Logo Polskiego Radia
Print

Касьцёл Маці Божай зь Лярэта (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.06.2017 15:07
  • Касьцёл Маці Божай зь Лярэта.mp3
Найстарэйшы касьцёл у варшаўскім раёне Прага.
Photo: Anna Zadrożna/ Sekcja Białoruska PRdZ

Касьцёл Маці Божай зь Лярэта (ФОТА)
Найстарэйшы касьцёл у варшаўскім раёне Прага.
Касьцёл Маці Божай зь Лярэта – гэта найстарэйшая сьвятыня ў варшаўскім раёне Прага. Гісторыя гэтага каштоўнага помніка неад’емна зьвязаная з ордэнам бэрнардынцаў.
Законьнікі прыехалі сюды ў 1617 годзе дзякуючы Сафіі, жонцы кароннага канцлера Фэлікса Крыскага (Feliksa Kryskiego). У тым жа годзе краевугольны камень пад будаўніцтва касьцёла заклаў Плоцкі біскуп Генрык Фірлей (Henryk Firlej) у прысутнасьці караля Жыгімонта III Вазы.
&&&&&&&&&&&&&&
Пры падтрымцы манархаў – караля Жыгімонта ІІІ і яго сына Ўладзіслава IV, у 1628 - 1638 гадах была пабудаваная цагляная сьвятыня й кляштар. Касьцёл першапачаткова быў прысьвечаны сьвятому Анджэю, а з 1738 году – Бязгрэшна Зачатай Найсьвяцейшай Марыі Паньне.
Ля паўднёвай сьцяны касьцёла бэрнардынцы дабудавалі капліцу Маці Божай па ўзоры Сьвятога доміка ў італьянскім санктуарыі ў Лярэта. Аўтарам праекту быў, хутчэй за ўсё, каралеўскі архітэктар Канстанцін Тэнкаля (Konstantyn Tencalla). Галоўным ініцыятарам будаўніцтва капліцы выступіў айцец Вінцэнт Мараўскі (Wincent Morawski), які падчас свайго візыту ў Італію дэталёва вывучыў Сьвяты домік у Лярэта, каб пабудаваць падобную капліцу ў Варшаве. Урачыстае асьвячэньне Лярэтанскай капліцы адбылося ў 1642 годзе.
Ініцыятыву бэрнардынцаў цёпла ўспрынялі вернікі, а будаўніцтва капліцы шчодра падтрымаў кароль Уладзіслаў IV.
Зьмешчаную ў капліцы фігуру Маці Божай зь Лярэта спачатку ад вернікаў аддзялялі краты. Фігура была апранутая ў адзеньне з каштоўных тканін, якія ахвяравала Анна Катажына (Anna Katarzyna) - сястра караля Ўладзіслава IV. У сваю чаргу галаву фігуры ўпрыгожвала залатая карона ад каралевы Цэцыліі Рэнаты – жонкі Ўладзіслава IV. Перад фігурай гарэлі 14 лямпаў зробленых з пазалочанага срэбра.
&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&
З моманту ўзьнікненьня капліца стала месцам асаблівага рэлігійнага культу вернікаў з Варшавы й ваколіцаў. Аднак, як капліца, так і кляштарны комплекс пацярпелі падчас Швэдзкага нашэсьця ў ліпені 1656 году. Яны былі адбудаваныя дзякуючы падтрымцы кракаўскага каштэляна Стэфана Варшыцкага (Stefan Warszycki) і яго брата Міхала.
Падчас паўстаньня 1794 году войскі Аляксандра Суворава спустошылі касьцёл падчас штурму Варшавы.
У сваю чаргу ў 1811 годзе ўлады Варшаўскага герцагства падчас будаўніцтва ўмацаваньняў загадалі разабраць касьцёл і кляштар бэрнардынцаў. Аднак дзякуючы рашучаму супраціву мясцовага насельніцтва, Лярэтанскі домік-капліца не была разбураная. Тым ня менш, законьнікі, якія зьяжджалі з кляштара, узялі з сабой статую Маці Божай з Лярэта й зьмясьцілі яе ў касьцёле сьвятой Анны на Кракаўскім прадмесьці.
Пасьля заканчэньня напалеонаўскіх войнаў Лярэтанская капліца заставалася адзіным касьцёлам у варшаўскім раёне Прага. На месца першай фігуры была прывезена скульптура Багародзіцы зь дзіцяткам. Аднак падчас Швэдзкага нашэсьця пробашч, які быў прымушаны пераехаць у Скарышэва (Skaryszew), забраў фігуру з сабой і зьмясьціў яе на галоўным алтары скарышэўскага касьцёла, дзе яна карыстаўся асаблівым ушанаваньнем.
У 1807 годзе, пасьля ліквідацыі касьцёла ў Скарышэве, фігура вярнулася ў Прагу ў Лярэтанскую капліцу.
У сувязі з тым, што ў XІX стагодзьдзі капліца была адзіным дзейным касьцёлам у Варшаве па правым баку Віслы, яна выконвала ня толькі ролю месца рэлігійнага культу, але таксама парафіяльнага касьцёла.
На пачатку XX стагодзьдзя падчас рамонту старадаўняга будынку пад лесьвіцай былі знойдзеных арыгінальныя рэлігійныя прылады з XVII стагодзьдзя, у тым ліку, 3 з 14 лямпаў, якія калісьці гарэлі перад фігурай Маці Божай зь Лярэта.
Капліца была пашкоджаная на пачатку Другой сусьветнай вайны, а таксама ў 1944 годзе ў выніку артылерыйскага агню.
&&&&&&&&&&&&&&&&&&
Наведваючы сьвятыню варта пабачыць таксама сымбалічную магілу Роха Кавальскага – аднаго зь герояў „Трылёгіі” Генрыка Сянкевіча. Яна знаходзіцца побач з касьцёлам.
Паводле легенды Рох Кавальскі загінуў падчас абароны Варшавы ад швэдаў. За гераічную барацьбу кароль Швэцыі Карл Густаў загадаў бэрнардынцам арганізаваць урачыстыя паховіны воіна. Верагодна валун, які знаходзіцца побач з касьцёлам, усталяваны на месцы, дзе пакояцца астанкі героя.
pl.wikipedia.org/аз

Касьцёл Маці Божай зь Лярэта – гэта найстарэйшая сьвятыня ў варшаўскім раёне Прага. Гісторыя гэтага каштоўнага помніка неад’емна зьвязаная з ордэнам бэрнардынцаў.

Законьнікі прыехалі сюды ў 1617 годзе дзякуючы Сафіі, жонцы кароннага канцлера Фэлікса Крыскага (Feliksa Kryskiego). У тым жа годзе краевугольны камень пад будаўніцтва касьцёла заклаў Плоцкі біскуп Генрык Фірлей (Henryk Firlej) у прысутнасьці караля Жыгімонта III Вазы.

Пры падтрымцы манархаў – караля Жыгімонта ІІІ і яго сына Ўладзіслава IV, у 1628 - 1638 гадах была пабудаваная цагляная сьвятыня й кляштар. Касьцёл першапачаткова быў прысьвечаны сьвятому Анджэю, а з 1738 году – Бязгрэшна Зачатай Найсьвяцейшай Марыі Паньне.

Photo:
Photo: Anna Zadrożna/ Sekcja Białoruska PRdZ

Ля паўднёвай сьцяны касьцёла бэрнардынцы дабудавалі капліцу Маці Божай па ўзоры Сьвятога доміка ў італьянскім санктуарыі ў Лярэта. Аўтарам праекту быў, хутчэй за ўсё, каралеўскі архітэктар Канстанцін Тэнкаля (Konstantyn Tencalla).

Галоўным ініцыятарам будаўніцтва капліцы выступіў айцец Вінцэнт Мараўскі (Wincent Morawski), які падчас свайго візыту ў Італію дэталёва вывучыў Сьвяты домік у Лярэта, каб пабудаваць падобную капліцу ў Варшаве. Урачыстае асьвячэньне Лярэтанскай капліцы адбылося ў 1642 годзе.

Ініцыятыву бэрнардынцаў цёпла ўспрынялі вернікі, а будаўніцтва капліцы шчодра падтрымаў кароль Уладзіслаў IV.

Photo:
Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Зьмешчаную ў капліцы фігуру Маці Божай зь Лярэта спачатку ад вернікаў аддзялялі краты. Фігура была апранутая ў адзеньне з каштоўных тканін, якія ахвяравала Анна Катажына (Anna Katarzyna) - сястра караля Ўладзіслава IV. У сваю чаргу галаву фігуры ўпрыгожвала залатая карона ад каралевы Цэцыліі Рэнаты – жонкі Ўладзіслава IV. Перад фігурай гарэлі 14 лямпаў зробленых з пазалочанага срэбра.

З моманту ўзьнікненьня капліца стала месцам асаблівага рэлігійнага культу вернікаў з Варшавы й ваколіцаў. Аднак, як капліца, так і кляштарны комплекс пацярпелі падчас Швэдзкага нашэсьця ў ліпені 1656 году. Яны былі адбудаваныя дзякуючы падтрымцы кракаўскага каштэляна Стэфана Варшыцкага (Stefan Warszycki) і яго брата Міхала.

Photo:
Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Падчас паўстаньня 1794 году войскі Аляксандра Суворава спустошылі касьцёл падчас штурму Варшавы.

У сваю чаргу ў 1811 годзе ўлады Варшаўскага герцагства падчас будаўніцтва ўмацаваньняў загадалі разабраць касьцёл і кляштар бэрнардынцаў. Аднак дзякуючы рашучаму супраціву мясцовага насельніцтва, Лярэтанскі домік-капліца не была разбураная. Тым ня менш, законьнікі, якія зьяжджалі з кляштара, узялі з сабой статую Маці Божай з Лярэта й зьмясьцілі яе ў касьцёле сьвятой Анны на Кракаўскім прадмесьці.

Пасьля заканчэньня напалеонаўскіх войнаў Лярэтанская капліца заставалася адзіным касьцёлам у варшаўскім раёне Прага. На месца першай фігуры была прывезена скульптура Багародзіцы зь дзіцяткам. Аднак падчас Швэдзкага нашэсьця пробашч, які быў прымушаны пераехаць у Скарышэва (Skaryszew), забраў фігуру з сабой і зьмясьціў яе на галоўным алтары скарышэўскага касьцёла, дзе яна карыстаўся асаблівым ушанаваньнем.

У 1807 годзе, пасьля ліквідацыі касьцёла ў Скарышэве, фігура вярнулася ў Прагу ў Лярэтанскую капліцу.

Photo:
Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У сувязі з тым, што ў XІX стагодзьдзі капліца была адзіным дзейным касьцёлам у Варшаве па правым баку Віслы, яна выконвала ня толькі ролю месца рэлігійнага культу, але таксама парафіяльнага касьцёла.

На пачатку XX стагодзьдзя падчас рамонту старадаўняга будынку пад лесьвіцай былі знойдзеных арыгінальныя рэлігійныя прылады з XVII стагодзьдзя, у тым ліку, 3 з 14 лямпаў, якія калісьці гарэлі перад фігурай Маці Божай зь Лярэта.

Капліца была пашкоджаная на пачатку Другой сусьветнай вайны, а таксама ў 1944 годзе ў выніку артылерыйскага агню.

Photo:
Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Наведваючы сьвятыню варта пабачыць таксама сымбалічную магілу Роха Кавальскага – аднаго зь герояў „Трылёгіі” Генрыка Сянкевіча. Яна знаходзіцца побач з касьцёлам.

Паводле легенды Рох Кавальскі загінуў падчас абароны Варшавы ад швэдаў. За гераічную барацьбу кароль Швэцыі Карл Густаў загадаў бэрнардынцам арганізаваць урачыстыя паховіны воіна. Верагодна валун, які знаходзіцца побач з касьцёлам, усталяваны на месцы, дзе пакояцца астанкі героя.

mbloretanska.republika.pl/pl.wikipedia.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт