Logo Polskiego Radia
Print

Жэлязова Воля – месца нараджэньня Шапэна (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.06.2017 16:43
  • Жэлязова Воля.mp3
Першы ў Польшчы помнік Шапэну быў устаноўлены дзякуючы расейскаму піяністу М. Балакіраву.
Photo: Robert Parma - Praca własna/CC BY-SA 3.0/pl.wikipedia.org

Жэлязова Воля – месца нараджэньня Фрыдэрыка Шапэна (ФОТА)
Першы ў Польшчы помнік Шапэну быў устаноўлены дзякуючы У расейскаму піяністу М. Балакіраву.
Сёньня запрашаю ў вёску Жэлязова Воля (па-польску: Żelazowa Wola) - месца нараджэньня Фрыдэрыка Шапэна. Жэлязова Воля разьмешчаная ў 46 км на захад ад Варшавы, у гміне Сахачэў (Sochaczew) Мазавецкага ваяводзтва.
Фрыдэрык Шапэн нарадзіўся 1 сакавіка 1810 году ў маёнтку графа Скарбка (Skarbek), дзе яго бацька быў гувэрнантам. Маці Шапэна – сваячка Скарбкаў, дапамагала гаспадаром весьці маёнтак. Сям’я Шапэнаў жыла ў флігелі побач з асноўным домам, то бок дворам. Калі малому Фрыдэрыку было сем месяцаў, сям'я Шапэнаў пераехала жыць у Варшаву.
Паводле адной зь гіпотэзаў, драўляны двор Скарбкаў згарэў і ў канцы XIX стагодзьдзя ў былым маёнтку захаваўся ўжо толькі разбураны флігель. У 1894 годзе, дзякуючы асабістаму заангажаваньню расейскага піяніста й аматара музыкі Шапэна Мілія Балакірава, перад домам быў устаноўлены першы ў Польшчы помнік вялікаму кампазытару. У цяперашні час ён знаходзіцца ў глыбіні парку. Частку былога маёнтку Скарбкаў, у тым ліку флігель, у 1928 годзе набыло Таварыства сябраў дому Шапэна й Камітэт імя Шапэна з Сахачэва. Маёнтак быў куплены за грошы, сабраныя па ўсёй краіне, у тым ліку падчас дабрачынных канцэртаў.
Падчас Другой сусьветнай вайны ў Жэлязовай Волі дысьлякаваліся гітлераўскія жаўнеры, а напрыканцы вайны там быў шпіталь. Пасьля вайны ў будынку быў створаны музэй, прысьвечаны асобе Фрыдэрыка Шапэна. Аднак тагачасны дызайн установы быў толькі фантазіяй на тэму польскай шляхецкай традыцыі й ня меў нічога агульнага са значна сьціплейшай рэчаіснасьцю пачатку XIX стагодзьдзя.
Інтэр’ер флігеля быў арганізаваны паводле кватэры Шапэнаў. У сваю чаргу парк стварыў выбітны архітэктар Францішак Кшыўда-Палькоўскі (Franciszek Krzywda-Polkowski). Архітэктар вырашыў дабудаваць да будынку калёны, што дало яму выгляд шляхецкай сядзібы, то бок двара. У процівагу рамантычнаму будынку прафэсар Палькоўскі стварыў мадэрнісцкі парк. У адказ на агульнапольскі заклік у Жэлязову Волю сталі дасылаць саджанцы рэдкіх расьлін з усяе Польшчы й ня толькі. Такім чынам узьнік паркавы ансамбль, які складаецца з дрэў і хмызьнякоў з усяго сьвету.
У 2010 годзе Жэлязова Воля атрымала новы зьнешні выгляд. Між іншым, былі пабудаваныя два сучасных павільёны, пачалося аднаўленьне парку, а ў флігелі адкрылася новая выстава. Экспазыцыя была створаная на аснове іканаграфіі й паказвае гісторыю музэя ў Жэлязовай Волі й людзей, якія яго стварылі.
Паасобныя залі флігеля носяць назвы, якія нагадваюць іх першапачатковае прызначэньне, напрыклад, „Пякарня”, „Алькоў”, „Сталовая”, „Спальня”.
Кульмінацыяй новай выставы зьяўляецца сымбалічнае месца нараджэньня Фрыдэрык Шапэна. Гэта два патокі сьвятла, накіраваныя на фартэпіяна й партрэт кампазытара. Новы дызайн аўтарства Нацыянальнага інстытута Фрыдэрыка Шапэна, бліжэй да гістарычнай праўды, паколькі кампазытар нарадзіўся ў сялянскім флігелі, а не ў шляхэцкім двары.
Новапабудаваныя павільёны служаць турыстам, якія ахвотна наведваюць гэтае месца, каб пабачыць месца нараджэньня аднаго з найбольш вядомых у сьвеце палякаў. Будынкі былі пабудаваныя з каменя й шкла.
У будынку, празь які мы ўваходзім у парк, знаходзіцца каса, пракат аўдыягідаў, крама з сувэнірамі, кафэ й заля, дзе несупынна паказваюць кароткамэтражны фільм пра гісторыю Жэлязовай Волі. У другім павільёне знаходзіцца канцэртная зала на 80 месцаў і рэстаран.
Новыя павільёны, асьвятленьне парку й асноўнага будынку распрацаваў Балеслаў Стэльмах (Bolesław Stelmach). Архітэктар таксама кіраваў аднаўленьнем парку ў Жэлязовай Волі. У рамках гэтых працаў на рацэ Утрата (Utrata) быў пабудаваны другі мост, а ля сажалкі была адноўлена эстрада, якая раней зарасла дзікім кустоўем. У парку былі высечаныя ўсе хворыя дрэвы й засохлыя кусты, а на іх месцы пасаджаныя новыя. Агулам у парку былі насаджаныя некалькі тысяч новых расьлін.
pl.wikipedia.org/аз

Photo:
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт