеяньня, якіх ёсьць два віды. Першы – «найлепш выкарыстаць да». Гэта канчатковы тэрмін. Калі гэты тэрмін прайшоў, то прадукты неабходна выкінуць. Ёсьць яшчэ «найлепш выкарыстаць перад». Найчасьцей гэта сухія прадукты тыпу макароны, кашы, гарбата. І іх можна выкарыстаць нават пасьля пазначанай даты.
Журналістка і блёгерка Малгажата Мінта падкрэсьлівае, што варта з фантазіяй глядзець на зьмест лядоўні і не пераймацца агульна прынятымі правіламі, якія прадукты пасуюць адзін да другога.
М. Мінта: Для нашай фантазіі вельмі важнымі зьяўляюцца практыкаваньні нашай кулінарнай крэатыўнасьці. Я думаю, што гэта ня горшае практыкаваньне для нашага розуму, чым судаку. Насамрэч усё можна спалучыць з усім. Гаворка не ідзе пра тое, каб адначасова спалучыць многа інгрэдыентаў, але зазвычай усю агародніну можна запеччы разам ці дадаць да салата, ці прыгатаваць крэм-суп. Калі засталася розная зеляніна, апошні памідор, аліўкі, то зразумела можна зрабіць салат.
Спэцыяліст у галіне халадзільнай тэхнікі Крыстыян Хайнацкі падкрэсьлівае, што дзякуючы правільнаму разьмяшчэньню прадуктаў у лядоўні з вільготнасьцю каля 70% прадукты даўжэй застаюцца сьвежымі.
К. Хайнацкі: Гэта дазваляе працягнуць час захоўваньня прадуктаў харчаваньня, як садавіны, так і гатовых страваў. Трэба памятаць, што ў лядоўнях, у якіх адбываецца сталая цыркуляцыя паветра, няма вільготнасьці. У выніку садавіна, агародніна і вяндліна павінны захоўвацца ў гермэтычных кантэйнэрах, каб вільготнасьць прадуктаў захавалася, а тэмпэратура ў паасобных месцах лядоўні гарантавала даўжэйшую сьвежасьць.
Банкі харчаваньня заахвочваюць, каб на ўпакоўках пісаць дату адкрыцьця прадукту, апісваць замарожаныя прадукты і ня ставіць у лядоўню цёплых ці гарачых страў.
У Польшчы штогод Банкі харчаваньня ладзяць акцыю «Не марнуй ежы – думай экалягічна!». Для гэтага адмыслова створана інтэрнэт-старонка, на якой можна знайсьці парады, як рабіць пакупкі, а пасьля распараджацца прадуктамі харчаваньня так, каб не прыходзілася нічога выкідваць. Для тых, хто ведае польскую мову, называю старонку – www.niemarnuje.pl.
Пра марнаваньне ежы трэба думаць як пра выкідваньне грошай, за якія гэтыя прадукты былі купленыя. Банкі харчаваньня падкрэсьліваюць, што ёсьць пэўны парадокс. З аднаго боку, прадуктаў харчаваньня зашмат, яны даступныя 24 гадзіны ў суткі ў кожнай краме. Аднак, зь іншага боку, ёсьць патрабуючыя асобы, якіх у Польшчы больш за 2 мільёны. Калі паглядзець на праблему больш глябальна, то марнаваньне ежы таксама зьвязана з марнаваньнем вады й энэргіі, якія патрэбныя для вытворчасьці прадуктаў харчаваньня. Ёсьць цэлая маса рэчаў, якія марнуюцца разам з выкідваньнем ежы.
Прадстаўнікі Банку харчаваньня падкрэсьліваюць, што ежы магло б марнавацца значна менш, калі б людзі задумваліся перад пакупкамі – ці сапраўды гэты канкрэтны прадукт будзе выкарыстаны.
Заходжу на старонку www.niemarnuje.pl і сапраўды пераконваюся, што там зьмешчана шмат парадаў і каштоўнай інфармацыі. На жаль, старонка толькі на польскай мове. На ёй можна разьлічыць, колькі й чаго трэба на адну порцыю для канкрэтнай колькасьці чалавек. Тлумачыцца, як правільна рабіць пакупкі. Дадзеныя цікавыя рэцэпты, як з рэштак у лядоўні прыгатаваць нейкую страву. Ёсьць таксама адмысловая закладка, дзе апісваецца, як і які прадукт правільна захоўваць дзеля таго, каб ён даўжэй быў сьвежы.
Мы аднак засяродзімся на экалягічных наступствах марнаваньня ежы. Па-першае, трэба памятаць пра сьмецьце. Напрыклад, у Вялікабрытаніі больш за 25% выкінутых прадуктаў нават не распачатыя, ва ўпакоўцы.
Клімат: Энэргапатрабавальная вытворчасьць прадуктаў харчаваньня, а тым больш іх марнаваньне прысьпяшаюць зьмены клімату. Мэтан, які паходзіць з гнілых прадуктаў, зьяўляецца нават у 20 разоў больш небясьпечным цяплічным газам, чым вуглякіслы.
Вада: Марнаваньне ежы – гэта марнаваньне вады. Кіляграм выкінутай ялавічыны азначае марнаваньне 5-10 тон вады, выкарыстанай для яе вытворчасьці.
Энэргія: Вытворчасьць кожнай буханкі хлеба, пакета цукру ці пакета малака азначае канкрэтную колькасьць выкарыстаных кілават-гадзін. Выкідваньне ў сьметніцу непатрэбных прадуктаў азначае ня толькі непасрэдныя матэрыяльныя страты. Гэта таксама бессэнсоўнае марнаваньне так патрэбнай у кожнай краіне энэргіі.
Калі пералічыць 10 прадуктаў, якія марнуюцца найчасьцей, то іх клясыфікацыя выглядае наступным чынам: печыва, агародніна, вяндліны, бульба, садавіна, ёгурты, гатовыя стравы, сыр, мяса, малако.
ав/www.niemarnuje.pl

У Польшчы штогод марнуецца каля 9 мільёнаў тон прадуктаў харчаваньня, з чаго палову выкідваюць прыватныя асобы. Пра гэтую статыстыку нагадваюць Банкі харчаваньня і заахвочваюць вучыцца захоўваць і выкарыстоўваць прадукты.

Старшыня фундацыі Фэдэрацыя польскіх банкаў харчаваньня Марэк Бароўскі падкрэсьлівае, што самай частай прычынай марнаваньня ежы сярод спажыўцоў зьяўляецца не выкарыстаньне прадукту да тэрміну яго прыдатнасьці.

М. Бароўскі: У краме, купляючы прадукты, мы глядзім на тэрмін прыдатнасьці. Паставіўшы прадукты ў лядоўню ці шафу мы пра іх забываем. Важна таксама разумець розьніцу дат заканчэньня тэрміну дзеяньня, якіх ёсьць два віды. Першы – «найлепш выкарыстаць да». Гэта канчатковы тэрмін. Калі гэты тэрмін прайшоў, то прадукты неабходна выкінуць. Ёсьць яшчэ «найлепш выкарыстаць перад». Найчасьцей гэта сухія прадукты тыпу макароны, кашы, гарбата. І іх можна выкарыстаць нават пасьля пазначанай даты.

Журналістка і блёгерка Малгажата Мінта падкрэсьлівае, што варта з фантазіяй глядзець на зьмест лядоўні і не пераймацца агульна прынятымі правіламі, якія прадукты пасуюць адзін да другога.

М. Мінта: Для нашай фантазіі вельмі важнымі зьяўляюцца практыкаваньні нашай кулінарнай крэатыўнасьці. Я думаю, што гэта ня горшае практыкаваньне для нашага розуму, чым судаку. Насамрэч усё можна спалучыць з усім. Гаворка не ідзе пра тое, каб адначасова спалучыць многа інгрэдыентаў, але зазвычай усю агародніну можна запеччы разам ці дадаць да салата, ці прыгатаваць крэм-суп. Калі засталася розная зеляніна, апошні памідор, аліўкі, то зразумела можна зрабіць салат.

Спэцыяліст у галіне халадзільнай тэхнікі Крыстыян Хайнацкі падкрэсьлівае, што дзякуючы правільнаму разьмяшчэньню прадуктаў у лядоўні з вільготнасьцю каля 70% прадукты даўжэй застаюцца сьвежымі.

К. Хайнацкі: Гэта дазваляе працягнуць час захоўваньня прадуктаў харчаваньня, як садавіны, так і гатовых страваў. Трэба памятаць, што ў лядоўнях, у якіх адбываецца сталая цыркуляцыя паветра, няма вільготнасьці. У выніку садавіна, агародніна і вяндліна павінны захоўвацца ў гермэтычных кантэйнэрах, каб вільготнасьць прадуктаў захавалася, а тэмпэратура ў паасобных месцах лядоўні гарантавала даўжэйшую сьвежасьць.

Банкі харчаваньня заахвочваюць, каб на ўпакоўках пісаць дату адкрыцьця прадукту, апісваць замарожаныя прадукты і ня ставіць у лядоўню цёплых ці гарачых страў.

Пра марнаваньне ежы трэба думаць як пра выкідваньне грошай, за якія гэтыя прадукты былі купленыя. Банкі харчаваньня падкрэсьліваюць, што ёсьць пэўны парадокс. З аднаго боку, прадуктаў харчаваньня зашмат, яны даступныя 24 гадзіны ў суткі ў кожнай краме. Аднак, зь іншага боку, ёсьць патрабуючыя асобы, якіх у Польшчы больш за 2 мільёны. Калі паглядзець на праблему больш глябальна, то марнаваньне ежы таксама зьвязана з марнаваньнем вады й энэргіі, якія патрэбныя для вытворчасьці прадуктаў харчаваньня. Ёсьць цэлая маса рэчаў, якія марнуюцца разам з выкідваньнем ежы.

Прадстаўнікі Банку харчаваньня падкрэсьліваюць, што ежы магло б марнавацца значна менш, калі б людзі задумваліся перад пакупкамі – ці сапраўды гэты канкрэтны прадукт будзе выкарыстаны.

Мы аднак засяродзімся на экалягічных наступствах марнаваньня ежы. Па-першае, трэба памятаць пра сьмецьце. Напрыклад, у Вялікабрытаніі больш за 25% выкінутых прадуктаў нават не распачатыя, ва ўпакоўцы.

Клімат: Энэргапатрабавальная вытворчасьць прадуктаў харчаваньня, а тым больш іх марнаваньне прысьпяшаюць зьмены клімату. Мэтан, які паходзіць з гнілых прадуктаў, зьяўляецца нават у 20 разоў больш небясьпечным цяплічным газам, чым вуглякіслы.

Вада: Марнаваньне ежы – гэта марнаваньне вады. Кіляграм выкінутай ялавічыны азначае марнаваньне 5-10 тон вады, выкарыстанай для яе вытворчасьці.

Энэргія: Вытворчасьць кожнай буханкі хлеба, пакета цукру ці пакета малака азначае канкрэтную колькасьць выкарыстаных кілават-гадзін. Выкідваньне ў сьметніцу непатрэбных прадуктаў азначае ня толькі непасрэдныя матэрыяльныя страты. Гэта таксама бессэнсоўнае марнаваньне так патрэбнай у кожнай краіне энэргіі.

Калі пералічыць 10 прадуктаў, якія марнуюцца найчасьцей, то іх клясыфікацыя выглядае наступным чынам: печыва, агародніна, вяндліны, бульба, садавіна, ёгурты, гатовыя стравы, сыр, мяса, малако.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт